Павел Пруднікаў - За калюччым дротам

Здесь есть возможность читать онлайн «Павел Пруднікаў - За калюччым дротам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

За калюччым дротам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «За калюччым дротам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аповесцях «Яжоўскія рукавіцы» і «Паўночнае пекла», якія складаюць гэтую кніжку, Павел Пруднікаў імкнецца расказаць сённяшняму чытачу суровую праўду пра яжоўска-берыеўскія турмы і лагеры. Аўтар кіруецца адным жаданнем, каб тое, пра што ён апавядае на старонках кнігі, ніколі больш не паўтарылася.

За калюччым дротам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «За калюччым дротам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Па ўважлівай прычыне не быў на рабоце, — схлусіў той.

— За нядбайныя адносіны да даручанай справы атрымаеш вымову, — запэўніў, начальнік дарогі.

А начальнік вагоннага дэпо, у сваю чаргу, аб’явіў вымову майстру і загадаў вярнуць у цэх, да станка, Асцёрскага. І Міхась зноў пачаў выконваць складаныя аперацыі на прымітыўным такарна-шыечным станку. Ён па-ранейшаму праводзіў павучальныя, карысныя гутаркі са сваім малодшым сябрам Міколкам, які без адрыву ад вытворчасці ў вячэрні час вучыўся на курсах тапографаў. Калі той сутыкаўся з цяжкасцямі ў сваёй вучобе ці працы, Міхась заўсёды памагаў яму. Ды і не толькі гэтым, Міхась памагаў свайму маладому сябру ва ўсіх жыццёвых пытаннях. Ён палюбіў яго так, як толькі можа любіць бацька свайго роднага сына. І Мікола са свайго боку лічыў Міхася другім сваім бацькам, што не вельмі падабалася Ступнікаву-старэйшаму. Ён неяк насцярожана пачаў адносіцца да Асцёрскага, затаіўшы ў душы нейкую крыўду.

У летні час і ў Нарыльску было добра. Круглыя суткі свяціла сонца. Пад яго промнямі, хай сабе і слабымі, можна было грэцца і ноччу. А Міхасю часта даводзілася працаваць у начную змену. І, трэба сказаць, яму такая змена падабалася. Ніякай мітусні, ніякага крыку-вэрхалу. Колькі хочаш працуеш і колькі хочаш адпачываеш. Ніхто табе не псуе нерваў, якія даўно і так былі ўжо сапсаваны. Ён прасіў майстра, каб той пасылаў у начную змену і Міколку, і той згаджаўся. А майстар ведаў пра сяброўства двух гэтых на першы погляд розных людзей. Ды і не толькі майстар. Пра гэта ўжо ведалі амаль усе ў дэпо, але глядзелі на такія ўзаемаадносіны па-рознаму.

Неяк раз Міхась рызыкнуў расказаць свайму юнаму сябру аб сваёй сямейнай трагедыі, пра якую ён яшчэ і сам добра не ведаў, але адчуваў гэта сэрцам.

— А можа, Міхась Раманавіч, гэта табе толькі так здаецца? — супакойваў, як мог, свайго старэйшага сябра Мікола. — Паспрабуй яшчэ раз напісаць сваёй Таісе.

— Кажаш «сваёй Таісе?» А ці яна цяпер мая?

— А чыя ж?

— Не ведаю чыя, а толькі ўжо не мая, — сумным голасам гаварыў Міхась. — Я ж табе гаварыў, што яна публічна адраклася ад мяне і пасля не адказала ні на адно маё пісьмо да яе.

— А ты яшчэ раз напішы. Можа, яна тваіх пісем і не атрымлівала.

— Напісаў бы, ды не ведаю куды: Ленінград жа ў блакадзе. Трэба трошкі пачакаць. Мне здаецца, што вось-вось кола гэтай праклятай блакады разляціцца!

— Ну, тады трошкі пачакай, — згадзіўся Мікола.

— Я ж, як толькі магу, стараюся паскорыць канец гэтай ненавіснай блакады. Кожны месяц амаль усю сваю зарплату ахвярую на абарону пакутніка Ленінграда. Жонка як жонка, яна ўжо ніколі не будзе маёй, а сын… Ён жа таксама недзе там пакутуе, калі застаўся жывы.

— Правільна робіш. Я і сам бы так рабіў,— шчыра і пераканаўча гаварыў Мікола.

Гэта гутарка адбывалася ў сярэдзіне чэрвеня 1944 года. А яшчэ да гэтага Міхась пачуў па радыё ноччу 26 чэрвеня, што 25 чэрвеня вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў горад Чавусы Магілёўскай вобласці. Назаўтра ж паведамлялася аб тым, што ад акупантаў ачышчана Орша, потым — гарады Горкі, Шклоў і, нарэшце, Магілёў. Радасці не было канца. Каго б ён у той час ні сустракаў са сваіх знаёмых, усім гаварыў:

— Ты ведаеш, мая Магілёўшчына вызвалена ад фашысцкай чумы! Скора Гітлеру будзе капут!

І сябры па працы і па лёсу віншавалі Міхася з перамогай, да якой было яшчэ далёка.

Доўга не думаючы, Міхась сеў і напісаў пісьмы бацькам і двум сёстрам, якія жылі асобна ад бацькоў. Думаў, вось цяпер яны напішуць яму пра сябе, пра сваіх родных і блізкіх. Гэтыя пісьмы былі адпраўлены з першым параходам навігацыйнага сезона 1944 года. А навігацыя па Енісеі пачыналася ў сярэдзіне чэрвеня.

А праз два месяцы пасля таго да Міхася прыйшла новая радасць: 10 жніўня цалкам была знята блакада з гераічнага Ленінграда. І ён тут жа напісаў пісьмы Таісе і былой цешчы — Марыі Пятроўне. У пісьме да Таісы ён паведамляў аб тым, што жыў-здароў і спадзяецца на хуткае вызваленне. Пытаўся ў гэтым пісьме і пра сына. Прасіў яе берагчы іх агульнае дзіця, а таксама і самую сябе. Для парадку некалькі слоў пракляцця паслаў у адрас Гітлера, узваліўшы ўсю віну на яго і за свой лёс. Маўляў, каб не ён, дык і з ім, Міхасём, не здарылася б таго, што ён перанёс і перажыў разам з ёю, Таісай, і іх сынам, Алегам. Хоць сапраўднага віноўніка ён ужо добра ведаў, але ў пісьме не хацеў пра гэта гаварыць, каб не наклікаць на сябе новай, яшчэ страшнейшай бяды. А ў пісьме да былой цешчы ён яшчэ больш хітрыў. Два пісьмы адправіў адначасова міма лагернай цэнзуры. Іх аднёс на пошту Мікола, і яны пайшлі па прызначэнні ў канвертах з грыфам «Авіа».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «За калюччым дротам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «За калюччым дротам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «За калюччым дротам»

Обсуждение, отзывы о книге «За калюччым дротам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x