Владимир Орлов - ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Орлов - ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2017, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга Уладзіміра Арлова, аднаго з самых улюбёных беларускіх празаікаў апошніх трыццаці гадоў.
Героі аповесці «Танцы над горадам», што дала назву кнізе, — самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць свае таемнае брацтва.
Для шырокага кола аматараў метафізічных вандровак.

ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэты допыт хутка надакучыў, і я вырашыў шыфравацца, адказваючы як мага карацей. Пагатоў, размова скіроўвалася на рэчы, якія належалі да таямніц. Нават сябру Артуру, ці папросту Арціку, з трынаццатай кватэры я не прызнаваўся, што кружляю ў сне вакол вежаў Сафійскага сабора, а бывае, наадварот, спускаюся вельмі нізка і разам з чайкамі імкліва пралятаю над дзвінскаю плынню. Аднойчы мне пашанцавала выхапіць з вады акунька, якога я, аднак, не праглынуў, а выпусціў назад у родную стыхію, прычым, прачнуўшыся, так і не ўзгадаў, як злавіў рыбку — птушынай дзюбаю або чалавечай рукой.

Доктар пачуў, што ягоны пацыент бачыць сны надзіва рэдка і нічога з іх не памятае. А мо ўсё ж нешта ўзгадаецца, бо тое вельмі важна?Добра , — сказаў я і на хаду прыдумаў, што ездзіў у сне на жырафе, а потым, ператварыўшыся ў мядзведзя, зрабіў засаду ў малінніку, каб дачакацца, пакуль дзяўчаткі назбіраюць поўныя кошыкі.

Гаспадар кабінета прыўзняў акуляры і, уважліва гледзячы мне ў вочы, папрасіў працягваць. І тут я, сам не ведаю чаму, мусіць, патрапіўшы пад гіпноз ягонага позірку, прызнаўся, што бачыў у сне аднакласніцу Сіму. І як яна табе снілася? — унікліва запытаў доктар. Голай, — шчыра адказаў я. Доктар заззяў і падняў угору ўказальны палец. Здалося, тое самае зрабілі і два барадатыя партрэты на сценах. А іншыя голыя… дзяўчаткі табе сняцца? У мяне бліснула здагадка: ён хацеў запытацца і пра дарослых жанчын, аднак чамусьці не ўдакладніў, і я з чыстым сумленнем мог прамаўчаць пра сон, дзе гуляў у футбол з голай настаўніцай біялогіі.

Акуляры цікавіла таксама, якія кнігі я люблю чытаць. Адказ быў імгненна гатовы: падручнікі для сёмага класа. Доктар зноў утаропіўся ў мае вочы. Што я чытаў учора перад сном? Гэтым разам з гіпнозам у яго не атрымалася. Падручнік па геаграфіі , — абвясціў я, увайшоўшы ў змову з Рэем Брэдберы.

Назваўшы мяне «маладым чалавекам», доктар папрасіў пачакаць у калідоры і запусціў у кабінет бацькоў. Мама няшчыльна зачыніла дзверы — і, як пішуць у кніжках, я адразу ператварыўся ў слых.

Пачуць удалося вобмаль. Спярша ў маміным выкананні я выслухаў добра знаёмую гісторыю. Я-маленькі не баяўся цемры, смела заходзіў у цёмны пакой, зачыняўся і доўга глядзеў на неба. З’явіўшыся пасля астранамічных назіранняў перад бацькамі, я — бо толькі нядаўна загаварыў — быў лаканічным: Ула і месяц! Калі месяца не было, справаздача мела два варыянты: Ула і зоркі! або — Ула і неба!

Потым я разабраў, што доктар пацікавіўся, ці не хварэю я на нейкую хваробу на літару «э». Крый Божа! Крый Божа! — спалохана адгукнулася мама. Яны размаўлялі даволі доўга, і да майго слыху данеслася некалькі разоў паўторанае слова — перарасце . Было зразумела, каго яно датычыла, але перарастаць самога сябе чамусьці не хацелася.

4

Візіт у «дарослы» шпіталь меў два наступствы: па-першае, перад сном мяне пачалі карміць блакітнай саладкаваю пігулкай, а па-другое, адбыліся перастаноўкі ў нашай трохпакаёўцы на другім паверсе. Раней я спаў у пакоі, дзверы ў які вялі адразу з вітальні. Цяпер мой ложак перавандраваў у спальню да бацькоў, дзе можна было апынуцца, пакінуўшы за сабой так званую «залу» з канапай, двума фатэлямі ды чорнабелым тэлевізарам, бо каляровыя ў гэтых шыротах тады проста не сустракаліся. У выніку пературбацыі «зала» сталася адначасова і бацькоўскай спальняй.

Такім чынам, я быў узяты пад пільны нагляд, але на перастаноўках перамены не скончыліся. Вакно ў маёй новай рэзідэнцыі адчынялася ўсяго на далонь, а далей яму перашкаджалі дзве заглушкі з прышрубаваных да рамы старых дзвярных ручак. Трэцяя заглушка блакавала фортку. Гэта камера? — спакойна, як і належала ў такім выпадку сыну пракурора, запытаўся я. Тата паклаў мне руку на голаў: Пра такую камеру мараць усе на свеце злачынцы. Гэта рэкамендацыя доктара дзеля маёй бяспекі. І — зусім ненадоўга. Я амаль дарослы і павінен зразумець.

І сапраўды, каб зразумець, што адбываецца, я пражыў ужо дастаткова. Рэч не ў міжволі падслуханай мамінай тэлефоннай размове: …у нашым родзе не было… калі не дапаможа, доктар прапануе гіпноз… не ведаю з вёскай… Апанаваны самымі супярэчлівымі пачуццямі, я не сумняваўся, што апынуўся ў ліку лунацікаў.

З вядомага мне раней вынікала, што ў поўню лунацікі выходзяць на дахі і любяць ісці па самым краі. Артурава бабуля расказвала нам, як вельмі даўно, за царскім часам, лунацік перайшоў па парэнчах мост цераз Дзвіну. Ты ўсё пераблытала, — сказаў Арцік, — не лунацік, а акрабат, і не Дзвіну, а — Ніягарскі вадаспад у Амерыцы. Мы зарагаталі, а бабуля пакрыўдзілася. Чамусьці выглядала, што такія неймаверныя падзеі насамрэч могуць адбывацца адно дзесьці за акіянам, а не ў ціхім прыдзвінскім горадзе, дзе толькі летась з’явіўся першы святлафор.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Владимир Болучевский
Владимир Орлов - О смелой мысли
Владимир Орлов
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімер Арлоў
Владимир Свержин - Танцы на минном поле
Владимир Свержин
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Покровский
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Орлов
Отзывы о книге «ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ»

Обсуждение, отзывы о книге «ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x