Иван Пташников - Лонва

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Пташников - Лонва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1964, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лонва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лонва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лонва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лонва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Света! Вяху! — крычыць Завішнюк сёння з самай раніцы. Сагнуўшыся, ён круціць тэадаліт; на тэадаліт няма як глядзець — на ім блішчыць сонца, б’е якраз у вочы. А Завішнюк прынік да яго, закасаў рукавы ў кашулі і ўсё круціць за "пад’ёмныя вінты". Юрка ведае — Завішнюк прыводзіць лімб у гарызантальнае становішча... Праз акуляр яму, Завішнюку, недзе відаць уся Сырніца і нават старая лінія за Сырніцай у Ямскім, дзе партызанскія лагеры. Завішнюк недзе нават бачыць Акцызніка з сякерай на лініі. Той пайшоў сёння раней за іх, зноў "напрамую" — праз Цяні.

Чвяк, чвяк, хлюп... Чвяк, чвяк, хлюп...

Гэта Света пайшла па лініі ў сваіх гумавых боціках. Яны ў яе кароценькія, і, калі правальваюцца ў балота ногі, Света чэрпае імі ваду і гразь.

Ідзе яна з вяхой памалу, асцярожна, выбірае цвярдзейшае месца, мацае нагой купіну, перш як на яе ступіць, і — правальваецца пасля за калені. У Светы яшчэ вузенькая і кароценькая спаднічка — не дае шырока надта ступіць. Света, калі пераступае з купіны на купіну, падымае сваю спаднічку вышэй калень. Юрка тады не глядзіць на Свету, адварочваецца.

Але Света ўпартая. Злосная і ўпартая — гэта калі ёй закамандуе Завішнюк. Не любіць яна, калі ёй камандуюць. Моршчыць тады свой маленькі носік, руды ад загару, што спелы арэх. Ідзе, скача, як каза, з купіны на купіну, войкае, махае паласатай вяхой, як грабільном, але не апіраецца на яе, як баіцца ўсё роўна, каб не зламаць.

— На вяху апірайся!..— крычыць ёй здалёку Жэнька і смяецца.

Але Света нічога не адказвае Жэньцы — злуе — і ўсё роўна не апіраецца на вяху. Махае ёй і махае, як разбівае грабільном сена, аж пакуль Завішнюк не крычыць ёй: стоп! Тады Света паварочваецца да іх тварам і паказвае зубы — смяецца. Смяецца, што не надта "выкачалася ў гразі". Садзіць вяху дзе папала, кладзе руку сабе на бок і стаіць, скрывіўшыся, чакае.

— Правей! — зноў камандуе ёй Завішнюк, прынікшы да тэадаліта і махаючы рукою, у якой сціснуты скручаны ў трубку абрысны журнал. Тады Света зноў хмурыцца, Юрку відаць і здалёку, і са злосцю перастаўляе вяху ад сябе далей — у самае балота. Вяха робіцца зусім маленькая, роўная са Светай.

— Правей!.. Вышэй!.. Правей!..— зноў камандуе і камандуе Завішнюк і зноў топчацца па адным месцы Света, відаць, баючыся сысці з купіны, торкае ўсё вяху ў балота, нібыта шукае цвёрдага месца, дзе можна ступіць, аж пакуль Завішнюк не скажа цішэйшым голасам: "Сто-оп!.. На сябе... Стоп!"

Света тады як замірае. Яна, відаць, стала на нешта цвёрдае і баіцца з яго саступіць. Здаецца, каб і Завішнюк падаў ёй цяпер каманду,— не здрыганулася б: як прырасла да вяхі. Толькі блішчыць на сонцы яе белавалосая галава.

— Вяху-два!..— камандуе Завішнюк, ціха запісваючы нешта ў свой "абрыс".— Юрка-а!..— кліча ён Юрку, не падымаючы галавы ад журнала.— Вяху-два — Свеце. Падкінь. Света — вяху-два! Правей толькі бяры адразу... На вербалоз! На вербалоз, што ля вывараткі. Не згінайся... Журавін назбіраеш у палудні. Нідзе яны не дзенуцца, іх тут — як насыпана, не ступіць...— Завішнюк маўчыць, тады — Юрка чуе — кажа Жэньцы, зусім ціха: — А табе — што? Ногі баляць? Расцягвай ленту. Пойдзеш з Юркам... Ён спрытнейшы за тваю Свету. Не трэба будзе лішні раз перамерваць...

А Жэнька нібы не чуе. Стаіць і думае. Тады згінаецца, падымае з травы ленту і паволі адыходзіцца далей ад Завішнюка.

"Чаму яна сёння такая ціхая?" — думае Юрка. Ціхая ўсе дні пасля вечарынкі ў Палюхі... Не гаворыць з Завішнюком, нават з імі, Светай і Юркам, і то мала гаворыць. А Завішнюк на яе і не крычыць, як на Свету, ціха гаворыць з ёй, як чаго баючыся. I вачэй не падымае. Нейкі мяккі робіцца ўвесь, яшчэ больш сутуліцца і — тады непрыгожы. Акуляры свае здымае і ўсё трэ і трэ, аж, здаецца, шкло павыціскае, і валасы закідвае з ілба за вуха аднымі пальцамі.

Юрку робіцца зноў нудна... Ён нечага баіцца сёння Жэнькі... Яму зусім не хочацца цягаць з ёй ленту... Збег бы куды да Акцызніка — на лінію ў Ямскае, і махаў бы, махаў сякераю ўвесь дзень...

— Юрка! Ленту! Што гэта сёння як папрырасталі ўсе?

Завішнюк зноў пачынае махаць рукамі.

Юрка падыходзіць да Жэнькі і бярэ ў яе з рук канец раскручанай, мокрай і слізкай, як дажджавы чарвяк, бліскучай ленты. I лента сёння блішчыць на сонцы, як тэадаліт, хоць ты і на яе не глядзі...

Хлюп-хлюп... Хлюп-хлюп...— ідзе наперадзе з лентай у руках Юрка. Чвяк-чвяк... Цяжка выцягваць вялікія бацькавы чаравікі з балота — на іх наліпае гразь, і яны тады робяцца яшчэ большыя і цяжэйшыя.

Чвяк-чвяк... Чвяк-чвяк... Калі Юрка спыняецца, чуе, як ззаду ідзе Жэнька, хуценька выцягваючы ногі ў гумавых боціках з балота, нібыта баючыся, каб яны там доўга не пабылі і не размоклі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лонва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лонва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лонва»

Обсуждение, отзывы о книге «Лонва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x