• Пожаловаться

Редьярд Киплинг: Казкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Редьярд Киплинг: Казкі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Сказка / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Казкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Казкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Редьярд Киплинг: другие книги автора


Кто написал Казкі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Казкі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Казкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мухі назаляюць яму — ён сарве з дрэва галінку і махае ёю, як веерам. Прыпякае сонца — ён апусціць свой хобат у раку, і вось на галаве ў яго халодная, мокрая нашлёпка. Сумна яму аднаму бадзяцца без справы па Афрыцы — ён іграе хобатам песні, і хобат у яго званчэйшы за сотню медных труб.

Ён знарок звярнуў з дарогі, каб адшукаць таўстуху Бегемоціху, добра ўсыпаць ёй і праверыць, ці праўду сказаў Двухкаляровы Пітон, Скалісты Змей, пра яго новы нос. Набіўшы Бегемоціху, ён пайшоў па ранейшай дарозе і падбіраў з зямлі тыя шкарлупіны дыняў, якія раскідваў па дарозе да Лімпапо, — бо ён быў Ахайным Таўстаскурым.

Сцямнела ўжо, калі ў адзін прыгожы вечар ён прыйшоў дамоў да сваіх мілых сваякоў. Ён згарнуў хобат у кальцо і сказаў:

— Добры вечар! Як маецеся?

Яны страшэнна ўзрадаваліся яму і зараз жа ў адзін голас сказалі:

— Хадзі, хадзі сюды, мы дамо табе грымакоў за нясцерпную тваю дапытлівасць.

— Эх вы! — сказаў Слонік. — Многа вы разумееце ў грымаках! Вось я дык сапраўды разумею ў гэтай справе. Хочаце, пакажу?

І ён разгарнуў свой хобат, і зараз жа два яго мілыя брацікі паляцелі ад яго дагары нагамі.

— Клянёмся бананамі! — закрычалі яны. — Дзе гэта ты так навастрыўся і што ў цябе такое з носам?

— Гэты нос у мяне новы, і даў мне яго Кракадзіл на соннай, смуроднай, мутна-зялёнай рацэ Лімпапо, — сказаў Слонік. — Я завёў з ім гутарку пра тое, што ён есць у абед, і ён падарыў мне на памяць новы нос.

— Брыдкі нос! — сказаў валасаты, калматы дзядзька Павіян.

— Можа, і так, — сказаў Слонік, — але карысны!

І ён схапіў валасатага дзядзьку Павіяна за валасатую нагу, разгайдаў і закінуў яго ў асінае гняздо.

І так расхадзіўся гэты сярдзіты Слонік, што набіў усіх сваіх мілых сваякоў. Біў ён іх, біў, так што ім горача зрабілася. Тыя вытрашчылі на яго вочы ад здзіўлення. Ён выскуб у даўгавязай цёткі Страўсіхі ледзь не ўсё пер'е з хваста; ён ухапіў даўганогага дзядзьку Жырафа за заднюю нагу і павалок яго па цярновых кустах; з гіканнем пачаў ён пускаць пузыры прама ў вуха сваёй тоўстай цётцы Бегемоцісе, калі тая драмала ў вадзе пасля абеду, але нікому не дазваляў крыўдзіць птушку Калакола.

Справа дайшла да таго, што ўсе яго сваякі — хто раней, хто пазней — пайшлі да соннай, смуроднай, мутна-зялёнай ракі Лімпапо, акружанай дрэвамі, якія наганяюць на людзей трасцу, каб і ім падарыў Кракадзіл па такім самым носе.

Вярнуўшыся, сваякі ўжо болей не біліся, і ад таго часу, мой хлопчык, ва ўсіх сланоў, якіх ты калі-небудзь убачыш, ды і ў тых, якіх ты ніколі не ўбачыш, ва ўсіх такі самы хобат, як у гэтага дапытлівага Слоніка.

Ёсць у мяне шасцёра слуг,
Рухавых, баявых,
І ўсё, што бачыў я наўкруг, —
Я ведаю ад іх.

Яны па знаку па майму
З'яўляюцца ў бядзе.
Слуг гэтых клічуць: Як, Чаму,
Хто, Што, Калі і Дзе.

Я слуг па морах, па лясах
Ганяю, крычучы.
Пасля заўжды працую сам,
А ім даю спачын.

Я раніцой, калі ўстаю,
Бяруся працаваць,
А ім свабоду я даю, —
Няхай крыху паспяць.

Але ў мяне ёсць мілы друг,
Асоба вось адна.
Ёй служаць сотні тысяч слуг —
Спакою ўсім няма.

Яна ганяе, як сабак,
Улетку і ўзіму
Пяць тысяч Дзе, сем тысяч Як
І сто тысяч Чаму!

Адкуль узяліся браняносцы

Мілы хлопчык, я зноў раскажу табе казку пра Далёкія і Даўнія Часы. Жыў тады Злючка-Калючка Вожык. Жыў ён на мутнай рацэ Амазонцы, еў слімакоў і розную драбязу. І была ў яго сяброўка, Чарапаха Няспешная, якая таксама жыла на мутнай рацэ Амазонцы, ела розную драбязу і зялёную салату. Усё ішло добра, ці ж няпраўда, мілы хлопчык?

Але ў тую самую пару, у Далёкія і Даўнія Часы, жыў на мутнай рацэ Амазонцы Плямісты Ягуар. Ён еў усё, што яму ўдасца злавіць. Не ўдасца злавіць аленя — ён з'есць малпу; не ўдасца злавіць малпу — з'есць лягушку ці казюльку. А ўжо калі няма ні лягушак, ні казюляк — ён ідзе да сваёй маці Ягуарыхі, і тая растлумачвае яму, як трэба лавіць чарапах і вожыкаў.

Зграбна памахваючы грацыёзным хвастом, маці навучала яго:

— Калі, сынок, ты знойдзеш Вожыка, хутчэй кінь яго ў ваду. Вожык сам сабою выпрастаецца ў вадзе. А калі знойдзеш Чарапаху, выдрапай яе лапай з панцыра.

І ўсё ішло добра, мой мілы хлопчык.

Была прыгожая ноч на мутнай рацэ Амазонцы. Плямісты Ягуар убачыў, што пад ствалом паваленага дрэва сядзяць побач Злючка-Калючка Вожык і Чарапаха Няспешная. Выратавацца, уцякаючы, яны не маглі, і вось Злючка-Калючка Вожык згарнуўся клубочкам, бо інакш ён не быў бы Вожык, а Чарапаха Няспешная ўцягнула ногі і галаву пад свой панцыр, таму што яна была Чарапаха.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Казкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Казкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Редьярд Киплинг
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Редьярд Киплинг
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Редьярд Киплинг
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Редьярд Киплинг
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Редьярд Киплинг
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Редьярд Киплинг
Отзывы о книге «Казкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Казкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.