П'ер Сувэстр - Фантамас

Здесь есть возможность читать онлайн «П'ер Сувэстр - Фантамас» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детская фантастика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Фантамас: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Фантамас»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга была напісана ў 1910 годзе і дагэтуль знаходзіцца ў актыве сусветнай дэтэктыўнай літаратуры. На яе старонках бясконца змагаюцца знакаміты паліцэйскі камісар Жуў і «геніяльны» злодзей Фантамас. Як сапраўдны дэтэктыў твор поўніцца таямнічымі знікненнямі, загадкавымі злачынствамі і інтрыгамі.

Фантамас — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Фантамас», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Гэта праўда, пан следчы,— пацвердзіў паліцыянт.— Забойства надзіва жорсткае. Раны жахлівыя...

— Нажавыя? — спытаў дэ Прэль.

— Няхай пан удакладніць сам,— паціснуў плячыма брыгадзір.

Следчы разам з мажардомам пайшлі ў спачывальню маркізы. Вялікі пакой быў абстаўлены старасвецкаю мэбляю. Па падлозе раскіданы паперы. Маркіза ляжала на падлозе. На ўсю шырыню шыі зеўрала шырокая рана.

— Жах,— прамармытаў дэ Прэль.

Ён агледзеў цела і зноў звярнуўся да Далона:

— У пакоі нічога не краналі?

— Нічога, пан следчы.

— I да сакрэтніка ніхто не падыходзіў? — удакладніў ён.

— Не, пан следчы.

— Маркіза трымала ў замку буйныя грошы?

Мажардом паціснуў плячыма.

— Мажліва, забойца і разлічваў, што пані дэ Лангрун захоўвала ў замку грошы, але ён не ўзяў нават пярсцёнкаў з начнога століка, відаць, яго нехта напалохаў.

— Акно было адчыненае? — спытаў следчы.

— Маркіза заўсёды спала з адчыненымі вокнамі,— адказаў мажардом.

Далейшы агляд вынікаў не даў, забойца не пакінуў ніякіх слядоў. Аднак дзверы на калідор зацікавілі дэ Прэля:

— Глядзіце, цікава: нехта напалову выкруціў шрубы з дзвярной засаўкі. Відаць, яе хацелі сарваць. Нябожчыца заўсёды замыкала дзверы на засаўку?

— Так! — адказаў Далон.

— Хто з прыслугі жыве ў замку?

— Мары — пакаёўка, Луіза — кухарка і аканом Эрвэ, але ўчора ён тут не начаваў. З дазволу маркізы хадзіў у вёску, але з умоваю, што ў замак вернецца толькі раніцаю. Нябожчыца была асцярожнаю жанчынаю, яна баялася, каб уночы ў замак хто не прабраўся.

— Пан сцвярджае,— удакладніў следчы,— што прымаліся ўсе меры перасцярогі, каб у замак ніхто не трапіў?

— Так, але здарылася, пан следчы, неверагоднае.

— Але забойца мог трапіць у замак удзень? Схавацца, а ноччу забіць. У пакоі гаспадыні сарвана засаўка, значыць, забойца трапіў праз гэтыя дзверы.

Дэ Прэль змоўк і задумаўся. У пакоі чулася толькі парыпванне гусінага пёрка.

— Значыць, уначы пад час злачынства ў замку былі толькі гаспадыня дэ Лангрун, яе ўнучка мадэмуазель Тэрэза, Шарль Рамбэр і дзве пакаёўкі. Я дакладна вас зразумеў?

— Так, пан следчы. Але схавацца ўдзень у замку практычна немагчыма. На кухні заўсёды хто-небудзь ёсць, там ніхто не пройдзе. А перад галоўным уваходам усю другую палову дня працавалі садоўнікі. Яны абавязкова б заўважылі незнаёмага чалавека. Астатнія ўваходы ў замак заўжды замкнёныя па загаду гаспадыні.— Мажардом развёў рукамі.

— I ўсё ж пані дэ Лангрун забілі.

— Не разумею, пан следчы,— мажардом Далон адказаў пасля нядоўгіх ваганняў.— Я гарантую, ніхто не мог трапіць у замак, а з іншага боку відавочна, што ані пан Шарль Рамбэр, ані Тэрэза, ані пакаёўкі не падыходзяць на ролю забойцы.

IV

«Не, я не вар’ят!»

Мінуў дзень — сумны і змрочны. З раніцы Шарль Рамбэр з бацькам хадзілі па вялікіх маўклівых замкавых пакоях. Усю другую палову дня яны разам з Тэрэзай падпісвалі за круглым сталом адрасы сваякоў маркізы на вялікіх канвертах з жалобнай пячаткай. Пан Рамбэр застаўся ў замку да пахавання. Баранеса дэ Вібрэ ўгаворвала Тэрэзу паехаць начаваць да яе, але тая адмовіла.

Эцьен Рамбэр скончыў праглядаць газеты, дзе падрабязна апісвалася трагедыя ў Бале, падняўся на другі паверх і ўвайшоў у пакой да сына.

— Прызнайся мне,— глухім голасам загадаў ён,— прызнайся свайму бацьку!

— У чым? — Шарль адхінуўся ад яго.

— Гэта ж ты забіў!

Шарль хацеў запярэчыць, але голас не слухаўся:

— Я забіў? Мяне вінавацяць у забойстве маркізы? Але гэта жахлівае і гнюснае забойства!

— Вядома, і ты забойца!

— Не, клянуся, не!

— Так! — налягаў Эцьен Рамбэр.

— I гэта кажа мой бацька,— з дакорам сказаў Шарль.

— Супраць цябе ёсць сведчанні, і яны жахлівыя. У тую фатальную ноч ніхто не мог трапіць у замак, ты адзіны мужчына, які быў тут,— Эцьен Рамбэр павярнуўся і пайшоў у ванны пакой, узяў з ніжняй паліцы скамечаны ручнік.

— Глядзі,— прашаптаў ён і разгарнуў ручнік перад сынам.

Шарль убачыў на ручніку крывавыя плямы. Ён знерухомеў і хацеў нешта сказаць, але Эцьен спыніў яго:

— Вось яно, неаспрэчнае сведчанне твайго злачынства!

— Але я не вінаваты... Я нічога не разумею! — Шарль адступіў і сеў у крэсла.

— Бедны мой хлопчык! Бог ведае, мо ёсць абставіны, што аблегчаць тваю віну...

— Няўжо можна паверыць, што я забойца?

— Але ты не вінаваты. Я хацеў бы давесці, што ты не можаш адказваць за свае ўчынкі. Матчына хвароба не магла не адбіцца на сыне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Отзывы о книге «Фантамас»

Обсуждение, отзывы о книге «Фантамас» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x