Владимир Орлов - ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Орлов - ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2017, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга Уладзіміра Арлова, аднаго з самых улюбёных беларускіх празаікаў апошніх трыццаці гадоў.
Героі аповесці «Танцы над горадам», што дала назву кнізе, — самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць свае таемнае брацтва.
Для шырокага кола аматараў метафізічных вандровак.

ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Марцін колькі змогі працаваў вёсламі, ды навальніца няўхільна насоўвалася і заспела на паўдарозе, наводліў ударыўшы цяжкімі пасамі залевы. З няўцямным вясёлым адчаем ён працягваў веславаць. У змаганні са стыхіяй нават заспяваў 90-ты санет, кідаючы словы проста ў твар развар’яванаму вятрыску:

Калі знялюбіш — знелюбі хутчэй,
Пакуль мне свет рыхтуе ўкрыжаванне.
Ліеш мне горыч — налівай паўней.
Страшней за ўсё чаканне пакарання…

Хвалі і шчыльная заслона проліўня збівалі з курсу, аднак Марцін, да крыві сцёршы мокрыя далоні, зноў і зноў раўняў лодку і паволі набліжаўся да выратавальнага берага. Яму ўжо свяціў маяк — вакно ў рыбаковым доме на пагорку. Хмару перагнала, маланкі білі радзей і недзе ўбаку.

І раптам, калі да прыбярэжнага трыснягу заставалася мо якіх пару сотняў метраў, сляпучая серабрыста-блакітная страла ўдарыла паміж лодкай і берагам проста ў возера. Не, гэта была не страла: у навальнічнай прасторы між небам і хвалямі вырас жывы зіхотка-пульсоўны слуп, па якім імкліва прабягалі чорныя змеі. Слуп як быццам спрабаваў падтрымаць гатовы абрынуцца на зямлю небасхіл. На момант чорныя змеі зніклі, і на слупе як быццам праявіліся невыразныя абрысы жаночай постаці. Але ў наступнае імгненне, успыхнуўшы наастачу сінім агнём, слуп абрынуўся ў возера.

Марціна скаланула і, каб не страціць зрок, ён закрыў твар рукамі. На хвіліну аглух і не пачуў грукатання перуна, а як вушы адклала і ён адняў далоні ад вачэй, то адчуў, што і слых, і ягоная оптыка змяніліся. Вакол запала зусім інакшая ціша. Дождж суняўся, хвалі ўвачавідкі паменшалі. Наваколле ўспрымалася нібы праз акуляры, якія не перайначвалі памераў і колераў, але надавалі ўсяму няўлоўнае дадатковае вымярэнне з прыхаванымі сэнсамі.

Ён узяўся за вёслы і неўзабаве прамінуў месца, дзе, паводле яго разлікаў, неба і вада былі паяднаныя вусцішным зіхатлівым слупом. На пацішэлай азёрнай паверхні мёртва пагойдваліся, пабліскваючы белымі, з блакітным адлівам чэраўцамі, пэўна, тыя самыя, сустрэтыя ім вужы.

З блізкага берага махаў вялікім ліхтаром дзед-рыбак. Марціну больш за ўсё іншае хацелася зараз пераапрануцца ў сухое, выпіць шклянку славутай тамтэйшай самагонкі і заснуць да раніцы.

21

Швецыя — немалая краіна, і ў горад, дзе адбываўся кніжны кірмаш, яны прыехалі надвечар. Вікіпедыя не падманула: з таксоўкі Марцін угледзеў і возера, што замяняла гораду галоўную плошчу, і напраўду велічны змрочны замак на выспе. Пасля вячэры ў гатэльным рэстаранчыку яны з Нільсам прайшліся старадаўнімі вулачкамі, што кружлялі вакол возера, зліваліся адна з адной і зноў разыходзіліся, выклікаючы рэмінісцэнцыі з Борхеса. Нільс паказаў госцю чумны слуп, да якога хтосьці ўсклаў букецік нарцысаў, і месца, дзе кароль некалі пакараў дэпутатаў-здраднікаў, літасціва дазволіўшы не аддаваць іх на тартуры, а проста адсекчы неразумныя галовы. Выдавец падвёў Марціна да самай старажытнай царквы, быццам высечанай з цэлай скалы, а потым да сучаснага будынка, падобнага на павялічаную ў тысячы разоў слімачыную хатку. Якраз тут учора завірыўся іх кірмаш.

Дарогаю назад Нільс запрапанаваў выпіць па кілішку за мір у карчомцы, што прымала наведнікаў з часоў вайны паміж іхнімі, Нільсавымі ды Марцінавымі, продкамі ў сярэдзіне сямнаццатага стагоддзя.

Уладкаваліся пад куродымнымі скляпеннямі за драўляным сталом, спярэшчаным выразанымі ў розныя эпохі надпісамі, сярод якіх вылучалася свежае расейскае слова з трох вялікіх літар. Нільс паставіў на іх скрыначку з сурвэткамі і прызнаўся, што якраз тут у школьныя гады ўпершыню пакаштаваў з сябрамі віскі.

Працяг прагучаў нечакана: Ты памятаеш, — яны перайшлі на «ты» яшчэ ў Стакгольме, — што для цябе ў дзяцінстве было галоўнай праблемай? Марцін не стаў перабіраць варыянты адказу: цэлыя два гады яго найбольш займала загадка адначасовай смерці Сервантэса і Шэкспіра. Чаго толькі я не напрыдумляў. І іншапланетнікі, і магічныя сілы… Нільс з павагаю ўзняў брыво: І ты знайшоў адказ? — Не я, а мой брат. Іспанія з Англіяй мелі розныя календары. — Шкада… — Нільс ненадоўга задумаўся. А ў мяне, уяві сабе, галоўная праблема ў малодшых класах палягала ў тым, чаму ў нашым горадзе не растуць бананы. Я іх вельмі любіў і марыў, зрабіўшыся дарослым, вывесці бананавыя дрэвы, якія будуць расці ў Швецыі да самага Палярнага круга. Ён засмяяўся.

Марцін прызнаўся, што першы раз пакаштаваў бананы, як быў студэнтам. У ягонага аднакурсніка бацька быў намеснікам міністра і прывозіў экзатычныя фрукты з Масквы. У мясцовых крамах іх ніколі не бачылі. Нільс з лёгкім недаверам паківаў. Яны выпілі па другім кілішку, і выдавец папрасіў рахунак. Скажы, а калі Шэкспір з Сервантэсам… — ён пашукаў слова, — пакінулі жыццё?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Владимир Болучевский
Владимир Орлов - О смелой мысли
Владимир Орлов
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімер Арлоў
Владимир Свержин - Танцы на минном поле
Владимир Свержин
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Покровский
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Орлов
Отзывы о книге «ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ»

Обсуждение, отзывы о книге «ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x