Эдит Несбит - Лагодны цмок. Ангельскiя лiтаратурныя казкi

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдит Несбит - Лагодны цмок. Ангельскiя лiтаратурныя казкi» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лагодны цмок. Ангельскiя лiтаратурныя казкi: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лагодны цмок. Ангельскiя лiтаратурныя казкi»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік увайшлі казкі вядомых англійскіх пісьменнікаў Э. Нэсбіт, К. Грэхэма, Л. П. Хартлі, на якіх выхоўвалася не адно пакаленне дзяцей у розных краінах свету. На беларускую мову перакладаюцца ўпершыню.

Лагодны цмок. Ангельскiя лiтаратурныя казкi — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лагодны цмок. Ангельскiя лiтаратурныя казкi», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— I як мне яго можна забiць? — спытаў Прынц.

— Не ведаю, цi можна яго забiць проста так, але ж яго можна засунуць у вашую бiклажку, а потым занесцi куды-небудзь.

Гэтая думка прыйшлася Прынцу даспадобы. Удвух яны, крыху апёкшы пальцы, сяк-так здолелi прымусiць цмока запаўзцi ў срэбную бiклагу, без якой Прынц нiколi не выпраўляўся на паляванне. I Прынц шчыльна закруцiў на ёй корак.

— Вось i цудоўна, — сказаў Эльфiн, — а цяпер трэба занесцi гэтую бiклагу ў палац i запячатаць яе Саламонаваю пячаткай. Тады можна будзе не хвалявацца. Хадзем хутчэй, а заўтра зранку падзелiм каралеўства, i тады ў мяне будуць грошы на прыгожую вопратку i падарункi. Мне хочацца хутчэй пазнаёмiцца з Прынцэсай.

Адкуль добраму Эльфiну было ведаць, што Прынц Абрыдак нiколi не выконвае сваiх абяцанняў?!

— Што? Ты хочаш пайсцi са мною? — закрычаў ён. — Ты што гэта выдумаў, свiнапас? Гэтага лютага цмока знайшоў я, Прынц Абрыдак, i я, гаспадар гэтай краiны, захапiў яго ў палон. Я ўвогуле нi слова не казаў нi пра каралеўства, нi пра вяселле. А калi табе нешта такое падалося, дык я зараз жа адсяку табе галаву.

I Прынц выцягнуў меч.

— Добра, — пацiснуў Эльфiн плячыма, — мне так яшчэ й лепей.

— Што гэта ты маеш на ўвазе? — закрычаў Прынц.

— Ды нiчога. Толькi тое, што я нiчым не звязаны i ў мяне застаюцца мае свiннi, а ў вас — вашае цудоўнае каралеўства, — растлумачыў Эльфiн i ў думках дадаў: «I цмок».

Прынц пайшоў, а Эльфiн са сваiмi чорнымi свiннямi, якiх было роўна семдзесят пяць, застаўся каля вогнiшча.

Прынц вярнуўся ў палац пасярэдзiне ночы, але, нягледзячы на гэта, загадаў неадкладна склiкаць Парламент i ўрачыста абвясцiў пра сваю перамогу над лютым цмокам. Мiнiстры пачалi наўзахваткi хвалiць смеласць i розум свайго гаспадара, хоць мала хто сапраўды паверыў яму. Але нiводзiн Мiнiстр не насмелiўся паказаць свайго недаверу, бо ўсiм быў вядомы злосны i помслiвы Прынцаў нораў.

Першы Мiнiстр урачыста запячатаў бiклагу з цмокам Саламонаваю пячаткай i сам занёс яе ў скарбнiцу, у якой былi мядзяныя сцены таўшчынёю аж на два метры.

Бiклагу асцярожна паклалi памiж мяхамi, поўнымi золата. I на ўсю ноч пакiнулi ў скарбнiцы малодшага пiсара малодшага сакратара малодшага Лорда Скарбнiка, каб той вартаваў бiклагу.

Малодшы пiсар нiколi ў жыццi цмокаў не сустракаў (хiба што ў дзiцячых казках), дый не надта ён верыў, што Прынц сапраўды захапiў цмока, бо Абрыдак нiколi не быў надта сумленны i мог прынесцi проста пустую пляшку. I таму гэты сакратар нават парадаваўся такому, на першы погляд, страшнаму даручэнню i ў добрым гуморы застаўся ў скарбнiцы. Яму аддалi ключ, — i калi горад зноўку заснуў, ён паклiкаў да сябе ў скарбнiцу некалькi сваiх сяброў, малодшых пiсараў iншых лордаў. Яны пачалi весела гуляць у хованкi сярод мяхоў з золатам, потым у каменьчыкi, падкiдваючы дыяменты, смарагды ды перлы, якiя ляжалi ў вялiзных куфрах з разной слановае косткi. Моладзь забаўлялася… А ў мядзянае скарбнiцы рабiлася неўпрыкмет усё гарачэй i гарачэй. I раптам сама малодшы пiсар закрычаў:

— Глядзiце! Глядзiце на бiклагу!!!

Запячатаная Саламонаваю пячаткай бiклажка павялiчылася ўтрая i аж пачырванела ад жару!

Паветра ў скарбнiцы зусiм распалiлася, а бiклага ўсё расла i расла. I тады пiсары неяк усе адразу вырашылi, што пара, вiдаць, даваць цягу. I спатыкаючыся аб мяхi i куфры, кiнулiся да выхаду.

Ледзь толькi апошнi паспеў вылецець за вароты i навесiць замок, як бiклага разляцелася на кавалкi, i на яе месцы ў скарбнiцы ўзнiк люты цмок. Кожную хвiлiну ён павялiчваўся ў некалькi разоў, пакуль не зрабiўся велiчынёю ажно з цэлую гару.

Тады ён без разбору пачаў глытаць усе Прынцавы каштоўнасцi — золата, дыяменты, рубiны, смарагды, перлы. Яму ўсё было аднолькава даспадобы. За час сняданку цмок знiшчыў усё Прынцава багацце.

I калi а дзесятай гадзiне Прынц выправiўся на шпацыр, дык быў вельмi непрыемна ўражаны, убачыўшы цмока, якi спрабаваў пралезцi праз паламаную браму скарбнiцы. Брыдка было глядзець, як з яго жудаснай пашчы па тоўстым пузе цячэ расплаўленае золата.

Прынц задаў дзёру. Яшчэ нiколi ў жыццi яму не даводзiлася так бегчы. Але ж ён ратаваў жыццё, якое вельмi любiў. А бег ён да цмокатрывалай вежы, дзе жыла Сабрынэта.

Маленькая Прынцэса, убачыўшы Абрыдка, кiнулася па сходах унiз, хуценька ўпусцiла яго ў вежу i з трэскам зачынiла дзверы якраз перад гiдкаю цмокавай пысай.

Цмок сеў пад дзвярыма i зарумзаў, - яму вельмi хацелася з'есцi Прынца.

А Сабрынэта правяла Прынца ў найлепшы пакой у вежы, заслала стол найлепшым абрусам, а ён быў белы-белы i яго вышывала золатам яшчэ яе мацi — i пачала частаваць яго. Сабрынэта прынесла свежы белы хлеб i белы вiнаград, узбiтыя вяршкi i шмат чаго iншага смачнага i добра прыгатаванага. Яна прыняла Абрыдка як магла ветлiва, быццам гэта быў не злосны Прынц, якi забраў сабе яе каралеўства, а нехта зусiм iншы. Але дзiўнага тут нiчога няма, бо Сабрынэта была сапраўдная Прынцэса i сэрца ў яе было з чыстага золата.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лагодны цмок. Ангельскiя лiтаратурныя казкi»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лагодны цмок. Ангельскiя лiтаратурныя казкi» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лагодны цмок. Ангельскiя лiтаратурныя казкi»

Обсуждение, отзывы о книге «Лагодны цмок. Ангельскiя лiтаратурныя казкi» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x