Фрэдэрык Стэндаль - Ваніна Ваніні

Здесь есть возможность читать онлайн «Фрэдэрык Стэндаль - Ваніна Ваніні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ваніна Ваніні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ваніна Ваніні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ваніна Ваніні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ваніна Ваніні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

* Цэхін - старажытная залатая венецыянская манета.

Гэтая нечаканая падтрымка вельмі дапамагла Місірыллі годна выканаць яго новыя ганаровыя абавязкі. На абтоку Корфу* замовілі кінжалы, падкупілі асабістага сакратара легата**, які кіраваў ганеннямі карбанарыяў, і такім чынам дасталі спіс святароў, якія былі шпіёнамі ўрада.

* Корфу - абток у Міжземным моры, недалёка ад Італіі.

** Легат - папскі прадстаўнік, надзелены вялікімі паўнамоцтвамі.

Як раз у гэты час рыхтавалася змова - адна з найменш бязглуздых, што калі-небудзь узнікалі ў шматпакутнай Італіі. Я не буду паглыбляцца ў залішнія падрабязнасці, скажу толькі, што калі б яна завяршыўся поспехам, Місірыллі дасталася б немалая частка славы. Дзякуючы яму некалькі тысяч паўстанцаў узнялося б па асобым сігнале са зброяй у руках і чакалі б прыбыцця правадыроў. Набліжалася рашучая хвіліна, і раптам, як гэта заўсёды бывае, змова правалілася з-за арышту кіраўнікоў.

Як толькі Ваніна прыехала ў Раманью, ёй здалося, што каханне да радзімы засланіла ў сэрцы Місірыллі ўсякі іншы запал. Маладая рымлянка была абураная. Дарма яна намагалася паразуміць сябе - змрочная туга стамляла яе, і яна лавіла сябе на тым, што праклінае свабоду. Аднойчы, прыехаўшы ў Форлі пабачыцца з Місірыллі, яна не магла ўправіцца з сабою, хоць дагэтуль гонар заўсёды дапамагаў ёй хаваць сваё гора.

- Вы на самой справе кахаеце мяне, як муж, - сказала яна. - Я не гэтага чакала.

Яна выбухнула слязьмі, але плакала яна толькі ад сораму, што зняважыла сябе папрокамі. Місірыллі суцяшаў яе; аднак відаць было, што ён заняты сваімі клопатамі. І раптам Ваніне прыйшла ў галаву думка кінуць яго і вярнуцца ў Рым. Яна з жорсткай радасцю падумала, што гэта будзе ёй пакараннем за слабасць: нашто было скардзіцца! У хвіліну маўчання намер яе адужэў, Ваніна палічыла б сябе нявартай Місірыллі, калі б не кінула яго. Яна з асалодай думала аб яго гаротным здзіўленні, калі ён будзе дарэмна чакаць, шукаць яе тут. Але неўзабаве яе глыбока ўсхвалявала думка, што яна не здолела захаваць каханне гэтага чалавека, дзеля якога здзейсніла столькі вар'яцтваў. Перапыніўшы маўчанне, яна загаварыла з ім. Яна ўсімі сіламі дамагалася хоць аднаго слова кахання. Пьетра адказваў ёй ласкава, далікатна, але так безуважліва... Затое якое глыбокае пачуццё прагучала ў яго голасе, калі, крануўшы свае палітычныя задумы, ён журботна выклікнуў:

- Ах, калі нас зноў спасцігне няўдача, калі і гэтая змова будзе раскрытая, я з'еду з Італіі!

Ваніна замерла: з кожнай хвілінай яе ўсё мацней раздзіраў страх, што яна бачыць каханага ў апошні раз. Словы яго выклікалі фатальную іскру ў яе думках.

«Карбанарыі атрымалі ад мяне некалькі тысячаў цэхінаў. Ніхто не можа сумнявацца ў маёй спагадзе змове...» Перапыніўшы свой роздум, яна сказала Пьетра:

- Прашу цябе, паедзем са мной у Сан-Нікола, толькі на адны суткі! Сёння ўвечары табе няма неабходнасці прысутнічаць на сходзе венты. А заўтра раніцою мы ўжо будзем у Сан-Нікола, будзем блукаць па палях; ты адпачнеш, супакоішся, а табе вельмі патрэбныя ўсе твае сілы і вытрымка: бо набліжаюцца вялікія падзеі.

Пьетра пагадзіўся.

Ваніна пайшла ад яго, каб прыгатавацца да падарожжа, і, як звычайна, замкнула той пакой, дзе хавала яго. Яна паспяшалася да былой сваёй пакаёўкі, якая выйшла замуж і зараз трымала лавачку ў Форлі. Прыбегшы да гэтай жанчыны, Ваніна таропка напісала на палях Часаслова*, які апынуўся ў пакоі, некалькі радкоў, дакладна паказаўшы месца, дзе павінна была сабрацца ўначы вента карбанарыяў. Яна скончыла данос наступнымі словамі: «Вента складаецца з дзевятнаццаці чалавек. Вось іх імёны і адрасы». Склаўшы поўны спіс, дзе адсутнічала толькі імя Місірыллі, яна сказала гэтай жанчыне, якая карысталася яе даверам:

- Аднясі кнігу кардыналу-легату**. Няхай ён прачытае тое, што напісана на палях, і верне яе табе. Вось вазьмі дзесяць цэхінаў. Калі раптам легат вымавіць тваё імя, табе не абмінуць смерці; але калі ты прымусіш яго прачытаць спісаную старонку, ты выратуеш мне жыццё.

* Часаслоў - царкоўная кніга, у якой, акрамя малітваў, ёсць і царкоўныя спевы.

** Кардынал - вышэйшы пасля Папы духоўны чын у каталікоў. Кардынал-легат - прадстаўнік Папы, надзелены адмысловымі паўнамоцтвамі.

Усё атрымалася цудоўна. Легат так перапалохаўся, што страціў усю сваю вяльможную важнасць. Ён дазволіў прастачцы, якая жадала пагаварыць з ім па сакрэтнай справе, не здымаць маску, але загадаў звязаць ёй рукі. У такім выглядзе крамнічыха і з'явілася перад гэтым высокім саноўнікам; ён не адважыўся выйсці з-за вялізнага стала, пакрытага зялёным сукном.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ваніна Ваніні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ваніна Ваніні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ваніна Ваніні»

Обсуждение, отзывы о книге «Ваніна Ваніні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x