• Пожаловаться

Сегюр Де: Казкi (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Сегюр Де: Казкi (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Прочая детская литература / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Казкi (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Казкi (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сегюр Де: другие книги автора


Кто написал Казкi (на белорусском языке)? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Казкi (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Казкi (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бландзiна старалася чым-небудзь развеяць свае цяжкiя думкi i займала сябе сама рознаю працай. Яна ўладкавала ўсё ў сваёй хатцы: зрабiла ложак з моху i лiсця; спляла з тоўстых прутоў крэсла; з доўгiх i тонкiх калючак зрабiла голкi i шпiлькi, а раскудзелiўшы некалькi сцяблiн высокай травы, што расла каля хаткi, спляла нешта накшталт тоўстай нiткi i зацыравала свае падраныя шыпамi чаравiкi i вопратку. Так яна жыла цэлых шэсць тыдняў. I ўвесь гэты час яе не пакiдала туга.

Але журылася яна зусiм не з-за таго, што жыццё ў яе было сумнае i самотнае, а з-за таго, што яе па-ранейшаму мучыў папрок i яна шчыра шкадавала свайго ганебнага ўчынку. Яна з радасцю пагадзiлася б правесцi ўсю рэшту свайго жыцця ў гэтым лесе, каб толькi гэта магло вярнуць жыццё Катку-Вуркатку i Добрай Козачцы.

Глава 9

Чарапаха

Аднойчы Бландзiна сядзела перад сваёю хаткай i, як зазвычай, думала пра сваiх сяброў i пра бацьку. I раптам проста перад сабой яна ўбачыла вялiкую Чарапаху.

- Бландзiна, а Бландзiна, - сказала ёй Чарапаха хрыпатым старэчым голасам. - Калi хочаш, я магу ўзяць цябе пад сваю апеку i вывесцi з гэтага небяспечнага лесу.

- Дарагая Чарапаха, - адказала Бландзiна. - Нашто мне пакiдаць гэты лес? Тут па маёй вiне памерлi мае сябры, i я таксама хачу тут спаткаць сваю смерць.

- А ты ўпэўненая, што твае сябры памерлi?

- Як? Хiба не?.. Але ж я сама бачыла руiны iхняга замка. Дый Папугай i Жаба казалi, што iх болей няма. Вы па сваёй дабрынi, напэўна, хочаце мяне супакоiць. Але я, на жаль, не спадзяюся iх калi-небудзь убачыць. Каб яны не памерлi, хiба яны кiнулi б мяне адну ў такой страшнай роспачы, каб я думала, што паслужыла прычынай iхняе смерцi?

- А хiба, па-твойму, яны не маглi быць вымушаныя кiнуць цябе? Хiба iх не мог прымусiць да гэтага чарадзей, якi мае болей магутную ўладу? Але ж ты ведаеш, Бландзiна, што раскаянне акупае шмат якiя памылкi.

- Ах, дарагая Чарапаха, калi яны сапраўды жывыя i ў вас ёсць ад iх вестка, скажыце, што я не вiнаватая ў iх смерцi i яшчэ змагу ўбачыцца з iмi. Я згодная на любое выпрабаванне, каб толькi заслужыць гэтае шчасце.

- Бландзiна, мне не дазволена казаць табе пра лёс, якi напаткаў тваiх сяброў. Але калi ў цябе стане мужнасцi залезцi да мяне на спiну i паўгода, пакуль не скончыцца нашае падарожжа, не злазiць з мяне i не прамаўляць нi слова, то я занясу цябе туды, дзе ты пра ўсё даведаешся.

- Я абяцаю зрабiць усё, што вы скажаце, дарагая Чарапаха, толькi б ведаць, што сталася з маiмi сябрамi.

- Сцеражыся ж, Бландзiна! Шэсць месяцаў ты павiнна будзеш не сыходзiць з маёй спiны i ўвесь час маўчаць! Калi ж па дарозе ты не вытрымаеш выпрабавання, ты навечна застанешся пад уладаю чарадзея Папугая i ягонае сястры Ружы. I тады я не змагу ўжо даць нават той малой дапамогi, якая дазволiла табе выжыць у гэтыя апошнiя шэсць тыдняў.

- Я згодная, дарагая Чарапаха, i гатовая зараз жа выправiцца ў дарогу. Няхай я лепей памру ад нуды i стомы, чым ад хвалявання i тугi. Цяпер, калi вашыя словы адрадзiлi ўва мне надзею, я адчуваю ў сабе сiлу выцярпець нават яшчэ цяжэйшае падарожжа, чым тое, пра якое вы кажаце.

- Няхай жа будзе па-твойму, Бландзiна. Сядай да мяне на спiну i не бойся нi смагi, нi голаду, нi сну i нiякага лiха. Пакуль мы будзем iсцi, нiчога гэтага ты можаш не апасацца.

Бландзiна хуценька ўзлезла Чарапасе на спiну, i тая прамовiла:

- А цяпер - болей нi слова! Маўчы да той самай хвiлiны, пакуль мы не прыйдзем i я сама першая не загавару з табой.

Глава 10

Падарожжа i вяртанне

Як i казала Чарапаха, падарожжа доўжылася цэлыя шэсць месяцаў. Калi мiнулi першыя тры месяцы, яны выйшлi з леса i апынулiся на высушанай раўнiне, па якой iшлi яшчэ шэсць тыдняў. Нарэшце на даляглядзе ўзнiк велiчны замак, вельмi падобны да таго, якi быў у Катка-Вуркатка з Добраю Козачкай. Яшчэ месяц яны дабiралiся да шырокай дарогi, што вяла да замкавай брамы. Бландзiна згарала ад нецярпення. "Няўжо гэта i ёсць той замак, дзе я даведаюся пра лёс маiх дарагiх сяброў?" - думала яна. Але нягледзячы на вялiкае жаданне, яна баялася спытаць пра гэта ў Чарапахi. Каб яна магла злезцi на зямлю з Чарапахiнай спiны, яна дабегла б да замка ўсяго за дзесяць хвiлiн, але Чарапаха ўсё йшла i йшла, i Бландзiна памятала, што ёй нельга гаварыць i злазiць са спiны. Таму, нягледзячы на пякучае жаданне, яна вырашыла чакаць. Але замест таго, каб паскорыць хаду, Чарапаха, здавалася, пачала яшчэ марудней перастаўляць ногi i йшла да замка яшчэ доўгiх пятнаццаць дзён, якiя падалiся Бландзiне пятнаццаццю гадамi. Бландзiна не зводзiла з замка вачэй i ўвесь час глядзела на яго браму. Замак здаваўся пакiнутым: з яго не далятала нiводнага гуку, быццам за яго мурамi зусiм не было жыцця. Нарэшце, на сто васьмiдзесяты дзень падарожжа Чарапаха спынiлася i сказала Бландзiне:

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Казкi (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Казкi (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Казкi (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Казкi (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.