Рекс Стаут - Крылаты рэвальвер

Здесь есть возможность читать онлайн «Рекс Стаут - Крылаты рэвальвер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Крылаты рэвальвер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крылаты рэвальвер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Крылаты рэвальвер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крылаты рэвальвер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вулф цярпліва дазволіў ім рухацца ў жаданым для іх кірунку, а гэта значыць — нікуды, а потым запрасіў уступіць у размову яшчэ аднаго госця.

— Міс Бослі, — звярнуўся ён да Адэлі, — вы нічога пакуль не сказалі. На чыім баку былі вы?

Адэль Бослі ўвесь час уважліва сачыла за тым, што адбывалася, папіваючы ром «Колінз» — ужо другую шклянку, — і здавалася мне вельмі разумнай. Хоць была сярэдзіна жніўня, толькі яна адна была па-сапраўднаму загарэлая. Яе адносіны як інфармацыйнага агента з сонцам былі выдатныя.

— Я не была ні на чыім баку, містэр Вулф, — сказала яна, пакруціўшы галавой. — Мой інтарэс абмяжоўваўся інтарэсам майго наймальніка — Асацыяцыі «Метраполітэн-оперы». Зразумела, мы хацелі ўрэгуляваць усё канфідэнцыяльна, без скандалу. У мяне не было аніякай думкі па пытанні, што абмяркоўвалася.

— І ніякай думкі вы не выказалі?

— Не. Я проста заклікала іх, калі гэта магчыма, паспрабаваць урэгуляваць праблему.

— Шчыра, нічога не скажаш! — выпаліла Клара Джэймс. Было відаць, што яна кпіла. — Вы маглі б крыху дапамагчы бацьку, бо гэта ён уладкаваў вас на працу. Ці вы…

— Супакойся, Клара! — уладна спыніў яе Джэймс.

Але тая не звярнула на яго ўвагі і працягвала:

— Ці вы ўжо цалкам расплаціліся за гэта?

Суддзя Арнольд, здавалася, пакрыўдзіўся. Руперт Тлушч захіхікаў. Доктар Лойд глынуў віскі з вадой.

Паколькі я пачынаў ужо ў нейкай ступені па-сяброўску ставіцца да Адэлі, то, вядома, спадзяваўся, што тая шпурне што-небудзь у гэту вытанчаную і бліскучую міс Джэймс, але яна абмежавалася зваротам да яе бацькі:

— Няўжо ты не можаш справіцца з немаўлём, Джыф?

Потым, не чакаючы адказу, звярнулася да Вулфа:

— Міс Джэймс — схільная да фантазій. Тое, на што яна намякала, нідзе не зафіксавана. І нікім.

— Ва ўсякім разе, яно не будзе зафіксавана сёння, — згодна кіўнуў Вулф. Ён скрывіў грымасу і сказаў: — Вяртаючыся да пытанняў, якія дарэчы ці недарэчы, я хацеў спытаць, калі скончылася гутарка?

— Ну што ж — містэр Джэймс і суддзя Арнольд пайшлі першымі недзе а палове пятай. Неўзабаве за імі пайшоў доктар Лойд. Я пабыла яшчэ некалькі хвілін з Міёнам і містэрам Гроўвам, а потым таксама пайшла.

— Куды вы пайшлі?

— У сваю кантору на Брадвеі.

— Колькі часу вы прабылі ў сваёй канторы?

Гэтае пытанне, здаецца, яе здзівіла.

— Не ведаю… зрэшты… так… ну, канечне. Я пайшла адтуль пасля сямі гадзін. Мне трэба было тое-сёе зрабіць, апрача таго, я надрукавала на машынцы канфідэнцыяльны запіс гутаркі ў Міёна.

— Вы сустракаліся з Міёнам яшчэ, перад яго смерцю? Ці тэлефанавалі?

— Сустракалася? — яшчэ больш здзівілася Адэль. — Як я магла. Хіба вы не ведаеце, што яго знайшлі мёртвым у сем гадзін? Значыць, да таго, як я выйшла з канторы.

— Вы тэлефаніравалі яму? Паміж паловай пятай і сёмай гадзінамі?

— Не, — Адэль выглядала збянтэжанай і крыху раззлаванай.

Я раптам зразумеў, што Вулф неабдумана пачаў ступаць па тонкім лёдзе, набліжаючыся да забароненай тэмы забойства.

— Я не ведаю, на што вы намякаеце, — дадала Адэль.

— Я таксама, — з запалам заўважыў суддзя Арнольд і працягваў з саркастычнай усмешкай. — Калі толькі гэта не неадольная звычка пытацца ў людзей, дзе тыя былі ў той момант, калі адбылося забойства. Чаму тады не кіравацца гэтай звычкай і ў дачыненні да ўсіх нас?

— Якраз гэта я і збіраюся зараз зрабіць, — спакойна адказаў Вулф. — Я хацеў бы даведацца, чаму Міён надумаў скончыць самагубствам, бо ад гэтага залежыць прапанова, якую я павінен выказаць удаве. Наколькі я зразумеў, двое ці трое з вас паведамілі, што пад канец гутаркі ён быў ва ўзбуджаным, але не прыгнечаным стане. Я ведаю, што ён скончыў самагубствам, паліцыю нельга збіць з панталыку ў такіх выпадках. Але чаму?

— У мяне наконт заявы аб яго стане ёсць сумненні, — пачала выказваць сваю думку Адэль. — Калі ведаеш, як спявак — асабліва такі вялікі, як Міён, — сябе адчувае, калі ён не можа выціснуць з сябе хоць бы адну ноту, калі вымушаны гаварыць прыцішаным голасам ці нават шэптам, гэта жахліва.

— Ва ўсякім разе, яго ўчынкі заўсёды былі неспадзяваныя, — уставіў слова Руперт Гроўв. — Я чуў, як на рэпетыцыі ён праспяваў арыю як анёл, а потым расплакаўся, бо яму, бачыце, здалося, што канец быў змазаны. То ён, здавалася, быў на нябёсах, а праз хвіліну — ужо нібы зямлёй прысыпаны.

— Тым не меней, — прабурчаў Вулф, — усё тое, што было сказана Міёну, усё роўна кім, на працягу тых дзвюх гадзін, перад самазабойствам, мае непасрэднае дачыненне да гэтага расследавання, мэта якога — вызначыць маральную пазіцыю місіс Міён. Я хачу ведаць, дзе вы, панове, былі ў той дзень адразу пасля заканчэння гутаркі і да сямі гадзін і што вы рабілі ў гэты час.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крылаты рэвальвер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крылаты рэвальвер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Крылаты рэвальвер»

Обсуждение, отзывы о книге «Крылаты рэвальвер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x