Янка Брыль - Ніжнія Байдуны

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Ніжнія Байдуны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ніжнія Байдуны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ніжнія Байдуны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ніжнія Байдуны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ніжнія Байдуны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Двойчы я сустракаўся з натурай Вяршыніна.

Падлеткам, на шарварцы, калі я не вельмі так, як трэба было ці як хацелася пану драгомістшу, адгладжваў рыдлёўкай адхон глыбокай дарогі. За ўсё жыццё ніхто не брыдзіў мяне так, нават пазней у войску, дзе я быў ужо ўсё-такі дарослы, не ўчарашняе дзіця.

Другая сустрэча са злосцю штабс-капітана адбылася на пошце, гадоў праз пяць пасля той шарваркі. Штосьці мне трэба было паправіць у адрасе, як сказаў з акенца паштар, і я прастадушна ды ветліва звярнуўся да штабс-капітана знарок па-польску: «Можэ, мі пан на хвілечкэ позволі?» І паказаў на ручку на стале, нават і растлумачыўшы, што сваю самапіску забыўся дома. Як ён зірнуў на мяне з-пад капелюша! Лаяцца тут не мог, уся тая чорная, гнойная лаянка была ў яго вачах, губы пад вусікамі скрывіліся ў атрутнай усмешцы, і ён прыцішана прасіпеў:

— Вы что, за дурачка меня принимаете?

Я замахнуўся на ягоны хлеб.

І вось аднойчы, ужо на другой шарварцы, якую той восенню рабілі ў самім мястэчку, пан драгомістш хацеў накінуцца на Грамузду. Што і едзе памалу, і жвіру на возе замала. Так і пачаў. Але былы кавалерыст не збянтэжыўся, як я калісьці.

— А вы напрасна так, ваша высокаблагароддзе, — перапыніў ён Вяршыніна. — Нельзя мне. Лошадзь-то жаробая.

Сказана гэта было з такой сур'ёзнасцю і пашанай, што ў сезонным наглядчыку, без падазронасці на іронію, прачнуўся былы пяхотны афіцэр, які прыкметна разгубіўся:

— Как так — жеребая?

— Да так, абыкнавенна. Вунь Асечка…

— Что еще за осечка?

— Ды Косця Асечка. Яму не пяршынка…

Шарваркоўцы былі ў асноўным з Байдуноў: і пешыя з рыдлёўкамі, і возчыкі. І таму навокал драгомістша, хто бліжэй, пачалі рагатаць. Бо толькі што послаўка пра Асечку пайшла, — як быццам гэта ад яго патаўсцелі адразу дзве старыя дзеўкі, адна ў Плёхаве, а другая ў Хлюпічах. І трэба ж было на дадатак, каб якраз тады, як Грамузда апраўдваўся, сам наш Косця Асечка, «Дай я гахну», вечны вясёлы кавалер, паказаўся з-за павароту местачковай вуліцы. Сядзеў на возе, надзьмута падвязаны хусткай: зубы ехаў лячыць або загаворваць…

А ўсё ж «высокаблагароддзе» ад нашага рогату так і не здагадаўся, што Сіўка — конь, і ён так і ездзіў да вечара з меншай нагрузкай.

МОЛЬКА

Дзядзька Тодар праславіўся быў яшчэ і Арэсевай сучкай.

Арэсь (так Алесь Макарэц выгаворваў сваё імя) празываўся яшчэ і Вінтоўкай: не гнулася адна нага. Высокі, сутулавата-здаравенны, нейкі не тое што дурны, як гаварылі некаторыя, а такі сабе прастарэка, нядоля. Нікуды ён ніколі не спяшаўся. І сам расказваў, як быў аднойчы ў гасцях у сястры, што замужам у Хлюпічах, як яна частавала яго аладкамі.

— Адну спякра — градзу я, другую, трэцюю, цацвёртую — градзу я. Цуес? А ўзо як восьмую спякра — узяў Арэсь ды ў момант цасу з'еў!

Ну, а аладкі ў тых далёкіх Хлюпічах, таксама казаў ён, пякліся адна на ўсю скавараду, і пухкія, «на добрым падыходзе».

Або насоўваецца, скажам, хмара навальнічная, дзядзьку Арэсю трэба на гвалт спяшацца па ячмень, які і не звязаны, у жменях ляжыць. Жонка з дачкой пабеглі вязаць, а ён скрыляе на сваёй «вінтоўцы» цераз усю вёску, а потым — глядзі! — спыніўся каля лужка, дзе людзі, дзве-тры сям'і, завіхаюцца перад дажджом, грабуць і копяць сухое.

— Памагай бог! — гукае дзядзька Арэсь. І, у доказ яшчэ большай прыязнасці, хоча суседзям штосьці пільнае расказаць. Пачынае ён, як звычайна, пытаннем: — Цуес?

— Ты вось, Алеська, не «чуеш», а ішоў бы па таго каня, калі ідзеш, — скажа якая-небудзь суседка, якой і не да слухання, і не да смеху з чалавека.

— А я ў момант цасу, — адказвае ён.

Не хочаце слухаць — таквеля тое бяды, паскрыляў сабе далей. А потым, калі ўжо тыя суседзі, скапіўшы сена, не паспелі ўцячы ў вёску і суха-весела сядзяць пад копамі, а дождж з грымотамі цабаніць, як з вядра, — дзядзька Арэсь памалу едзе сабе, адставіўшы «вінтоўку», верхам на непатрэбным дома коніку, і анікуды яму, прастарэку, не рупіць. Лепей жа ехаць, чым ісці.

І такое яшчэ. Захацелася смажанай бульбы. А жонкі і дачкі няма: пайшлі кудысьці, нядзеля. Што ж, ён падсмажыць і сам. Паласуецца па-святочнаму. У яго была мерка багацця свая, пра Грамузду ён казаў: «О, бедны, бедны, а ўранку я зайсоў, дык яны снедаюць. Картопра скрэбеная, цай. У будні дзень. Цуес?» Агонь з печы дзядзька Арэсь высунуў у самыя чалеснікі, ледзь не на прыпек, — глядзі, што вось-вось загарыцца ў коміне сажа. Вядома ж, які гаспадар, — калі ён той комін чысціў.

У хаце некалькі чалавек суседзяў. Найбліжэйшы сусед, якому разам будзе і гарэць, Цівунчыкаў Жмака сядзіць перад агнём, на лаве, і, па сваім звычаі, старанна абгрызаючы пазногці, маўчыць. Потым Жмака памалу ўстаў, спакойна ўзяў з лавы вядро з вадою і, таксама спакойна, пляснуў у печ. І бульба скрэбеная туды, і апаноўка з трыножкаю следам. Жмака спакойна паставіў на лаву вядро, памалу сеў амаль каля яго і — зноў свае пазногці ў зубы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ніжнія Байдуны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ніжнія Байдуны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ніжнія Байдуны»

Обсуждение, отзывы о книге «Ніжнія Байдуны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x