• Пожаловаться

Жорж Сименон: Порт у тумане

Здесь есть возможность читать онлайн «Жорж Сименон: Порт у тумане» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1988, ISBN: 5-340-00167-9, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Классический детектив / roman / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Порт у тумане: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Порт у тумане»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Жорж Сименон: другие книги автора


Кто написал Порт у тумане? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Порт у тумане — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Порт у тумане», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чалавек трымаецца проста, размаўляе з Мэгрэ як з роўным: урэшце ён — такі ж самы чыноўнік на службе.

— Прабачце…

Ён глядзіць у мора, дзе і не відаць нічога, аднак адразу ж аб'яўляе:

— Паруснік з Булоні. Ашвартаваўся каля пірса, чакае, калі адкрыюць шлюз.

— Вам паведамляюць пра судны, якія прыбываюць?

— Часцей паведамляюць. Асабліва пра параходы. Амаль усе яны ходзяць па раскладзе: з Ангельшчыны вязуць вугаль, з Кана — руду…

— Давайце пойдзем вып'ем чаго-небудзь, — прапануе Мэгрэ.

— Пакуль не магу: мушу быць тут да канца прыліву…

Начальнік порта аддае каманды падначаленым, якіх не бачыць, але хто з іх дзе, ведае выдатна.

— Вы расследуеце справу Жарыса?

З боку гарадка набліжаюцца крокі. Па варотах шлюза праходзіць мужчына. Ён аказваецца пад ліхтаром, і тут Мэгрэ прыкмячае за яго спінаю дула стрэльбы.

— Хто гэта?

— Мэр. Ідзе паляваць на качак… У яго ёсць будан на беразе Орны. Яго памочнік, мусіць, ужо там, рыхтуецца да начлегу…

— Як вы думаеце, гатэль яшчэ адкрыты?

— «Універсаль»? Вядома. Але спяшайцеся: гаспадар хутка закончыць гуляць у карты і пойдзе спаць… Тады ўжо не падымецца нізашто на свеце…

— Да заўтра, — кажа Мэгрэ.

— Бывайце. Буду ў порце з дзесяці раніцы, з пачаткам прыліву.

Яны паціскаюць адзін аднаму рукі, хоць практычна яшчэ і не знаёмыя. А ў тумане, у якім Мэгрэ раз-пораз на каго-небудзь наскоквае, па-ранейшаму віруе жыццё.

Камісара разбірае нейкі неспакой, наплывае трывога, ён прыгнечаны. Нібыта побач — чужы свет, які жыве сваім зусім асаблівым жыццём. У цемры — людзі або, напрыклад, паруснік, які чакае сваёй чаргі за два-тры крокі ад вас, — а знаку ніякага.

Мэгрэ зноў праходзіць міма рыбака, што застыў пад ліхтаром. Камісару хочацца сказаць яму што-небудзь.

— Бярэ?

Замест адказу чалавек сплёўвае ў ваду, а Мэгрэ ідзе далей, злуючы на сябе: ну нашто ён гэта ляпнуў?

Шум аканіц, якія зачыняюць у Жарысавым доме, — вось апошняе, што ён чуе, уваходзячы ў гатэль. Страшна, мусіць, Жулі: ніяк не забудзе пра кошку, што выскачыла з дому, як толькі адчынілі дзверы…

— Гэты гудок так і будзе выць усю ноч? — незадаволена пытаецца Мэгрэ, убачыўшы гаспадара гатэля.

— Пакуль туман… Але да гэтага прывыкаеш…

* * *

Спаў камісар неспакойна, як спяць, калі баліць страўнік, або ў дзяцінстве, калі чакаюць якой-небудзь важнай падзеі. Двойчы падымаўся, падыходзіў да акна, прыціскаўся тварам да халоднага шкла, але не бачыў нічога, апроч пустыннай дарогі і промня маяка, які, здавалася, шукаў у заслоне туману месца, каб праткнуць гэтую сцяну. І ўсё выў і выў гудок, нават гучнеў і яшчэ больш халадзіў кроў.

Прачнуўшыся другі раз, Мэгрэ паглядзеў на гадзіннік. Было чатыры гадзіны раніцы. У порт, стукаючы па асфальце сабо [3] Сабо (фр.) — чаравікі на драўлянай падэшве або выдзеўбаныя з дрэва. , ішлі з кашамі за плячыма рыбакі.

А неўзабаве нехта загрукатаў у дзверы і расчыніў іх, не чакаючы дазволу. Мэгрэ ўбачыў збянтэжаны твар гаспадара гатэля.

У акно ўжо свяціла сонца, але, нягледзячы на гэта, гудок усё яшчэ выў.

— Хутчэй! Капітан памірае!..

— Які капітан?

— Капітан Жарыс. Жулі прыбегла ў порт, каб тэрмінова выклікалі вас і доктара.

Мэгрэ, не прычэсваючыся, нацягнуў штаны, надзеў, не зашнуроўваючы, чаравікі, схапіў пінжак, а пра накладны каўнерык і зусім забыўся.

— Што-небудзь глынулі б?.. Кубак кавы?.. Шкляначку рому?..

Дзе тут ужо да гэтага! Няма калі. На вуліцы, нягледзячы на сонца, было даволі холадна, вільготна. Праходзячы цераз шлюз, камісар убачыў мора, зусім спакойнае, бледна-блакітнае. Віднелася, праўда, толькі вузенькая палоска: каля берага доўгі шлейф туману размыў небакрай.

На мосце да Мэгрэ падышоў нейкі чалавек.

— Вы — камісар з Парыжа? Я палявы вартаўнік. Рады пазнаёміцца. Вам ужо расказалі?

— Што?

— Кажуць, гэта проста жахліва!.. А вось і доктарава машына.

Рыбацкія лодкі ў порце ляніва пагойдваліся на вадзе, па якой прабягалі каляровыя блікі. Ветразі былі ўзнятыя, мабыць, на прасушку. На кожным напісаны чорнаю фарбаю нумар.

Перад капітанавым домікам, побач з маяком стаяла некалькі жанчын. Дзверы былі адчыненыя. Мэгрэ абагнала доктарава машына.

— Кажуць, яго атруцілі… Нібыта ён пазелянеў, — не адставаў ад камісара палявы вартаўнік.

Мэгрэ ўвайшоў у дом якраз у той самы момант, калі заплаканая Жулі, з прыпухлымі павекамі і чырвоным тварам, паволі спускалася з другога паверха. Яе толькі што выставілі з пакоя, дзе доктар аглядаў капітана. На ёй было накінута паліто, з-пад якога віднелася доўгая белая начная кашуля, на нагах — пантофлі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Порт у тумане»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Порт у тумане» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Порт у тумане»

Обсуждение, отзывы о книге «Порт у тумане» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.