Иван Пташников - Лонва

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Пташников - Лонва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1964, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лонва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лонва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лонва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лонва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Лоб у Жэнькі не вузкі і не шырокі — прыгожы, і высока над левым брывом чорная радзімая плямка. Ён яе не скора заўважыў...

Жэнька доўга не ўзнімала на яго вачэй, і яму чамусьці сорамна было глядзець у іх. Калі ў першыя дні ён гаварыў з ёй, то стараўся глядзець паверх яе галавы — Жэнька была ніжэйшая, яму, можа, толькі і даставала да пляча, але яна была зграбная і стройная; калі хадзіла па пакоі — востра і чотка тупала абцасікамі: тук-тук, тук-тук... Завішнюк тады падумаў, што яна яшчэ дзіця, хоць і студэнтка, дзіця, і недзе зусім лёгенькая...

Ён тады, у лясніцтве, абышоўся з імі, дзяўчатамі, нядобра... Цяпер ён падумаў, што гаварыў тады, відаць, зусім не тое, што думаў...

Яму стала сорамна і крыўдна. Ён ведаў, чаму той раз так абышоўся з Жэнькай,— яна была прыгожая.

Завішнюк падняўся, крануўшы локцем лямпу,— яна занадта блізка вісела ля ложка. Зазвінеў абажур, лямпа пачала хістацца з боку ў бок, запахла газай. Ён сеў, звесіў з невысокага драўлянага ложка ногі аж на падлогу і, абхапіўшы рукамі галаву, зноў закрыў ад агню вочы. Ён часта так рабіў...

Уваччу стала цёмна-цёмна, як у вераб’іную асеннюю ноч, і балюча. Яму, мусіць, цяпер больш чым калі было цяжка за тое, што ён сутулы, што ён няўклюдны... I што з таго, калі ў яго, можа, добрая душа і сам ён добры... Ён чуў, пра яго так казалі. Ён ведаў — ад таго, што няўклюдны, ён і баязлівы. Уцякаў заўсёды ад дзяўчат, як мурашка, што перабягае дарогу, дзе ходзяць людзі.

Можа, таму ён так палюбіў лес і самоту... 3 маленства, са школы. У лесе ніхто на яго не глядзеў...

Яму ўспомнілася, што ён ужо раз кахаў. Першы раз у жыцці. Гэта — калі быў на трэцім курсе...

Звалі яе Галяй, яна была на курс ніжэй і была рослая, стройная, белавалосая, не такая, як Жэнька, зусім. I вочы ў яе былі шэрыя, вялікія, па яблыку. Якая яна была прыгожая...

Яна выйшла замуж. Яна перавялася была аднекуль у іхні інстытут, пасля, як выйшла замуж, перавялася яшчэ некуды — з’ехала.

Ён падумаў, што і Жэнька паедзе хутка вось так і — знікне. Знікне назаўсёды. Ён згубіць яе, ён вунь як баіцца згубіць яе... I ён не будзе мець ніякага права што-небудзь зрабіць...

За такі кароткі час такім дарагім для яго чалавекам стала Жэнька. I яна пра гэта не будзе ведаць. Нават не здагадаецца. Ён не выдасць сябе. Бо тады Жэнька будзе яго шкадаваць. Ён не хоча, каб яго шкадавалі. Ён ніколі не скажа ёй, што думае, што ведае пра сябе, ніколі...

А як хацелася сказаць...

Паглядзець у вочы і сказаць. Узяць ды ўскудлачыць, растрэсці яе густыя валасы, якія яна расчэсвае ў лесе кожны раз, калі можна. Яна любіць іх. Але яна не ведае, што яны пахнуць... Калі яна нагінаецца блізка да яго, Завішнюка, і глядзіць у тэадаліт,— ён чуе, як яны пахнуць, густа і даўка — аж кружыцца тады галава, калі ён дыхае; пахнуць усімі сухімі травамі, усім мсціжаўскім разнатраўем: васількамі, пшанічным коласам, сенам-травой, мятай, палыном...

Ён, Завішнюк, прывык да гэтага густога паху. Ён запомніў яго...

Ён, мусіць, кахае яе, Жэньку, як ніколі і нікога не кахаў...

Калі па двары не сталі дугаць нагамі і не скрыпеў ужо асвер, Завішнюк устаў, пахадзіў па хаце, паглядзеў у акно: ля ганка стаялі людзі, мужчыны. Ён выйшаў на двор — леспрамгасаўскія грузчыкі шукалі кватэры. Сказаў, што Грасыльды няма дома, і тыя пацягнуліся са двара.

У хату ўжо не хацелася ісці, і ён вьйшаў зноў на двор, тут было холадна, не так ціха, як у хаце пры лямпе,— і сеў на калодачку, якая стаяла ля дошак пад частаколам.

Месяц ужо зайшоў, неба было цёмнае, у спакойных, ціхіх зорах. У ім гулі — далёка недзе — самалёты. Сціхалі, тады зноў гулі.

На ферме хадзілі людзі з ліхтарамі. Збіраліся малаціць каторую ўжо ноч запар.

Яму стала холадна, тады зноў вярнулася трывога... Успомнілася, як ён на Алтаі зімой быў змёрз. Гэта было летась. Затрымаўся позна ў лясніцтве, а трэба было дамоў. Далі каня, запрэжанага ў развалкі, кажух... Мароз стаяў вялікі, цяжка было дыхаць. Ехаць-то было недалёка, кіламетраў пятнаццаць. Пайшоў снег, пачало месці, зраўняла і дарогу, і поле... Ён не помніць, дзе ехаў, што было ў дарозе... Прачнуўся пад раніцу ў нейкай маленькай хатцы за сталом на лаве, прыкрыты кажухом... Заснуў быў, змарозіў і рукі, і ногі, і твар. Каб не конь... Конь знайшоў дарогу і прывёз яго не дамоў, а ў суседнюю вёску. Знайшлі яго на санях што карча...

У Завішнюка прабег мароз па скуры. Заляскалі зубы. Ён падняўся і пайшоў у хату. Распрануўся і лёг. Ён усё пераможа. Нічога і нікога яму не трэба. I Жэнькі не трэба. Спаць. Заўтра прыйдзецца парупіцца, каб выйсці халадком. А цяпер спаць...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лонва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лонва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лонва»

Обсуждение, отзывы о книге «Лонва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x