Артур Конан Дойл - Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Артур Конан Дойл - Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Классический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Прыгоды Шэрлака Холмса» – першы зборнік апавяданняў пра знакамітага дэтэктыва, надрукаваны ў 1892 годзе, пасля аповесцяў «Эцюд у пунсовым» (1887) і «Знак чатырох» (1890). Зборнік улучае 12 апавяданняў, сярод якіх шмат добра вядомых і пазнавальных твораў, напрыклад, «Скандал у Багеміі» ці «Стракатая стужка», што неаднаразова экранізаваліся і пераасэнсоўваліся. Нягледзячы на тое, што далёка не ва ўсіх гэтых апавяданнях расследуецца сапраўднае злачынства, зборнік даўно ўвайшоў у залаты фонд дэтэктыўнай літаратуры і адыграў вялікую ролю ў станаўленні жанру.

Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– А цяпер у вас ёсць якая-небудзь справа? – прагна спытаў я.

– Дзесяць ці дванаццаць, але ніводнай хоць крышку цікавай. Яны важныя, зразумела, але цікавасці не выклікаюць. Зрэшты, я даўно заўважыў, што толькі нязначныя справы даюць матэрыял для назірання і аналізу, што і складае чароўнасць расследавання. Буйнейшыя злачынствы звычайна прасцейшыя, бо ў іх, як правіла, больш відавочны матыў. У маіх цяперашніх справах, за выняткам аднаго даволі заблытанага выпадку, у сувязі з якім мне напісалі з Марсэля, няма нічога, што давала б пажытак для ўяўлення. Але, магчыма, літаральна праз некалькі хвілінаў у мяне будзе цікавая справа, бо сюды, калі не памыляюся, ідзе мая будучая кліентка.

Ён падняўся з фатэля і праз шчыліну ў шторах паглядзеў уніз, на цьмяную і пахмурную лонданскую вуліцу. Праз ягонае плячо я ўбачыў, што па супрацьлеглым ходніку крочыць мажная жанчына з пышнай гаржэткай вакол шыі і чырвонымі пер’ямі, што буйнымі завіткамі клаліся на шырокія палі капялюшыка, насунутага на адно вуха ў какетлівай манеры герцагіні Дэваншырскай * Конец ознакомительного фрагмента. Текст предоставлен ООО «ЛитРес». Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес. Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом. . З-пад усёй гэтай амуніцыі яна нервова і няўпэўнена пазірала на нашыя вокны, пагойдваючыся ў бакі і трывожна цярэбячы гузікі на пальчатках. І тут яна зрабіла рэзкі рух, нібы плывец, што адрываецца ад берага, і паспешліва пакрочыла праз дарогу. Праз імгненне да нас даляцеў рэзкі гук званка.

– Такія сімптомы я назіраў і раней, – прамовіў Холмс, кідаючы цыгарэту ў камін. – Ваганні на ходніку заўсёды азначаюць affaire de coeur . [4] Справы сардэчныя (фр.). Яна хацела б параіцца, але сумняецца, што справу настолькі далікатную можна камусьці даверыць. Але і тут бывае па-рознаму. Калі жанчыну сапраўды пакрыўдзілі, яна ўжо не вагаецца, і вынікам яе рашучасці звычайна стаецца сапсаваны званок на маіх дзвярах. Тут жа відавочная любоўная гісторыя, але паненка не так раззлаваная, як разгубленая альбо засмучаная. Зрэшты, зараз яна сама развее нашыя сумневы.

У гэты момант пачуўся лёгкі стук у дзверы, і хлопчык-пасыльны паведаміў пра прыход міс Мэры Сазэрлэнд. Сама лэдзі ў гэты час маячыла за ягонай тонкай чорнай фігуркай, нібыта вялізнае гандлёвае судна з напятымі ветразямі – за маленечкім лоцманскім катэрам. Шэрлак Холмс прывітаў яе з тою нязмушанай пачцівасцю, якой ён славіўся, зачыніў дзверы і, прапанаваўшы госці крэсла, некалькі імгненняў пільна вывучаў яе, выглядаючы пры гэтым абсалютна безуважным – у манеры, таксама вельмі яму ўласцівай.

– З вашай блізарукасцю не цяжка так шмат друкаваць на машынцы? – спытаў ён.

– Спачатку было цяжка, – адказала яна, – але цяпер я друкую не гледзячы, бо памятаю размяшчэнне літараў…

Тут, цалкам усвядоміўшы сэнс ягоных словаў, яна здрыганулася і ўскінула галаву, гледзячы на Холмса са здзіўленнем і страхам на шырокім дабрадушным твары.

– Вам расказвалі пра мяне, містэр Холмс! – усклікнула яна. – Як іначай вы пра гэта даведаліся?

– Не хвалюйцеся, – засмяяўся Холмс, – прыкмячаць такое – мая прафесія, і, магчыма, я навучыўся бачыць тое, чаго іншыя не заўважаюць. Іначай навошта вам было б да мяне звяртацца?

– Я прыйшла сюды, сэр, бо чула пра вас ад місіс Этэрэдж – вы так лёгка адшукалі яе мужа, калі і паліцыя, і ўсе астатнія аддалі яго на волю лёсу, адмовіўшыся ад надзеі знайсці. О, містэр Холмс, я так хацела б спадзявацца, што вы і мне дапаможаце! Я небагатая, але мне належыць сто фунтаў штогод, не лічачы той дробязі, што я зарабляю машынапісам, і я аддам іх усе, толькі б даведацца, што сталася з містэрам Хосмерам Энджэлам.

– А чаму вы так спяшаліся прыйсці да мяне? – спытаў Шэрлак Холмс, склаўшы разам кончыкі пальцаў і гледзячы ў столь.

І зноў палахлівае здзіўленне прабегла па праставатым твары міс Мэры Сазэрлэнд.

– Так, я выбегла з дому ў спешцы, – сказала яна, – бо мяне вельмі раззлавала лёгкасць, з якой містэр Віндыбэнк (гэта мой бацька) успрымае ўсю гэтую гісторыю. Ён не хоча звяртацца ў паліцыю, і да вас таксама, карацей, ён не хоча рабіць нічога і працягвае настойваць, што ніякай бяды не здарылася. Гэта шалёна злуе мяне, таму я хуценька сабралася і пайшла проста да вас.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x