Іван Шамякін - Ахвяры

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Ахвяры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ахвяры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ахвяры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна склалі аповесці «Ахвяры», «Драма» і п'еса «Стратэгія». У «Ахвярах» расказваецца пра трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста. «Драма» — пра складанасці перабудовы, пра ломку псіхалогіі людзей ва ўмовах дэмакратыі і галоснасці. У цэнтры «Стратэгіі» — рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе напярэдадні перамогі Кастрычніка.

Ахвяры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ахвяры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— З веданнем справы?

— Прафесійна.

— І вы рабілі дакументы па яго рэцэпце?

— Я дакументамі не займаўся. У мяне быў легальны пашпарт.

— Нямецкі?

— Не, савецкі. З нямецкім штампам. І пропуск начны.

— За што такія прывілеі?

— Я ж фельчар.

Золатаў падумаў: добра фашысты рыхтуюць сваіх агентаў, легенды на іх. А яго групе наркаматаўскія кручкатворы пашпарты выдалі ліпавыя — нямецкія, і легенды ў тых, хто пайшоў у Мінск, ды і ў яго таксама, былі прымітыўныя ў параўнанні з легендай гэтага Шабовіча.

«Праверу, які ён фельчар. У шпіталі. Ці зробіць перавязкі, ці назаве лякарствы?»

Золатаву хацелася аб'яднаць правакатара Клюшава з Кавалёвым, у здраду якога не вераць разяваты Дзядзюля і Ман, але, мяркуючы па радыёграме, верыць Панамарэнка. Радыёграма, што Кавалёў — Клюшаў — Бяспалы, пацвердзіла б думку ў штабе і ў яго наркамаце аб правакатарскім характары ўсяго падполля. Асабіста яго гэта не здзіўляе. Колькі іх засталося, недабітых ворагаў, ды і многія з тых, каго яны ўзялі, у пачатку вайны выслізнулі. Пры эвакуацыі турмаў сотні ўцякалі. Гэта ў яго хапіла розуму ліквідаваць групу, якую вёў з Мінска ў Магілёў, калі зразумеў, што не давядзе. Ды і навошта даводзіць?

Гэты шпіён хоць і добра падрыхтаваны, але наіўны, не разумее, што сваім блытаным расказам пацвярджае даўнія цвёрдыя перакананні яго, Золатава, наконт усяго падполля; не верыў у яго яшчэ ў Маскве, партызаны — справа іншая, многія атрады сцэментаваны работнікамі НКУС. Вось і ён навёў парадак у гэтага загадкавага маўчуна Мана. Без яго яны разявілі б раты перад такім Шабовічам.

Гестапа добра ведае псіхалогію «падпольшчыкаў»: пасадзілі арыштаваных у машыны і — паказвайце кватэры сваіх, і паказвалі, можна не сумнявацца.

— І многа вы паказалі кватэр сваіх таварышаў?

— Я? Ніводнай.

— Хвала. Хвала.

І прагучала ў гэтым «хвала» такая іронія, што ў Шабовіча ад крыўды заняло дыханне.

Ён абвёў затуманеным позіркам усіх камандзіраў: няўжо ніхто яму не верыць? Не, у старэйшага, барадатага, добрыя спагадлівыя вочы. Не можа ён не верыць! І спакойны добразычлівы загад:

— Прадаўжайце, Шабовіч.

Але калі ён расказаў, як піхнуў з кузава вартавога, скочыў на яго так, што хруснулі косці, і схаваўся ў двары таго дома, куды пайшлі афіцэры, камандзір у форме сарваўся са сваёй канапы і прайшоўся вакол печкі ледзьве не ўпрысядкі, так робяць ад вялікай радасці, але тут жа застагнаў, схваціўся за паясніцу.

Сапраўды Золатаву ўдарыла ў спляценне радасная эмоцыя, выходзіць, радасць б'е, як страх, які ён перажываў намнога часцей; праўда, біла і ў сэрца і ў паясніцу, калі біў ён, страляў, але то была не радасць, таму пачуццю назвы няма, там скачок узвышэння над ахвярай, прага помсты таму, хто прымушаў яго ўніжацца да катавання, змешваўся з брыдкай згрызотай сумлення, з тайным страхам перад магчымасцю самому апынуцца ў становішчы падследнага. А ён добра ведаў, што тады ніводзін з яго калег не пашкадуе яго, як нікога з былых саслужыўцаў, хто зламаўся, не пашкадаваў ён.

— Вы не верыце ў праўдападобнасць майго вызвалення?

— Пастарайцеся, каб мы паверылі,— зноў іронія.

— Мне самому не верыцца, што ўдалося так... Я яшчэ там падумаў, што, мабыць, СД трэба было, каб нехта з нас уцёк. Можа, мы з Іванам. Яны сачылі за намі. Бо адкуль у іх фатаграфіі? У турме не фатаграфавалі. Я раскажу, як да Чурсіка прыйшлі паліцэйскія і паказалі размножаныя фота. І на іх — Іван і я.

Золатаў устрапянуўся. Тут не да іроніі. Гэта нешта новае. Новы паварот, нечаканы. Падследны сам выдае сябе. Але навошта?

Маёр пашукаў у памяці аналагаў. Усё было: прызнаваліся, каяліся. Але каб у самым пачатку нехта рабіў падобны ход — такога не ўспомнілася. Недаацаніў, выходзіць, ён гэтую залётную птушку. Тып непамерна больш складаны, чым кожны нават з тых, што білі сябе ў грудзі: «Я — стары бальшавік».

Гэты ў грудзі не б'е і нават не збіраецца. Гэты прызнаецца, што яму далі магчымасць уцячы. Але з якой мэтай робіцца такое прызнанне — во задачка, якую яму, чэкісту, належыць рашыць. На дапамогу Мана і нават Брагінскага спадзявацца няма чаго. Развесілі вушы. Вераць.

— А навошта гестапа трэба было выпускаць вас? Як вы думаеце?

— Чорт іх знае. Як прыманку — прымітыўна. Добра СД ведае, што мы не такія наіўныя. Думаю, што правакацыя замышлялася больш складаная. Але якая?

— Гестапа ўмее,— заўважыў Ігар.

— Між іншым, каб вы ведалі. У Мінску няма гестапа. Немцы з пачатку вайны размежавалі свае службы. Гестапа — тайная палітычная паліцыя — дзейнічае ў самой Германіі. На акупіраваных тэрыторыях гэтую работу выконвае СД — аддзел палітычнай контрразведкі, «вафен СС» — войск СС. Так у іх пераплецена...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ахвяры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ахвяры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Ахвяры»

Обсуждение, отзывы о книге «Ахвяры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x