Артур Конан Дойл - Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Артур Конан Дойл - Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Классический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Прыгоды Шэрлака Холмса» – першы зборнік апавяданняў пра знакамітага дэтэктыва, надрукаваны ў 1892 годзе, пасля аповесцяў «Эцюд у пунсовым» (1887) і «Знак чатырох» (1890). Зборнік улучае 12 апавяданняў, сярод якіх шмат добра вядомых і пазнавальных твораў, напрыклад, «Скандал у Багеміі» ці «Стракатая стужка», што неаднаразова экранізаваліся і пераасэнсоўваліся. Нягледзячы на тое, што далёка не ва ўсіх гэтых апавяданнях расследуецца сапраўднае злачынства, зборнік даўно ўвайшоў у залаты фонд дэтэктыўнай літаратуры і адыграў вялікую ролю ў станаўленні жанру.

Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– А як вы здагадаліся, што сваю вылазку яны плануюць на сёння?

– Калі кантору Саюза зачынілі, значыць, прысутнасць містэра Явіса Ўілсана ім болей не перашкаджала, іншымі словамі, падкоп завершаны. Для іх важна было скарыстацца падземным ходам як мага хутчэй, пакуль яго не знайшлі і пакуль золата не перавезлі ў іншае месца. Субота пасавала ім найбольш, бо тады яны б мелі два дні на ўцёкі. Таму я чакаў іх менавіта сёння.

– Вашая логіка проста бліскучая, – усклікнуў я са шчырым захапленнем. – Ланцужок разважанняў вельмі доўгі, але вы не схібілі ні ў адным пункце.

– Мяне гэта ратуе ад нуды, – адказаў Холмс пазяхаючы. – Але як шкада! Адчуваю, што яна зноў на мяне находзіць. Маё жыццё – суцэльныя ўцёкі ад шэрасці існавання. Гэтыя маленькія загадкі дапамагаюць мне.

– А вы дапамагаеце чалавецтву змагацца са злом. Ён паціснуў плячыма:

– Мабыць, ёсць з усяго гэтага нейкі плён. «L’homme c’est rien – l’oeuvre c’est tout» , [3] Холмс дае памылковую цытату. Насамрэч яна гучыць наступным чынам: “L’homme n’est rien – l’oeuvre c’est tout” і перакладаецца як «Чалавек – нішто, справа – усё» (фр.) . як напісаў у лісце да Жорж Санд Гюстаў Флабэр.

Пераклала Алена Казлова

Высвятленне асобы

– Ведаеце, дарагі мой сябра, – сказаў аднойчы Шэрлак Холмс, калі мы сядзелі па баках ад каміна ў ягонай кватэры на Бэйкер-стрыт, – у жыцці непараўнальна больш дзівосаў, чым здольны вымысліць чалавечы розум. Мы не можам уявіць нават банальных для светабудовы з’яваў. Калі б мы, узяўшыся за рукі, маглі вылецець з акна і лунаць над гэтым вялікім горадам, асцярожна ссоўваючы дахі і зазіраючы ўсярэдзіну, нам адкрыліся б дзівоты, што там адбываюцца, неверагодныя супадзенні, сутыкненні намераў і супярэчнасці, надзвычайная чарада падзеяў, што працінае жыцці пакаленняў і прыводзіць да экстраардынарных вынікаў; і тады ўсе гэтыя раманы з іх умоўнасцямі і прадказальнай інтрыгай падаліся б зусім звычайнымі, не здольнымі выклікаць хоць якую цікавасць.

– Не магу пагадзіцца, – адказаў я. – Справы, пра якія мы чытаем у газетах, як правіла, досыць грубыя і трывіяльныя. У паліцэйскіх справаздачах рэалізм даведзены да скрайнасці, але варта прызнаць, што гэта не надае ім ні прывабнасці, ні мастацкасці.

– Для рэалістычнага эфекту, – зазначыў Холмс, – патрэбны асцярожны і старанны адбор, якога не стае ў паліцэйскіх справаздачах, дзе больш увагі надаецца пошламу маралізатарству, чым дэталям, якія для ўважлівага назіральніка складаюць саму сутнасць справы. Менавіта таму няма нічога больш незвычайнага за банальнасць.

Усміхнуўшыся, я пахітаў галавой:

– Ну, зразумела, чаму вы так думаеце. Безумоўна, вы, неафіцыйны кансультант і памочнік любога чалавека на трох кантынентах, які не можа даць рады заблытанай справе, у сваёй працы сутыкаліся з усімі магчымымі незвычайнасцямі і дзіўнотамі. Але давайце правядзем практычны дослед, – я падабраў з падлогі ранішнюю газету, – на першым загалоўку, які трапіцца. Вось: «Жорсткае абыходжанне мужа з жонкай». Тэкст на палову калонкі, але я і не чытаючы скажу вам, пра што гаворка, бо такое мы бачылі не раз. Нам раскажуць, без сумневаў, пра іншую жанчыну, п’янства, кухталі, сінякі, спагадлівую сястру альбо домаўладальніцу. І апошні пісака не прыдумаў бы нічога грубейшага.

– Ваш прыклад абвяргае вашыя довады, – сказаў Холмс, забіраючы ў мяне газету і зазіраючы ў яе. – Гэта справа пра развод Дандэса, а мне давялося высвятляць некаторыя падрабязнасці, з ім звязаныя. Дык вось, муж алкаголю ў рот не браў, у яго не было іншай жанчыны, а ўсе яго дзеянні, якія выклікалі скаргі, палягалі ў тым, што кожны раз пасля ежы ён даставаў сваю ўстаўную сківіцу і кідаў яе ў жонку. Пагадзіцеся, гэта выходзіць за межы таго, што можа прыйсці ў галаву пасрэднаму пісьменніку. Вазьміце табакі, доктар, і прызнайце, што лік на маю карысць.

Ён падаў мне табакерку колеру старога золата з вялікім аметыстам пасярэдзіне вечка. Гэтая раскоша настолькі не адпавядала ягоным простым і сціплым звычкам, што я не змог утрымацца ад заўвагі пра гэта.

– А, я забыўся, што мы з вамі некалькі тыдняў не бачыліся, – сказаў Холмс. – Гэта невялічкі падарунак караля Багеміі на знак падзякі за маю дапамогу з лістамі Ірэн Адлер.

– А пярсцёнак? – запытаўся я, паказваючы на неверагодны дыямент, што ззяў на ягоным пальцы.

– Ад галандскай каралеўскай сям’і, за тое, што я змог быць ім карысным у адной справе… але яна настолькі далікатная, што я не магу адкрыць яе дэталяў нават вам, нягледзячы на тое, што вы былі так ласкавыя апісаць некалькі маіх невялікіх справаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x