• Пожаловаться

Дэшил Хэммет: Справа Гейтвудаў (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Дэшил Хэммет: Справа Гейтвудаў (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Детектив / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Справа Гейтвудаў (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Справа Гейтвудаў (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дэшил Хэммет: другие книги автора


Кто написал Справа Гейтвудаў (на белорусском языке)? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Справа Гейтвудаў (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Справа Гейтвудаў (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Запытанне? Як дзiўна! Ён жа заўтра ад'язджае.

- Бачыце, чаму запытанне прыйшло менавiта зараз, я не ведаю, - адказаў я мякка. - Мая справа - высветлiць толькi адрас i iншыя фармальнасцi. Магчыма, запытанне зыходзiць ад яго цяперашняга працадаўцы, а можа, i ад таго, да каго ён наймаецца. Каб застрахавацца ад выпадковасцей, фiрмы часта просяць нас праверыць iх патэнцыяльных супрацоўнiкаў.

- Мiстэр Офард, наколькi я ведаю, - цудоўны малады чалавек, - сказала яна, - але ён тут жыве ўсяго толькi тыдзень.

- Штосьцi ён у вас не затрымаўся.

- Так. Яны прыехалi з Дэнвера i хацелi тут пажыць, але марскi клiмат кепска дзейнiчае на мiсiс Офард, вось яны i вырашылi вярнуцца.

- А вы ўпэўнены, што яны прыехалi з Дэнвера?

- Так яны мне сказалi.

- Колькi ж iх?

- Двое, яны яшчэ такiя маладыя...

- I якое ўражанне яны на вас робяць? - спытаў я, даючы зразумець, што разлiчваю на яе мудрасць i пранiклiвасць.

- Цудоўная пара. I так сцiпла сябе паводзяць, нiколi i не ўгадаеш, дома яны цi не. Шкада, што ад'язджаюць.

- А яны часта выходзяць з дому?

- Не ведаю. У iх свае ключы. I я iх бачу толькi тады, калi мы выпадкова сустрэнемся на лесвiцы.

- Значыцца, калi, да прыкладу, iх усю ноч не было дома, дык вы можаце гэтага i не ведаць. Так?

Яна падазрона паглядзела на мяне: мае апошнiя пытаннi зусiм не з абавязкаў страхавога агента, за якога я сябе выдаваў, але мне ўжо было ўсё адно, i кiўнула:

- Так, магу не ведаць.

- А да iх шмат народу ходзiць?

- Не ведаю. Мiстэр Офард не...

Яна абарвала фразу на паўслове, заўважыўшы чалавека, якi цiха ўвайшоў у пад'езд, прашмыгнуў у мяне за спiной i пачаў падымацца на другi паверх.

- О божа! - прашаптала яна. - Спадзяюся, ён не чуў, што мы тут гаварылi! Гэта i ёсць мiстэр Офард.

Па лесвiцы iшоў статны чалавек у карычневым касцюме i светла-карычневым капелюшы - магчыма, гэта быў Лейтан.

Я бачыў толькi яго спiну, зрэшты, i ён не бачыў майго твару. Я не зводзiў з яго вачэй. Калi ён чуў, як жанчына назвала яго iмя, дык, падняўшыся да блiжэйшай лесвiчнай пляцоўкi, ён на павароце хаця б мельгам, але абавязкова паглядзiць на мяне.

Паглядзеў.

Я пазнаў яго, але пастараўся нiчым сябе не выдаць.

Гэта быў аферыст Пенi Квэйл, якi чатыры-пяць гадоў таму назад разгарнуў дзейнасць на Ўсходнiм пабярэжжы.

Ён таксама пазнаў мяне, але нават не варухнуў брывом.

На другiм паверсе бразнулi дзверы. Не трацячы часу, я паспяшаўся наверх.

- Я, мабыць, падымуся i пагавару з iм, - сказаў я на развiтанне сваёй субяседнiцы.

Асцярожна падышоўшы да кватэры 202, прыслухаўся. Цiшыня. Часу на роздум не было. Я нацiснуў на кнопку званка.

Накшталт трох удараў вопытнай машынiсткi па клавiшах, пачулiся тры пiсталетныя стрэлы. У дзвярах на ўзроўнi пояса з'явiлiся тры дзiркi.

Тры дзiркi ўпрыгожылi б i маю тоўстую скуру, калi б я не навучыўся шмат гадоў назад пры няпрошаных вiзiтах адступаць ад дзвярэй убок.

За дзвярыма пачуўся рэзкi i ўладны мужчынскi голас:

- Кiнь! Не прыдурвайся!

Жанчына брыдка вылаялася крыўдлiва-злосным пранiзлiвым голасам.

Яшчэ дзве кулi прадзiравiлi дзверы.

- Даволi! Хопiць! - ужо спалохана крыкнуў мужчына.

Зноў азвярэлая лаянка жанчыны. Шум барацьбы. Стрэл гэтым разам не ў дзверы.

Я садануў нагой па дзвярах i высадзiў iх.

На падлозе ў кватэры змагалiся мужчына (Квэйл) i жанчына. Ён трымаў яе за рукi, iмкнучыся падмяць пад сябе. Яна сцiскала ў руцэ пiсталет, з якога вiўся яшчэ струменьчык дыму.

Адным скачком я махнуў да iх i вырваў у яе пiсталет.

- Перастаньце! - крыкнуў я, адышоўшы ўбок. - Хопiць поўзаць па падлозе, час падымацца i сустракаць гасцей.

Квэйл адпусцiў яе, i ў гэты момант яна драпнула яго доўгiмi вострымi пазногцямi, распаласаваўшы шчаку. Ён на карачках адпоўз ад яе, i абое паднялiся на ногi.

Ён, цяжка дыхаючы i прыцiскаючы насавую хустачку да акрываўленай шчакi, адразу ж сеў на крэсла.

Яна, упёршы рукi ў бокi, стала пасярод пакоя i злосна ўтаропiлася на мяне.

- Ну, што? - выпалiла яна. - Думаеце, мы вас спалохалiся?

Я засмяяўся - я зараз мог сабе гэта дазволiць.

- Калi ваш татачка не з'ехаў з глузду, - адказаў я ёй, - дык, я толькi вы вернецеся, ён возьме тоўстую папружку i сам пачне палохаць вас. Вясёленькi жарцiк вы з iм сыгралi!

- Добра вам гаварыць! Пажылi б з iм ды нацярпелiся б, як я, самi выдурылi б з яго грошы i збеглi б куды вочы глядзяць.

Я змоўчаў. Прыгадаўшы сёе-тое з дзелавой практыкi Харвi Гейтвуда прынамсi, яго ваенныя кантракты, якiмi ўсё яшчэ займалася мiнiстэрства юстыцыi, - я зразумеў простую рэч: горшае, што можна сказаць пра Одры, татава дачка.

Читать дальше

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Справа Гейтвудаў (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Справа Гейтвудаў (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libclub.ru: книга без обложки
libclub.ru: книга без обложки
Дэшил Хэммет
libclub.ru: книга без обложки
libclub.ru: книга без обложки
Дэшил Хэммет
libclub.ru: книга без обложки
libclub.ru: книга без обложки
Дэшил Хэммет
libclub.ru: книга без обложки
libclub.ru: книга без обложки
Дэшил Хэммет
Отзывы о книге «Справа Гейтвудаў (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Справа Гейтвудаў (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.