• Пожаловаться

Сегюр Де: Казкi (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Сегюр Де: Казкi (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Прочая детская литература / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Казкi (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Казкi (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сегюр Де: другие книги автора


Кто написал Казкi (на белорусском языке)? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Казкi (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Казкi (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I горка заплакаўшы, яна ўпала на зямлю сярод камення i калючага пустазелля. На душы ў яе быў такi боль, што яна не адчувала ўколаў вострых камянёў i шыпоў. Яна плакала вельмi доўга, але нарэшце села i пачала шукаць якога-небудзь прытулку, дзе можна было б схавацца. Але вакол былi толькi камянi ды калючкi.

- Ну, што ж, - сказала яна, няхай мяне раздзяруць лютыя звяры, няхай я памру ад голаду i пакуты, але я ўсё роўна застануся тут, на магiле маiх мiлых Катка-Вуркатка i Добрае Козачкi!

I толькi яна прамовiла гэтыя словы, як аднекуль пачуўся голас, якi сказаў: "Раскаянне акупае шмат якiя грахi!"

Яна падняла галаву i ўбачыла вялiкага чорнага Крумкача, што кружыў па-над ёю ў небе.

- Шкада! - адказала яна. - Але ж як бы я нi раскайвалася, гэта наўрад цi верне жыццё Добрай Козачцы i Катку-Вуркатку.

- Будзь мужная, Бландзiна! - зноў пачуўся голас з вышынi. - Акупi свой ганебны ўчынак сваiм раскаяннем, не давай нудзе i маркоце завалодаць табою!

Бедная Бландзiна ўстала i рушыла прэч з гэтага месца, якое навявала на яе вялiкую роспач. Па маленькай сцяжынцы яна дабралася да той часткi леса, дзе высокiя, магутныя дрэвы не давалi разрасцiся калючкам. Увесь дол тут быў пакрыты мяккiм iмхом. Бландзiна зусiм знемаглася ад тугi i стомы i, упаўшы пад высокiм дрэвам на зямлю, зноў горка заплакала.

- Будзь мужная, Бландзiна! Не страчвай надзеi! - зноў крыкнуў ёй голас.

Яна азiрнулася i ўбачыла побач Жабу, якая глядзела на яе са спагадай.

- Мiлая Жаба, - сказала Бландзiна. - Ты мне спачуваеш. Але, Божа, што цяпер са мной будзе, калi я засталася адна ў цэлым свеце?

- Захоўвай надзею i мужнасць! - паўтарыў голас.

Бландзiна ўздыхнула i пачала шукаць якi-небудзь плод цi ягадку, каб наталiць смагу i голад. Але нiчога вакол не было, i яна зноў пачала лiць горкiя слёзы.

Раптам яе сумныя думкi развеяла дзiлiньканне грамкоў; яна падняла вочы i ўбачыла дзябёлую карову, якая паволi падыходзiла да яе. Карова спынiлася i, нахiлiўшыся, паказала Бландзiне мiсу, якая вiсела ў яе на шыi.

Узрадаваўшыся нечаканаму паратунку, Бландзiна адчапiла мiсу i, падаiўшы карову, пачала з асалодаю пiць свежае малачко. Малако было такое смачнае, што Бландзiна выпiла ажно дзве мiсы запар.

Калi яна нарэшце напiлася, карова паказала знакам, каб яна прычапiла мiсу назад, i Бландзiна, усё так i зрабiўшы, пацалавала карове ў шыю i сумна прамовiла:

- Дзякуй, Бяляначка. Я ведаю, цябе, напэўна, паслалi мне ў дапамогу мае няшчасныя сябры. Яны, вiдаць, з таго свету бачаць раскаянне iх беднай Бландзiны i хочуць палегчыць яе бяду.

- Раскаянне акупае шмат якiя грахi! - зноў пачуўся голас.

- Ах! - сказала Бландзiна. - Нават калi я праплачу цэлую сотню гадоў - усё роўна я нiчога сабе не дарую. Мне нiколi не будзе прабачэння.

Тым часам наблiжалася ноч. I нягледзячы на скруху, Бландзiна падумала, што трэба паклапацiцца пра сховiшча, у якiм можна было б уратавацца ад лютых звяроў, рык якiх ўжо чуўся ў лясное нетры.

На шчасце, за некалькi крокаў ад сябе яна ўбачыла нешта накшталт невялiчкай хаткi, якую ўтваралi шчыльна пераплеценыя галiны густых хмызоў. Трошкi схiлiўшыся, яна пралезла пад iмi i, калi выпрасталася, убачыла, што тут можна зрабiць вельмi добры прытулак.

Пакуль дзень канчаткова не згас, Бландзiна ўзялася ўладкоўваць сваю каморку: яна прынесла трошкi моху i зрабiла з яго матрац i падушку, а потым, наламаўшы галiнак, уторкнула iх у зямлю i схавала ўваход. Скончыўшы працу, яна раптам адчула вялiкую стому i ледзь толькi лягла спаць, як адразу заснула.

Прачнулася яна, калi ўжо зусiм развiднела. У першую хвiлiну яна нават не магла добра ўспомнiць, як тут апынулася, але сумная праўда хутка нагадала пра сябе, i Бландзiна зноў, як i ўчора, горка заплакала.

Неўзабаве яе пачаў мучыць голад, i яна занепакоена задумалася, дзе знайсцi ежу. I тут да яе зноў даляцела цiхае дзiлiньканне. Праз некалькi хвiлiн карова была каля Бландзiнiнай каморкi. Бландзiна, як i ўчора, адчапiла мiсу, надаiла малачка i напiлася яго, колькi хацела. Потым павесiла мiсу карове на шыю i, пацалаваўшы Бялянку, яшчэ доўга глядзела ёй услед з надзеяй, што i заўтра яна прыйдзе таксама.

Так яно i здарылася: кожны дзень ранiцай, апоўднi i ўвечары Бяляначка прыходзiла да Бландзiны i частавала дзяўчынку сваёю простаю ежай.

А Бландзiна ўвесь час аплаквала сваiх няшчасных сяброў i горка папракала сябе за свае памылкi.

- Сваёю непаслухмянасцю я прынесла вялiкае гора i цяпер нiколi не здолею яго выправiць, - казала яна. - Я не толькi страцiла сваiх добрых i мiлых сяброў, але i сябе пазбавiла адзiнай магчымасцi вярнуцца да бацькi. Бедны мой бацька! Ён, напэўна, яшчэ чакае сваю няшчасную Бландзiну, але цяпер ёй наканавана навечна застацца тут i памерцi адной у гэтым страшным лесе, якiм кiруе злы чарадзей.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Казкi (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Казкi (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Казкi (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Казкi (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.