Братья Гримм - Казкi (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Братья Гримм - Казкi (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Прочая детская литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Казкi (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Казкi (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Казкi (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Казкi (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Узяла дзяўчына лапату i выняла хлябы з печы.

Потым пайшла яна далей i прыйшла да яблынi. А на яблынi было шмат спелых яблыкаў. Яблыня крыкнула ёй:

- Ах, патрасi мяне, дзяўчына, патрасi! Яблыкi даўно паспелi!

Пачала дзяўчына трэсцi дрэва. Яблыкi дажджом на зямлю пасыпалiся. I да таго часу трэсла яна яблыню, пакуль не засталося на ёй нiводнага яблыка.

Сабрала дзяўчына яблыкi ў кучу i пайшла далей. I вось нарэшце прыйшла яна да хаткi. З акна хаткi выглянула бабуля. З рота ў яе тырчалi вялiзныя белыя зубы. Убачыла дзяўчына бабулю, спалохалася i хацела ўцячы, але бабуля крыкнула ёй:

- Чаго ты спалохалася, мiлая? Заставайся лепш у мяне. Будзеш добра працаваць, i табе добра будзе. Ты мне толькi пасцель сцялi лепей ды пярыну i падушкi ўзбiвай мацней, каб пер'е ва ўсе бакi ляцела. Калi ад маёй пярыны пер'е ляцiць, на зямлi снег iдзе. Ведаеш, хто я? Я - сама спадарыня Мяцелiца.

- Што ж, - адказала дзяўчына, - я згодна паступiць да вас на службу.

Так i засталася яна працаваць у бабулi. Дзяўчына яна была добрая, працавiтая i рабiла ўсё, што ёй бабуля загадвала.

Пярыну i падушкi яна так моцна ўзбiвала, што пер'е, быццам камякi снегу, ляцела ва ўсе бакi.

Добра жылося дзяўчыне ў Мяцелiцы. Нiколi яе Мяцелiца не лаяла, а кармiла заўсёды сытна i смачна.

Ды ўсё ж хутка пачала дзяўчына сумаваць. Спачатку яна i сама зразумець не магла, чаму сумуе, - бо ёй тут у тысячу разоў лепш, чым дома, жывецца, а потым зразумела, што сумуе яна менавiта па роднаму дому. Як там нi кепска было, а ўсё-такi яна вельмi да яго прывыкла.

Вось аднойчы i кажа дзяўчына бабулi:

- Я вельмi засумавала па дому. Як мне ў вас нi добра, але не магу я тут больш заставацца. Мне дужа хочацца родных пабачыць.

Выслухала яе Мяцелiца i сказала:

- Мне падабаецца, што ты сваiх родных не забываеш. Ты добра ў мяне папрацавала. За гэта я табе сама пакажу дарогу дадому.

Узяла яна дзяўчыну за руку i прывяла да вялiкай брамы. Брама расчынiлася, i калi дзяўчына праходзiла пад ёю, пасыпалася на яе зверху золата. Так i выйшла яна з брамы, уся золатам абсыпаная.

- Гэта табе ўзнагарода за тваю стараннасць, - сказала Мяцелiца i дала ёй верацяно, тое самае, якое ў калодзеж звалiлася.

Потым брама зачынiлася, i дзяўчына зноў апынулася наверсе, на зямлi. Неўзабаве прыйшла яна да мачахiнай хаты. Увайшла яна ў хату, а пеўнiк, якi сядзеў на калодзежы, у гэты час заспяваў:

- Ку-ка-рэ-ку, дзяўчына прыйшла!

Многа золата ў хату прынясла!

Убачылi мачаха з дачкой, што прынесла падчарка з сабой многа золата, i сустрэлi яе ласкава. Нават не лаялi за доўгую адлучку.

Расказала iм дзяўчына пра ўсё, што з ёю здарылася, i захацелася мачасе, каб яе дачка таксама стала багатай, каб яна таксама многа золата дамоў прынесла.

Пасадзiла яна сваю дачку прасцi каля калодзежа. Села лянiвая дачка ля калодзежа, але прасцi не стала. Толькi падрапала сабе палец цярноўнiкам да крывi, вымазала верацяно крывёю, кiнула яго ў калодзеж i сама за iм у ваду скокнула.

I вось апынулася яна на тым жа самым зялёным лужку, дзе раслi прыгожыя кветкi. Пайшла яна па сцяжынцы i неўзабаве прыйшла да печы, дзе пяклiся хлябы.

- Ах, - крыкнулi ёй хлябы, - вымi нас з печы! Вымi хутчэй! Мы спяклiся ўжо! Мы хутка згарым!

- Яшчэ чаго! - адказала гультайка. - Буду я з-за вас пэцкацца, - i пайшла далей.

Потым прыйшла яна да яблынi, яблыня крыкнула ёй:

- Ах, патрасi мяне, дзяўчына, патрасi мяне! Яблыкi ўжо даўно паспелi!

- Як жа, як жа, - адказала яна, - яшчэ, калi я пачну цябе трэсцi, якi-небудзь яблык мне на галаву звалiцца ды гуз наб'е!

Нарэшце падышла гультайка да хаткi спадарынi Мяцелiцы. Яна зусiм не спалохалася Мяцелiцы. Сястра ж расказала ёй пра вялiкiя зубы Мяцелiцы i пра тое, што яна зусiм не страшная.

Вось i пачала гультайка працаваць у Мяцелiцы.

Першы дзень яна яшчэ так-сяк iмкнулася пераадолець сваю ляноту, слухала спадарыню Мяцелiцу, узбiвала ёй пярыну i падушкi так, што пер'е ляцела ва ўсе бакi.

А на другi i на трэцi дзень пачала яе адольваць лянота. Ранiцай неахвотна падымалася яна з ложка, пасцель сваёй гаспадынi слала дрэнна, а пярыну i падушкi зусiм перастала ўзбiваць.

Надакучыла Мяцелiцы трымаць такую служанку, вось яна i кажа ёй:

- Iдзi ты назад да сябе дамоў!

Тут гультайка ўзрадавалася.

"Ну, - думае, - зараз на мяне золата пасыплецца".

Падвяла яе Мяцелiца да вялiкай брамы. Расчынiлася брама. Але калi выходзiла з яе гультайка, не золата на яе пасыпалася, а перакулiўся кацёл са смалой.

- Вось табе ўзнагарода за тваю работу, - сказала Мяцелiца i зачынiла браму.

Прыйшла гультайка дадому, а пеўнiк, якi сядзеў на калодзежы, убачыў яе i закрычаў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Казкi (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Казкi (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Казкi (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Казкi (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x