Адам Бабареко - Як красназорцы зямлi сцуралiся

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Бабареко - Як красназорцы зямлi сцуралiся» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Як красназорцы зямлi сцуралiся: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Як красназорцы зямлi сцуралiся»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Як красназорцы зямлi сцуралiся — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Як красназорцы зямлi сцуралiся», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мо б яна i яшчэ што нудзiла, але ж вiдно, як чалавек нудзiць, дык неяк слухаць ахвоты няма. Бачыш чалавек адно, а табе напяваюць другое.

— Няма мне часу, бабулька. Трэба ехаць, хаця б да вечара заехаць, завярнуўся i пайшоў.

Еду я.

На вулiцы адно дзецi сям-там дурэюць, смяюцца. I да майго вуха не раз далятаў пiсклiвы галасок:

— Я бальшавiк, а ты?..

— Ты будзь нiбы пан, а мы цябе праганяць…

«Вось налiха вас, як вы ўсё скора пераймаеце», — падумаў я, i неяк весела на душы зрабiлася.

Праязджаю.

Бачу будынак большы, як звычайныя хаты. Нават гонтамi пакрыты. Нешта i напiсана на iм, але, ведама, як няграматны, я i не разабраў што.

Але мяне больш за ўсё заняла думка, як гэта яны ад зямлi адцуралiся, як казала тая бабуля. Вот хочацца ў каго распытацца, як улетку пiць. Аж бачу, перада мной iдзе чалавек з касою. Я гэта таркануў свайго гнядога. Думаю, напэўна красназорац.

— На сенажаць?.. Прысядзь, пад'едзеш крышку, — а ў самога на вуме, каб распытацца, дык так i смажыць-карцiць.

— З Красназорак? Касiць?..

— Але. Балота там кавалак быў, дык сёння трэба скончыць.

— Каму ж гэта косiце?.. Я чуў, вы зямлi адцуралiся. — Не верылася мне, як убачыў я чалавека з касою.

— Ды яно так, можна сказаць, адцуралiся, але ж косiм сабе.

— Як гэта «адцуралiся i косiм»?

— А так, браце. Бывала, корпалiся мы на сваiх загончыках, корпалiся, а далей i абрыдзела. Ты i туды, ты i сюды, а яно ўсё — няхваткi, а яно ўсё недастаткi. Як прыйшла гэта савецкая ўлада, то нам i прырэзалi крыху зямлi, але ж што, калi ўзбiцца на гаспадарку трудна. Тое ёсць, таго няма. Як кажуць, — хлеб ёсць, квасу няма. Так i мы — не спытвалi таго i другога разам. А багатшыя за нас усё пасмiхоўвалiся — падкепвалi. Але ж толькi таго — смейцеся, калi вам смешна, хоць вам-та плакаць хочацца, думалася нам. А мы будзем рабiць, як нам розум дыктуе. Ды прыязджалi да нас з месцаў з рознымi парадамi, але ўсяго было — i верылi i не верылi.

Але вось скончылася вайна, i пачалi нашы хлопцы варочацца з Чырвонай Армii. А ведама, што салдат — то не баба. Перш за ўсё яны паўлазiлi, бач — мы iх павыбiралi ў сельсавет, у валасны савет. А там i пайшло ўсё iначыцца. Пачалi гаiцца балючыя нашы болькi. От так струп за струпам i пачаў злазiць з нашага цела. У фурманках парадак увялi, зямлю нанава памеркавалi, з падаткамi стала менш непаразуменняў. Адным словам, пачалi дбаць. Вартаўнiка сабе выпатрабавалi. Адчынiлi школку тут у адной хаце. Газеты пачалi атрымлiваць. Пачалi мы варушыцца.

Але ж цяжка, патом, жылося. Усё на хлеб, калi што прыдабыць. А тут яго i заобмаль. Вось гэта неяк раз настаўнiк, як мы ўсё бедавалi, што ярына хiбiла, вазьмi ды i падай нам думку пра iнакшае вядзенне гаспадаркi, вазьмi дый прачытай нам кнiжачку, як мужыкi вядуць хаджайства. А мы i ўхвацiся за тую думку. Але ж як тут прыступiцца. На ўсё, бач, трэба сродкi. Давай гэта мы абгаварваць ды распытваць, дык i даведалiся, адкуль iх узяць i якiм чынам на дарогу ўзбiцца.

Вось мы i залажылi сельскагаспадарчае таварыства. Злажылiся i перш-наперш адчынiлi краму, каб замест таго, што пераплачваць розным гандлярам, хаваць гэтую пераплату ў сябе ды скарыстаць на паляпшэннi ўсякiя. А таксама i сваё што, калi выгадна, дык выгадней збыць. А тут нам горад дапамог — плугоў, барон, наогул сiх-тых гаспадарскiх прылад напавер даў. Насення добрага дасталi. Ды нам параiлi папару не пускаць, а засяваць канюшынаю. Ось так гэта памаленечку i пачалi ўзбiвацца на ногi.

З свайго таварыства мы i не разбiралi ўсяго, а так згаварылiся карыстацца за невялiкую плату. Пры гэтым жа ўтварылi камiтэт узаемадапамогi. Тут таксама злажылiся, каб было пра чорны дзень. Мала што можа здарыцца. Але галоўным чынам мы даручылi камiтэту наглядаць, каб ва ўсiх была аброблена i засеяна зямля. А дзеля гэтага ён вёў парадак — то таму, то другому загадае, каб каня даў, каб сам пайшоў памог, — але больш за ўсё дык сам камiтэт рабiў прыклад.

Ось так за год, другi дык i прывыклi, каб гэта пра ўсё абгаварваць (а мы кожную нядзелю збiралiся ў школу, там у нас было ўсё) ды гуртам i рабiць свае справы. А тым часам вачавiдкi ўсяго i прыбываць стала i перайначвацца.

Наша таварыства з камiтэтам завялi супольную гаспадарку. Узялi ды ўзадралi выган дый засеялi. Парасло жыта лепшае, як ва ўсiх. Вось мы гэта паглядзелi дый згаварылiся — апроч пяцi гаспадароў — усё поле абрабляць супольна. Бач, i палеткi льга зрабiць большыя, ды з машынаю льга праехацца, а таварыства наша к таму часу ўжо i прыдбала жняярку ды двухлямешных плугоў са тры, цi што; дык з таго часу i пайшла гаворка, што красназорцы зямлi сцуралiся. А мы не то сцуралiся, а яшчэ мацней да яе прытулiлiся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Як красназорцы зямлi сцуралiся»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Як красназорцы зямлi сцуралiся» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Як красназорцы зямлi сцуралiся»

Обсуждение, отзывы о книге «Як красназорцы зямлi сцуралiся» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x