Эдит Несбит - Лагодны цмок. Ангельскiя лiтаратурныя казкi

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдит Несбит - Лагодны цмок. Ангельскiя лiтаратурныя казкi» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лагодны цмок. Ангельскiя лiтаратурныя казкi: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лагодны цмок. Ангельскiя лiтаратурныя казкi»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік увайшлі казкі вядомых англійскіх пісьменнікаў Э. Нэсбіт, К. Грэхэма, Л. П. Хартлі, на якіх выхоўвалася не адно пакаленне дзяцей у розных краінах свету. На беларускую мову перакладаюцца ўпершыню.

Лагодны цмок. Ангельскiя лiтаратурныя казкi — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лагодны цмок. Ангельскiя лiтаратурныя казкi», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Народ быў надта незадаволены працаю экспертнай камiсii. Усе казалi, што камiсiя шукае не там, дзе трэба, i толькi зацягвае справу. Якiя толькi спробы не рабiлiся, каб выманiць цмока! Скалу хiба што дынамiтам толькi не падрывалi, баючыся пашкодзiць замак.

Да цмока быў накiраваны герольд, якi ўвесь ажно калацiўся ад страху. Вучоныя цмакаведы вычыталi ў кнiгах, што ў былыя часы цмокi патрабавалi штогадовых чалавечых ахвяраў, i герольд павiнен быў запытацца ў цмока, якiя той выстаўляе ўмовы. Але цмок нiчога не адказаў.

Тады герольду загадалi закрануць цмокаву пыхлiвасць, выклiкаўшы на бойку з якiм-небудзь славутым асiлкам каралеўства. Няхай цмок прызначыць дзень i час, i пытанне (так цi iначай) будзе вырашанае назаўжды. Але зноў усё было марна: цмок не адказваў.

Тады герольд асмялеў i заявiў ужо ад сябе, што калi цмок такi баязлiвец, дык ён сам гатовы з iм бiцца цi нават паклiча малодшага брата. Дарма: цмок i на гэта не звярнуў увагi.

Тыднi складалiся ў месяцы, а цмок усё не паказваўся. Народ асмялеў. А тут яшчэ прыйшоў лiст ад караля суседняй дзяржавы. Усе думалi, што манарх, улюбёны старэйшы сын якога сустрэў такую страшную смерць, цяпер будзе патрабаваць кампенсацый i пагражаць iх краiне. Але той паставiўся да сумнага здарэння памяркоўна. Ён абвясцiў, што здымае з каралеўства адказнасць за смерць свайго сына, бо зразумела, што прадугледзець такую з'яву, як цмок, немагчыма, дый як бы там нi было — сапраўднаму рыцару пачэсна загiнуць дзеля сама прыгожай жанчыны ў свеце. Даведаўшыся пра такiя галантныя словы караля, людзi нават пачалi спадзявацца, што, можа, ён сам папросiць рукi прынцэсы Гэрмiёны: суседнi манарх быў удавец. Але так далёка яго шляхетнасць i рыцарскi дух не зайшлi.

I ўсё ж ад тых, хто хацеў ажанiцца з прынцэсай, не было адбою. Мала таго, пасля здарэння з цмокам iх колькасць павялiчылася ў некалькi разоў. Пагалоска пра цмока разнесла iмя Гэрмiёны ў такiя далёкiя краiны, куды не даходзiла слава нават пра яе прыгажосць. Што зробiш, цяпер яна была не толькi прыгажуня, але i пакутнiца. Казалi, што цмок — гэта цана, якую яна мусiць плацiць за сваё хараство.

Усё гэта ды яшчэ самотнае жыццё прынцэсы зрабiлi яе яшчэ болей чароўнаю i прывабнай. Усе, ад караля да апошняга старца, хацелi зрабiць дзеля яе хоць што-небудзь (але што — нiхто не ведаў). Штодня яна атрымоўвала лiсты цэлымi торбамi, i ў кожным было напiсанае адно i тое ж: прынцэса — найцудоўнейшая дзяўчына ў свеце, аўтар лiста горача яе кахае i хацеў бы сам, замест прынца, ахвяраваць дзеля яе жыццём. Былi такiя, хто заходзiў яшчэ далей i выказваў пажаданне, каб цмок з'явiўся зноў: тады яны маглi б прадэманстраваць сваю адданасць прынцэсе!

Але, праўду кажучы, нiхто не верыў, што цмок некалi зноўку з'явiцца. Некаторыя, хто на свае вочы цмока не бачыў, казалi, што цмок — звычайная галюцынацыя: проста ў прынца разарвалася сэрца ад шчасця, што ён апынуўся так блiзка да прынцэсы, а потым гледачы, п'яныя ад радасцi i хвалявання, усё астатняе выдумалi.

Але большасць была спакойная з iншае прычыны. Цмокi, як землятрусы цi каметы, — з'ява ўвогуле рэдкая. Таму знаўцы тэорыi iмавернасцей хоць i прызнавалi, што ведаюць пра iх няшмат, але выказвалi ўпэўненасць, што таму, хто ўжо аднойчы ў жыццi цмока бачыў, другi раз гэта не пагражае.

А некаторыя iшлi яшчэ далей i казалi, што цяпер, як нiколi раней, iх краiна абароненая ад цмокавых вiзiтаў. Iначай кажучы, краiна ўжо свайго цмока перажыла.

Праз паўтары гады цмок ужо здаваўся плёнам чыстай фантазii, i ўсе прыгадвалi яго толькi з усмешкай. Падчас святаў ды кiрмашоў людзi рабiлi цмачынае чучала, цягалi яго па вулiцах i разыгрывалi розныя смешныя сцэнкi. А газетчыкi, калi пiсалi ў сваiх артыкулах пра якую-небудзь уяўную, на iх погляд, небяспеку, вобразна называлi яе «цмокам прынцэсы Гэрмiёны».

Сустракалiся, праўда, i тыя, хто ставiўся да цмока вельмi сур'ёзна (хоць такiх было зусiм няшмат), усе яны дагэтуль дзякавалi Богу, што цмок не крануў нi iх, нi iхнiх сваякоў, нi крэўных. Тым часам будавалiся новыя фабрыкi i заводы, справы ў краiне iшлi добра, i яна квiтнела i багацела штодня.

Час жалобы мiнуўся, i нарэшце прынцэсе Гэрмiёне быў абраны новы жанiх.

Ён паходзiў з не менш славутага каралеўскага роду, чым першы (газеты пiсалi, што нават з яшчэ больш славутага). I яму рыхтавалi яшчэ болей урачыстую сустрэчу. Але гэтым разам усё павiнна было адбывацца паводле зусiм iншага сцэнарыя, каб нi ў кога не ўзнiкла згадак пра мiнулы прыём.

Адным з новаўвядзенняў быў узвод кулямётчыкаў, узброеных кулямётамi новай мадэлi. Кулямётчыкам выдалi безлiч набояў, што праўда, халастых, i ўзвод павiнен быў стаяць непадалёк ад месца, з якога мiнулы раз цмок вылез са скалы. Як вядома, першы жанiх, убачыўшы смяротную небяспеку, паспеў крыкнуць толькi нешта накшталт: «Дарагая Гэрмiёна!» — адным гэтым паспеўшы засведчыць прынцэсе сваю любоў i адданасць. Часу сказаць што-небудзь яшчэ ў яго не хапiла, i нiхто не мог дакладна прыгадаць нават гэтыя ягоныя словы. Таму новы жанiх прапанаваў, што ён укленчыць на першых прыступках лесвiцы, якая вядзе да замка, i скажа невялiчкую прамову — што-небудзь накшталт напалову малiтвы, напалову клятвы ў каханнi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лагодны цмок. Ангельскiя лiтаратурныя казкi»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лагодны цмок. Ангельскiя лiтаратурныя казкi» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лагодны цмок. Ангельскiя лiтаратурныя казкi»

Обсуждение, отзывы о книге «Лагодны цмок. Ангельскiя лiтаратурныя казкi» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x