Зянон Пазняк - Курапаты

Здесь есть возможность читать онлайн «Зянон Пазняк - Курапаты» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Тэхналогія, Жанр: Прочая документальная литература, История, Политика, Прочая научная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Курапаты: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Курапаты»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Курапаты – наша сумленне, наш боль. Курапаты – рана ў душы кожнага беларуса. Курапаты – урочышча, дзе з рук службоўцаў НКВД гінулі бязвінныя людзі. Гінулі толькі таму, што былі адукаваныя, што называліся беларусамі, за тое, што марылася ім лепшая будучыня. Яны мелі далёкасяжныя жыццёвыя планы, мелі жаданні, не саромеліся сваёй беларускасці, але не мелі часу, каб споўніць свае намеры і жаданні. Ім адабралі магчымасць жыць, тварыць, адабралі планы і мары. Курапаты – дарога смерці. Гэтая кніга распавядае пра падзеі 30-50 гадоў, якія выйшлі на святло дзякуючы даследаваням і раскопкам. Дзякуючы ўпартасці навукоўцаў і неабыякавых людзей свет даведаўся пра злачынства, якое адбылося на беларускім народзе. У кнізе змешчаны справаздачы з даследаванняў, з раскопак, якія вяліся ва ўрочышчы, пра тое, якім рэхам справа Курапатаў адбілася ў беларускім грамадстве. Тут таксама змешчаны творы мастацкай літаратуры, прысвечаныя Курапатам і ахвярам злачынства.

Курапаты — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Курапаты», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі была закончана гэтая праца, тады разам з мэдыкамі-экспэртамі пачыналі разборку пласта пахаваных. Пры гэтым фіксаваліся ўсе індывідуальныя знаходкі, чарапы, абутак і рэшткі адзеньня, адзначаліся месцы і глыбіні іх знаходжаньня. Усе знаходкі з пласта і неабходныя рэшткі пахаваных пасьля апісаньня іх і фіксаваньня на пляне археолагамі забралі для экспэртызы мэдыцынскія экспэрты й крыміналісты.

Ва ўсіх раскапаных пахаваньнях выяўлена аднолькавая карціна. Магілы запоўненыя пяском да глыбіні 1,80-2,00 м. З гэтай адзнакі залягае суцэльны пласт касьцей, чарапоў, струхлелай вопраткі, абутку. Таўшчыня гэтага пласта ў цэнтры магіл ад 0,20 да 0,70 м. Адпаведна і глыбіня магільных ямаў ад 2,00 да 2,75 м. Прытым характэрна, што па краёх пахавальных ямаў чарапы й косьці ляжаць ужо на ўзроўні 0,70 м ад цяперашняй дзённай паверхні, а ў цэнтры, як ужо адзначана, - на 1,80-2,00 м. Розьніца ва ўзроўнях пахавальнага пласта паміж краямі й цэнтрам складае ў асобных пахаваньнях больш за 1,00 м, і ўвесь пласт касьцей уяўляе сабой глыбокую лейку. Па краёх гэтай "лейкі" разьмешчаны, як правіла, чарапы. У цэнтры, унізе "лейкі", усё перамяшана: косьці, абутак, сатлелае адзеньне; палажэньні шкілетаў парушаны, тут не хапае, як правіла, чарапоў і асобных касьцей, хрыбетнікі рассыпаны на асобныя пазванкі, да таго ж іх мала, шмаг якія галёшы, чаравікі, боты не зьвязаныя з касьцямі і валяюцца асобна. Некаторыя экзэмпляры абутку знойдзеныя вышэй, у пяшчаным грунце запаўненьня магілы, тут жа выяўлена шмат выстраленых гільзаў ад нагана.

Пра што гэта кажа і чаму ўтварылася такая сытуацыя? Утварылася яна ў выніку даўнейшай эксгумацыі, раскопак магіл і выбаркі касьцей, калі нехта, як мы ўжо пісалі, "замятаў сьляды".

Ранейшая эксгумацыя была праведзена неахайна, абы-як. Косьці не выбраныя да канца, пакінутыя на дне і па бакох. Гэта здарылася таму, што контуры магільнай ямы і ямы раскопкі не супадалі. Раскопвалі прыблізна, пераважна ў цэнтры. Яма раскопкі была, як правіла, меншая за памеры магілы. Акрамя таго, капаючы, зыходзілі "на конус". Таму пакінулі косьці па краёх магіл. Зразумела, што капалі без аніякай разумнай мэтодыкі, без зачысткі пласта пахаваных. У такім выпадку раскопка вядзецца ўсьляпую, пясок пры рабоце пастаянна абсыпаецца і намнажаецца на дне, што перашкаджае знаходзіць і вымаць косьці, стварае ілюзію канца пахаваньня, асабліва на заглыбленьні каля двух мэтраў, калі робіцца цяжка кідаць наверх рыдлёўкай і спрацоўвае стэрэатыпнае ўяўленьне аб стандартнай глыбіні магіл (2 м). А яны, як бачым, былі глыбейшыя.

Аналіз стану рэштак пахавальных пластоў, адкрытых у нашых раскопках, прыводзіць да высновы, што людзі, якія непасрэдна капалі і рабілі раней эксгумацыю магіл у Курапатах, не былі зацікаўленыя ў сваёй працы, рабілі яе абы-як і нават "халтурна", нядобрасумленна. Так працуюць звычайна пад прымусам. Усё гэта вымушае паставіцца з увагай да зьвестак, што ў 40-х гадох пасьля вайны тут "капаліся" салдаты. Можна б было знайсьці і сьведкаў тых раскопак. Тэарэтычна гэта магчыма, вядома, пры ўмове, што сталіністы іх пакінулі жыць.

Адназначна ўстанавіць факт эксгумацыі і ранейшых раскопак пахаваньня можна толькі археалягічным мэтадам, астатнія мэтады (мэдыцынскі аналіз і да т.п.) маюць дапаможнае значэньне. Таму археалягічная праца была праведзеная надзвычай пільна. Прыкметы ранейшай эксгумацыі вельмі наглядна былі відаць пры дасьледаваньні пахаваньня No.5, якое залічана намі ў разрад сярэдніх паводле памеру (4,00x3,10 м). На папярочным разрэзе добра выяўлена стратыграфія пластоў і контуры дзьвюх ямаў. Вонкавы контур адпавядае межам пачатковай магільнай ямы, унутраны - межам ямы даўнейшай эксгумацыі. Яны нібы "ўстаўлены" адна ў адну. Несупадзеньне шырыні складае 0,55 м. Вось у гэтым зазоры ля сьценкі магілы і выяўлены верхні ўзровень пласта пахаваных, пакінуты пры даўнейшай выбарцы. Косьці залягаюць тут на глыбіні 0,70 м ад цяперашняй дзённай паверхні. Аднак дзённая паверхня перадваеннага часу, калі ўзьнікла пахаваньне, была на 0,20 м ніжэйшая, што добра відаць на профілі (сьценцы) раскопу. Падвышэньне на 20 см атрымалася за кошт выкінутага з магілы пяску тады, калі капалі яму. Значыць, скажаце вы, пахаваныя знаходзіліся на глыбіні 0,50 м? Так, у той час, калі рабілася эксгумацыя 40-х гадоў, яны былі на гэтай глыбіні. Але сама магіла была настраляна амаль да верху. Трэба ўлічыць, што пасьля таго як спарахнела адзежа і згнілі целы, пласт пахаваных апусьціўся ніжэй, як мінімум на 20-30 сантымэтраў. Вось тут і ўспомнім паведамленьні людзей, відавочцаў, што магілы з расстралянымі прысыпалі зьверху пластом пяску таўшчынёй ня больш як 20-25 см. Супадзеньне зьвестак з вынікам дасьледаваньня відавочнае.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Курапаты»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Курапаты» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Курапаты»

Обсуждение, отзывы о книге «Курапаты» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x