Карел Чапек - Злачынства на пошце

Здесь есть возможность читать онлайн «Карел Чапек - Злачынства на пошце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Юмористическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Злачынства на пошце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Злачынства на пошце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Злачынства на пошце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Злачынства на пошце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Карэл Чапэк

Злачынства на пошце

— Справядлівасць, спадару... — казаў жандарскі вахмістр Брэйха. — Хацеў бы я ведаць, што гэта на карцінах за кабеціна з павязкаю на вачах ды з шалямі, быццам яна перац прадае. Я думаю, што Справядлівасць выглядае як жандар. Вы б не паверылі, якія справы мы, жандары, вырашаем без суддзяў, без шаляў ды іншых цырымоніяў. У нейкіх няважных выпадках проста дамо ў морду, у важнейшых здымем папругу: у дзевяноста выпадках са ста гэта і ёсць справядлівасць. Вось я вам раскажу, спадару, як я надоечы сам выкрыў двух забойцаў, сам ім прысудзіў справядлівае пакаранне і сам гэтае пакаранне выканаў. І пры гэтым ані слоўца нікому не сказаў. Дык слухайце, зараз я вам раскажу.

Ці памятаеце вы, спадару, дзяўчыну, што два гады таму працавала тут у вёсцы на пошце? Ага, Гэленай яе звалі, такая добрая і мілая дзяўчына, прыгожая, як лялька. Яшчэ б вы яе не памяталі. Дык гэтая Гэля, спадару, летась утапілася: скочыла ў сажалку ды йшла метраў пяцьдзясят, пакуль не дайшла да віроў. Толькі праз два дні і выплыла. А ведаеце, чаго яна гэта зрабіла? У той дзень, калі яна ўтапілася, з Прагі раптам прыбыла рэвізія і высветліла, што ў Гэлі ў касе не стае двухсот крон. Няшчасныя дзве сотні, разумееце?! Рэвізор-ёлуп ёй і кажа, што павінен будзе пра гэта паведаміць вышэй і што гэта будзе расследавацца як крадзеж. У той самы вечар, спадару, Гэля з ганьбы і ўтапілася.

Калі яе выцягнулі на грэблю, я мусіў застацца пры ёй, пакуль не прыедзе камісія. У ёй, гаротніцы, не засталося ўжо нічога прыгожага, але я так і бачыў, як яна смяецца за тым акенцам на пошце. Карацей, усе мы добра яе зналі, гэта праўда, і ўсе любілі. Чорт, кажу я тады сабе, гэтае дзяўчо не магло скрасці дзве сотні: па-першае, я проста не магу ў гэта паверыць, а па-другое, навошта ёй было красці: у яе таты там, на другім баку, млын, і яна пайшла на пошту проста так, з жаночага самалюбства, бо сама хацела зарабляць на хлеб. Тату я добра ведаў, спадару, гэта быў нейкі пісар, да таго ж яшчэ евангеліст, а я вам скажу, што гэныя евангелісты ды спірытысты ў нас ніколі не крадуць. Калі тых дзвюх соцень на пошце няма, іх мусіў скрасці хтось іншы. Тады я і паабяцаў мёртвай дзяўчыне, што так гэтага не пакіну.

А тым часам, на пошту часова прыслалі нейкага маладзёна з Прагі, ягонае прозвішча было Філіпэк, такі спрытны й зубасты хлапец. Дык да гэтага Філіпэка я на пошту і пайшоў, каб хоць штосьці разнюхаць. Там, ведаеце, усё, як і паўсюль на малых поштах: ля акна столік, а ў гэтым століку ў шуфлядзе грошы і маркі. У паштара за спінай гэтакі стэлаж, а на ім розныя тарыфныя каталогі, паперы і шалі, каб важыць пасылкі і ўсё такое.

— Спадару Філіпэк, — кажу я яму, — будзьце ласкавы, гляньце ў вашых тарыфах, колькі б каштавала, скажам, тэлеграма ў Буэнас-Айрэс?

— Тры кроны за слова, — кажа гэны Філіпэк зусім сабе спакойна.

— А колькі б каштавала экспрэс-тэлеграма ў Ганконг? — зноў пытаюся я.

— Трэба пашукаць, — кажа Філіпэк, падымаецца і паварочваецца да стэлажа. І пакуль ён гартае старонкі з тымі сваімі тарыфамі, стоячы да стала спінай, я праціскваюся плячыма праз акенца, дацягваюся рукой да шуфляды з грашыма і адчыняю яе. Трэба сказаць, адчынілася яна досыць лёгка і ціха.

Ага, думаю, дзякуй, гэта мы спраўдзілі: значыцца, вось як усё магло адбыцца. Уявім, што Гэля нешта шукала ў тым стэлажы, а тым часам хтосьці мог сцягнуць тыя дзве сотні з шуфляды.

— А ці не маглі б вы, спадару Філіпэк, паглядзець, хто ў апошнія дні адсюль дасылаў тэлеграму або пасылку?

Філіпэк пачухаў галаву і кажа:

— Спадару вахмістр, так не пойдзе. Ведаеце, у нас тут ёсць штосьці накшталт паштовай таямніцы, хіба толькі вам гэта трэба ў імя закона, але тады я б мусіў паведаміць вышэй, што тут быў ператрус.

— Чакайце, — кажу я яму. — Я не хачу ўчыняць вам ператрус. Разумееце, спадару Філіпэк, вось калі б вы самі... ну, з нудоты ці яшчэ чагось... зазірнулі ў тыя паперы, хто за апошнія дні адсюль штосьці пасылаў, ну быццам калі б Гэля адвярнулася спінаю да стала...

— Спадару вахмістр, — кажа гэны Філіпэк, — калі ўжо так, бланкі адасланых тэлеграм тут знойдуцца, але пра заказныя лісты і пасылкі ў нас толькі запісваецца, каму яны адрасаваныя, але не хто дасылаў. Добра, я выпішу вам усе імёны, якія знайду; так нельга, але для вас я ўжо гэта зраблю. Хоць папраўдзе я думаю, што гэта вам ні халеры не дапаможа.

І гэны Філіпэк, спадару, меў рацыю: прынёс мне пад трыццаць імёнаў, ведаеце, на вясковай пошце пасылаюць няшмат, хіба якую пасылку хлопцу ў войска, але тыя імёны мне не сказалі нічога. І куды б я ні ішоў, я паўсюль думаў пра гэта: так мяне прыгнятала, што я не стрымаю сваё абяцанне перад памерлай дзяўчынай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Злачынства на пошце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Злачынства на пошце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Злачынства на пошце»

Обсуждение, отзывы о книге «Злачынства на пошце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x