Иван Пташников - Лонва

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Пташников - Лонва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1964, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лонва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лонва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лонва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лонва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Пусці-і-і... Людзі...— нарэшце аж заплакала яна і пачала аглядацца на хату, не на людзей,— людзей яна, мусіць, саромелася,— а шукала, куды б збегчы, схавацца. Праваліцца мо хацела скрозь зямлю ад сораму.

— Пусці дзяўчыну... А то я скора...— Завішнюк убачыў, як падалася ад грубкі на хату старая Палюха.

Цяпер хата загула, што дзікі вулей. Адны — на Чаркашына, другія — на Жэньку.

А Чаркашын стаяў — ні з месца, сцяў сваімі дзвюма рукамі Жэньчыну руку і нагінаўся, нагінаўся, ці не хацеў пацалаваць.

— Пусці... Пусці-і-і...— ціха галасіла Жэнька.

Завішнюк толькі пасля ўжо, калі апынуўся ў крузе, падумаў быў на якую хвіліну, што перад ім адразу расступіліся ўсе да аднаго — і грузчыкі, і лонваўцы,— як толькі ён рвануўся на хату. Далі дарогу — праход. Можа, зноў таму, што ён прыезджы і ў акулярах?

I толькі пасля ўжо, калі ў яго смылела ад болю правая далонь, а Чаркашын трымаў яго за грудзі, і душыла кашуля на шыі, не даючы дыхаць, ён падумаў яшчэ, што ледзь дастаў да гэтай бліскучай ад поту і выгаленай шчакі. Каб не падняўся на дыбкі, мусіць бы, і не дастаў...

Акуляры ў яго — ён не помніць калі — упалі недзе на падлогу і адскочылі далёка пад лаву; нехта дастаў іх і сунуў яму, Завішнюку, у кішэню, ён заўважыў. Дастаць бы іх, надзець, нічога ж не відаць, але душыць кашуля, і ён абедзвюма рукамі ўхапіўся Чаркашыну за руку.

Той глядзеў на яго не то здзіўлена, не то злосна. Вочы ягоныя наліваліся крывёю паволі-паволі, пасталі, нават не лыпалі. А рука ўсё сціскала і сціскала на шыі кашулю. Пачынала звінець у галаве...

Чаркашын раптам захроп:

— Як каршун кінуўся, га? Па мордзе мяне біць, скаціна, га? За што? На мірных танцах, інцілігенцыя мазаная? Ды я ж цябе... Ды я ж цябе — на трэскі. Пілавінне пасыплецца...— Ён пачаў трэсці яго, Завішнюка, за грудзі.— Толькі я рук сваіх шафёрскіх не стану пэцкаць... Га... Га-га-га... Ых-ты... 3 воч маіх шафёрскіх матай скарэй... Перадумаю... Разбярэ... Тады беражыся...— Ён памаўчаў быў.— Што? За Чарнушку рашыў сваю галаву падставіць? Давай-давай... А яна, твая Чарнушка, заўтра сама ка мне ў кабіну сядзе. Прыбяжыць... Было ў нас і не так... У-у-у... скаціна. Ён мне, Чаркашыну, па мордзе?.. Вон! Вон з вечарынкі, каб і смуроду...— Ён адпусціў руку і піхнуў Завішнюка ў парог да грузчыкаў.— Хлопцы, марш яму... Сыграць...

Але ў парозе маўчалі. Маўчаў і музыкант. Тады Чаркашын раптам перамяніўся ў твары і пайшоў па крузе.

— Ну, што маўчыцё, што? Ну што я такое зрабіў, хлопцы, што? А мне па мордзе. Мне...— Ён біў сябе кулаком у грудзі.— За што? Ну што маўчыцё? Чаркашын вам ужо не Чаркашын, га? Па мордзе яму, га? По-о-ольку-у-у!..— Ён закрычаў на ўсю хату, як мог, пакрыўджаны і зняважаны, як яму недзе, мусіць, здалося. Зароў — аж звінелі ў вокнах шыбы.

Музыкант хапянуў "Чаркашынаву польку", і зноў задрыжала хата, як і папачатку. Вечарынка была ў разгары.

Не ставала на ёй толькі Жэнькі і Завішнюка. I яшчэ Акцызніка — ён п’яны спаў у Палюхі ў сенцах на голай зямлі-гліне.

Света ўвесь вечар танцавала з Чаркашыным.

Ён не ўгледзеў у хаце, куды кінулася Жэнька, убачыў толькі, як яна адкінула абедзвюма рукамі растрэсеныя валасы з твару... Толькі гэта цяпер ён і помніў...

На вуліцы ўжо не блішчалі лужы, месяц з’ехаў аж на самую вёску, пачырванеў і не свяціў. Даводзілася ступаць дзе папала. Пад нагамі чвякала гразь.

У Акцызніка ў хаце агню ўжо не было: спалі.

Завішнюк адчыніў — падняў на руках — цяжкія варотцы на двор, збітыя з новага частаколу, і пайшоў паціху ля акна. Стаяў ля дзвярэй, пеераменьваўся з нагі на нагу. Як яму цяпер не хацелася стукаць... Як не хацелася спатыкацца з Жэнькай... Але пайсці назад ён не мог. На яго нахлынула нешта гарачае-гарачае.

Ён хацеў, вунь як хацеў бачыць Жэньку, зірнуць толькі на яе. А чаму цяпер? Заўтра ж ён яе ўбачыць, увесь дзень будзе разам у лесе на лініі... Як далёка да заўтра! Ён прыхінуў бы яе цяпер да сябе, толькі прыхінуў... Заўтра, ці калі яшчэ, ён гэтага ўжо не зробіць, ён ведаў. Прасіў бы, каб яна даравала яму, бо ён павінен быў адразу даць Чаркашыну па яго п'янай мордзе. Але ж чаму Жэнька сама не зрабіла гэтага? Не-е... Жэнька добрая. Яна гэтага не зрабіла б ніколі. Пры чужых людзях... Як ён вінаваты перад ёй...

Ён узяўся за клямку — дзверы былі зашчэплены з сярэдзіны, тады ён ціха пабразгаў клямкай, думаў нават, што лепш было б, каб і не пачулі. Але ў хаце адразу нешта грукнула аб падлогу і затупалі босыя і лёгкія ногі. Не спалі яшчэ ў Акцызніка, хоць і агню не было.

— Хто там? Ты, Андрэй?.. Гы-ы-ы?.. Ліха на маю галаву... Не пушчу, не пушчу. Пад плотам, пад плотам можаш... А ў хату не ступіш, не ступіш... Лайдак, лайдак... Прапіў усё, прапіў... Што?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лонва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лонва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лонва»

Обсуждение, отзывы о книге «Лонва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x