Эдгар По - Забойства на вуліцы Морг

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар По - Забойства на вуліцы Морг» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Классический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Забойства на вуліцы Морг: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Забойства на вуліцы Морг»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Забойства на вуліцы Морг — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Забойства на вуліцы Морг», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі б лад нашага жыцця стаў вядомы свету, нас бы абавязкова палічылі вар'ятамі — хоць, відаць, і бясшкоднымі. Наша адасобленасць была поўная. Нікога ў сваім доме мы не прымалі. Месца нашага жыхарства старанна трымалася ў тайне ад маіх былых кампаньёнаў, а Дзюпэн ужо даўно не цікавіўся Парыжам, ды і Парыж не ўспамінаў пра яго. Мы існавалі толькі для сябе.

Адно фантазійнае дзівацтва майго прыяцеля — бо як яшчэ гэта назваць? — улюбёнасць у ноч, і я пакорна пагадзіўся з гэтым bizarrerie [3] Дзівацтва (франц.). , як і з усімі астатнімі, цалкам падпарадкаваўшыся яго няўпынным капрызам.

Царыца-ноч не магла заставацца з намі ўвесь час, але мы навучыліся імітаваць яе прысутнасць. Раніцай, з першым святлом, мы зачынялі тоўстыя аканіцы старога дома, запальвалі пару вельмі духмяных свечак, здатных толькі на цьмянае святло. У іх святле мы поўнілі сэрцы мроямі — чыталі, пісалі, дзяліліся думкамі, пакуль звон гадзінніка не абвяшчаў надыходу сапраўднай цемры. Тады мы выпраўляліся з дому, ідучы поплеч, працягвалі пачатыя ўдзень размовы альбо бязмэтна шпацыравалі ўдоўж і ўпоперак па вялікім горадзе да позняй ночы, шукаючы сярод мільгаючых агнёў і ценяў тую бясконцую душэўную ўзбуджанасць, якая вынікае з ціхага назірання.

У такія моманты я міжволі заўважаў (хоць, ведаючы яго схільнасць да фантазій, я прадбачыў гэта) своеасаблівыя здольнасці Дзюпэна і захапляўся імі. Ён, відаць, таксама са шчырым захапленнем карыстаўся імі — калі нават не дэманстраваў іх — і не вагаючыся прызнаваўся, што робіць гэта з задавальненнем. Ён хваліўся мне, ціха пасмейваючыся, што калі для іншых чалавечая душа была за глухой сцяной, то ён мог зазірнуць у большасць душ праз шырока расчыненыя для яго вокны, і звычайна суправаджаў такія заявы ашаламляльнымі доказамі глыбокага ведання маёй душы. У такія моманты ён быў халодны і аддалены, вочы яго рабіліся непранікальныя, а голас, сакавіты тэнар, пераходзіў у дыскант, і ў ім можна было адчуць нават раздражнёнасць, калі б не выразная дыкцыя і наўмысная няспешнасць у словах. Назіраючы за ім у такія моманты, я часта задумваўся над старадаўняй філасофскай тэорыяй аб дваістасці душы, і ў галаву прыходзіла забаўляльная думка пра двух Дзюпэнаў: адзін нешта ствараў, а другі разбураў створанае на кавалкі.

Прачытаўшы ўсё гэта, не падумайце, што я збіраюся расказаць вам у падрабязнасцях нейкую таямнічую гісторыю альбо апісаць нейкі рамантычны эпізод. Тыя асаблівасці прыяцеля-француза, пра якія я вам паведаміў, былі ўсяго толькі вынікам узбуджанасці ці, можа, хваравітасці розуму. Але характар яго заўваг у тыя моманты, пра якія тут ідзе гаворка, лепш за ўсё праілюструе адзін прыклад.

Аднойчы ўвечары мы гулялі па доўгай бруднай вуліцы непадалёк ад Пале-Раяль. Кожны з нас, відаць, быў заняты сваімі думкамі, і на працягу чвэрці гадзіны ніхто не сказаў ні слова. І тут раптам цішыню перарвалі наступныя словы Дзюпэна:

— Ён недаростак, гэта праўда, і было б лепей, каб ён паспрабаваў свае сілы ў тэатры «Вар'етэ».

— Ну, вядома, так, — адказаў я машынальна, спачатку не звярнуўшы ўвагі (настолькі быў заняты думкамі) на тое, што гэтыя словы вельмі дзіўна супалі з маімі разважаннямі. Праз нейкі момант я апамятаўся, і маё здзіўленне было бязмежным.

— Дзюпэн, — сказаў я сур'ёзна, — гэта вышэй майго разумення. Шчыра кажучы, я вельмі ўражаны і ледзь веру сваім вушам. Як гэта ты здагадаўся, што я думаю пра… — тут я спыніўся, каб пераканацца, што ён сапраўды ведае, пра каго я думаў.

— …пра Шантыі, — сказаў ён. — Чаму ты змоўк? Ты падумаў, што яго мізэрная постаць не падыходзіць да трагедыйных роляў.

Менавіта пра гэта я і разважаў. Шантыі, quondam [4] Былы (лац.). шавец з вуліцы Сен-Дэні, які да вар'яцтва захапіўся тэатрам, паспрабаваў сыграць ролю Ксеркса ў аднайменнай трагедыі Крэбіёна, вельмі стараўся, але ў выніку атрымаў знішчальныя водгукі.

— Растлумач напрамілы Бог, — усклікнуў я, — свой метад, калі ён існуе, праз які ты толькі што зазірнуў мне ў душу. — Па праўдзе кажучы, я імкнуўся знешне быць спакойным, хаваючы такім чынам ахапіўшую мяне збянтэжанасць.

— Гэта гандляр садавінай навёў цябе на думку, што гэты маэстра па падэшвах не дарос да Ксеркса et id genus omne [5] І такіх, як ён (лац.). .

— Гандляр садавінай? Ну, ты мяне здзіўляеш! Не ведаю я ніякага гандляра садавінай.

— Ну, той, з кім ты сутыкнуўся, калі мы зварочвалі на гэту вуліцу, хвілін пятнаццаць назад.

Тут я ўзгадаў, што сапраўды нейкі гандляр з кошыкам яблыкаў на галаве ледзь не збіў мяне знянацку з ног, калі мы зварочвалі з вуліцы С — на тую, дзе мы зараз стаялі. Але я не мог ніяк зразумець, якое гэта мела дачыненне да Шантыі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Забойства на вуліцы Морг»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Забойства на вуліцы Морг» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Забойства на вуліцы Морг»

Обсуждение, отзывы о книге «Забойства на вуліцы Морг» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x