• Пожаловаться

Сяргей Чыгрын: Жыў роднай песняй

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Чыгрын: Жыў роднай песняй» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2010, категория: Биографии и Мемуары / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сяргей Чыгрын Жыў роднай песняй

Жыў роднай песняй: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыў роднай песняй»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ён быў шчыра і самаахвярна закаханы ў справу свайго жыцця, у родную беларускую песню, у музыку і ў свой народ. Імя гэтага чалавека сёння амаль забыта. Гэта Антон Міхайлавіч Валынчык (1896-1985) — беларускі кампазітар, харавы дырыжор, музычны дзеяч, педагог, заслужаны работнік культуры Беларусі. Сяргей Чыгрын у сваёй кнізе распавядае пра жыццёвы і творчы шлях Антона Валынчыка, вяртаючы з небыцця гэтае імя.

Сяргей Чыгрын: другие книги автора


Кто написал Жыў роднай песняй? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Жыў роднай песняй — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыў роднай песняй», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У чэрвені 1934 года польскія ўлады закрылі Навагрудскую беларускую гімназію. Большасць яе вучняў паехалі працягваць вучобу ў Вільню, а іншыя перайшлі вучыцца ў польскую гімназію імя Адама Міцкевіча. Перайшоў на працу ў польскую гімназію і Антон Валынчык. Аб гэты нават са шкадаваннем пісаў часопіс “Шлях моладзі”: “Менш, на жаль, маем вестак аб заслужаным працаўніку для беларускай песьні і кампазытару Антоне Валынчыку, вучыцелю беларускай гімназіі ў Навагрудку. Апрача працы пры вядзеньні хору гімназіяльнага і агульнага, А.Валынчык зьяўляецца аўтарам цэлага раду песьняў на словы беларускіх паэтаў, як Колас, Купала, Жылка і г.д. Выступленьні хору і аркестру А.Валынчыка былі ў сваім часе ў Наваградку сапраўднай мастацкай стравай. Над народнай песьняй А.Валынчык не працуе. Апошнім часам, у зьвязку з зачыненьнем беларускай гімназіі ў Наваградку і пераходам А.Валынчыка ў гімназію польскую там жа, творчасць ягоная на ніве беларускай з канешнасьці мусіла агранічыцца. З беларускага пункту гледжаньня вялікая гэта шкода”. [10] Шлях моладзі, 1937. № 1. С.15-16.

Тым не менш, Антон Валынчык ад беларускаці ніколі не адыходзіў. Вядомасць і аўтарытэт яго так выраслі, што таленавітага кампазітара запрасілі ў Вільню праводзіць святы студэнцкіх хораў. Здавалася б, былі ўсе падставы замацавацца ў буйным культурным цэнтры. Але Антон Валынчык выбірае іншы шлях. Сумленне мастака падказвае яму неабходнасць пашыраць свае музычныя веды, і ён уладкоўваецца на вучобу ў Варшаўскую кансерваторыю пры Крамянецкім музычным ліцэі, дзе пад кіраўніцтвам вядомых майстроў Б.Рачкоўскага і К.Сікорскага чатыры гады вывучае “сакрэты” хормайстарскай справы, фалькларыстыку і гармонію.

У лютым 1925 года ў Варшаўскім універсітэце быў адкрыты багаслоўскі праваслаўны факультэт. Вялікае дачыненне да адкрыцця гэтага факультэта меў мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы Дзіянісій (Канстанцін Валядзінскі). Сам Канстанцін Валядзінскі быў рускім чалавекам, які скончыў Казанскую духоўную акадэмію. У 1924-1948 гадах кіраваў польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквой. Пасля адкрыцця праваслаўнага багаслоўскага факультэта ў Варшаўскім універсітэце, быў прафесарам гэтага факультэта.

Аднойчы да Дзіянісія завітаў Антон Валынчык і паказаў яму свае ўласныя царкоўныя музычныя творы з прапановай надрукаваць іх. Уладыка Мітрапаліт, спасылаючыся на тое, што не з’яўляецца спецыялістам у царкоўнай музыцы, адмовіў у просьбе Валынчыку. Пры гэтым Дзіянісій дадаў, што і так маецца шмат добрых царкоўных песнапенняў. [11] Антоник Виталий. Минская духовная семинария в годы ее первого возрождения // Труды Минской духовной академии. Жировичи, 2002. № 1. С.43-44.

Але беларускі кампазітар і дырыжор не пакрыўдзіўся. Пазней, у першыя пасляваенныя гады, Антон Валынчык будзе выкладаць царкоўныя спевы ў Мінскай духоўнай семінарыі ў Жыровічах. Вось толькі дзе падзеліся яго ўсе музычныя царкоўныя творы — пакуль невядома. Барыс Данілюк з ЗША ў лісце да аўтара гэтай кнігі паведаміў неяк, што была інфармацыя аб тым, што частку гэтых твораў нехта выявіў у Вялікабрытаніі.

Вяртаючыся ў Навагрудак, хочацца нагадаць яшчэ адзін выпадак, які згадваў Міхась Шунько — саліст хору Валынчыка: “Восенню 1939 года мы выступалі ў сваёй вёсцы. У праграме канцэрта была песня “Ідуць касцы” Антона Валынчыка на словы Якуба Коласа. Калі выконвалі апошні куплет, харысты нечакана ўзялі ў рукі сярпы і косы, якія загадзя былі падрыхтаваныя, і, падняўшы іх высока над галовамі, з вялікім пад’ёмам праспявалі апошнія радкі:

Касцы, ваякі ціхай працы,
Выходзяць з косамі на пляцы,
І на палоскі верставыя
Кладуцца коскі іх крывыя.

Палякі, якія сядзелі ў зале, атрымалі шок. А беларусы радасна апладзіравалі і нехта нават крыкнуў: “Ура!”. [12] Дзяляціцкая народная харавая капэла. Гродна: АДНТ, 1973. С.8-9.

У родным Слоніме

З пачаткам Другой сусветнай вайны Антон Валынчык з сям’ёй пераехаў у родны Слонім. У горадзе над Шчарай ён стаў працаваць настаўнікам спеваў у сярэдняй школе. Але падчас нямецкай акупацыі са школы зрабілі прагімназію і настаўніцкую семінарыю. І Валынчык, як выбітны майстра спеваў і музыкі, працаваў і ў прагімназіі, і ў настаўніцкай семінарыі. Пра гэты час у Слоніме згадвае ў пісьме да аўтара гэтай кнігі яго былая вучаніцы Надзея Дземідовіч: “Антон Валынчык шмат ведаў беларускіх народных песень, вершаў беларускіх паэтаў, пісаў да іх музыку. У палітыку ён далёка не залазіў, і песні падбіраў больш народныя, а таксама пра прыроду свайго краю. Ён быў не ганарыстым, а простым чалавекам, сціплым і даволі разумным. Падчас акупацыі, калі я вучылася, пачала складаць нейкія вершыкі. Аднойчы выпадкова Антон Валынчык зазірнуў у мой сшытак, які ляжаў на лаўцы, дзе я сядзела на занятках. На ўроку ён прамаўчаў, але падчас перапынку на калідоры паклікаў мяне да вакна і ціха сказаў: “Ты зразумей, які цяпер час і памятай, што нельга сёння пісаць і ўзгадваць ні пра бальшавікоў, ні пра немцаў, бо і адны, і другія за гэта могуць нас знішчыць. Пішы аб прыродзе, пра свой край, пра сваю школу, сяброў, складай казкі, яны ў цябе добра атрымліваюцца. Не лезь у палітыку, бо гэта брудная справа, а ты яшчэ малая…”. Спадар Антон Валынчык кіраваў хорамі вучняў прагімназіі і настаўніцкай семінарыі, а таксама старэйшых людзей, настаўнікаў і слынных асобаў Слоніма — усіх тых, хто любіў і мог спяваць. У Слоніме дзейнічала праваслаўная царква. Немцы маліцца не забаранялі. Там быў святар, які адпраўляў набажэнствы на рускай мове. Пры царкве быў і дзяк, які кіраваў царкоўным хорам (прозвішча ягонае я не памятаю). Але калі на вялікія святы ў царкве збіралася мноства народу, спадар Валынчык заўсёды быў у царкве, і ўжо не дзяк кіраваў хорам, а Антон Міхайлавіч. У той час мы, вучні, сваіх настаўнікаў і старэйшых людзей па імені і па-бацьку нікога не называлі, а проста казалі: спадар Валынчык, спадар Паважынскі, спадарыня Жукава ці спадарыя Заброўская. Вось такі ў той час быў закон, як пры Польшчы — пан, а ў нас у той час — спадар.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыў роднай песняй»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыў роднай песняй» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыў роднай песняй»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыў роднай песняй» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.