Иван Пташников - Лонва

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Пташников - Лонва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1964, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лонва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лонва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лонва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лонва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ягоныя дзяўчаты спалохаліся, але ён устояў па нагах, і дзяўчаты засмяяліся — першы раз за ўвесь вечар. Змораныя, яны засмяяліся, відаць, і ад таго, што заўважылі, як у вёсцы заблішчалі агні. Значыць, ісці было ўжо не так далёка.

Там, дзе дрыжала празрыстае неба, чарнелі хмары, гусцелі і сунуліся на вёску. Закігікалі кнігаўкі. Недзе блізка заржаў конь. Прагрукатаў па цвёрдай зямлі і празвінеў падковамі аб каменне табун. Засвісталі начлежнікі.

На ўсходзе, над цёмным лесам, пачаў выразацца з хмар блеклы, сцёрты з краю месяц. Сцямнела. У полі на дарозе яны былі цяпер адны. Цяжка ступалі па ўбітай зямлі ногі. Цяжка дыхалі дзяўчаты.

Над імі лёталі кнігаўкі.

У Завішнюка спацелі плечы і стылі на холадзе, дранцвелі ад скрынак рукі. А ён усё ішоў — упарта, наперадзе.

Ішлі бадай гадзіну і, калі падыходзілі да самай вёскі, заўважылі, што апагодзілася. Неба стала чыстае, і на ўсходзе, здавалася, якраз у тым баку, дзе яны доўга стаялі на шашы, павіс белы месяц. Начы праз дзве будзе поўня.

На грэблі блішчала па абочынах альховае лісце, а ў крыніцы, ля якой яны ішлі — дзяўчаты наперадзе, Завішнюк за імі,— дрыжала доўгая вузенькая дарожка.

На грэблі іх дагнала парожняя падвода. Змораны чорны конь, увесь мокры ад поту, ледзь перастаўляў ногі. На калёсах, недзе там, глыбока на дне, ушчаміўшыся між драбін, сядзела белагаловае, малое зусім хлапчаня.

"Зноў машына... Чаркашын..." — усміхнуўся Завішнюк і, сышоўшы са сцежкі, спыніў каняку. Хлапчаня зачмыхала. Ён узяў яго на рукі — яно сказала пісклявым голасам, што нідзе на балоце не знайшло ні сена, ні мамкі і што конь сам пайшоў назад.

Яны паклалі на калёсы скрынкі і рэчавыя мяшкі, а Света, смеючыся, дала "шафёру" цукерак і ўсё нешта шаптала яму. Пасля яны пачалі шаптацца між сабой — Света і Жэнька. Завішнюк не любіў іхняга шэпту, ён хацеў аклікнуць іх... Але на душы ў яго пасля такой доўгай і цяжкай дарогі перад самай вёскай раптам стала пуста і трывожна. Ён змоўчаў. Чамусьці не хацелася ісці далей, у Лонву, хацелася зноў скінуць усё з калёс, вярнуцца назад, на шашу, чакаць, хоць усю ноч, машыну, каб раніцай быць у Мсціжах, у лясніцтве...

Яму зноў успомніўся Чаркашын з леспрамгасаўскай аўтакалоны. Стаяў перад вачыма — на сваёй адломанай падножцы ля кабіны. Высокі, абстрыжаны ледзь не дагала, насаты і ў чыстай беленькай сарочцы, з закасанымі па локці рукавамі.

Чаркашына ён ужо ведаў...

Вясной, калі аднойчы ўпоцемку дабіраўся да Мсціжаў з квартала, дагнала яго машына, бітком набітая жанчынамі. Сама спынілася, самі адскочылі дзверцы, і з кабіны, разгінаючыся, высунуўся чалавек, які невядома як там і тоўпіўся.

— Пяцёрку з носа. На бензін... Га-га... За "дзякуй" не падбяру. Ацямнее. Ваўкі з’ядуць. Ноч... — вышчараў ён белыя зубы.

Ад машыны, здалося Завішнюку, пахла не бензінам, а самагонкай. Тады ён тыцнуў Чаркашыну ў руку пяцёрку, новенькую, аж белую, помніць і цяпер, і, нічога не кажучы, пайшоў пехатой — сваёй дарогай...

Чаркашын тады быў адразу змоўк. Маўчалі і бабы ў кузаве. Рохкалі толькі недзе пад імі парасяты.

Пастаяўшы на дарозе, Чаркашын пасля зноў дагнаў яго, Завішнюка, падруліў да абочыны і загарадзіў сцежку...

— Што ты за балван? — гаркнуў ён цяпер ужо з кабіны, не вылазячы.

— Хачу жыць...

— А-а-а... Значыць, я п'яны за руль сеў? Значыць, я?.. Значыць, я магу машыну людзей улялюшчыць? I ў іхнія Крывічы на іхні рынак не затарабаніць? Не-е... Да поўначы будуць там, як міленькія... Я не такі. У мяне — слова. А ты, брат, мяне ўнізіў... Вазьмі грошы!..— зароў ён раптам на ўвесь лес, аж адгалоскі пайшлі.

— Не прыставай. Запішу нумар...

— Нумар? Ён нумар запіша... А на храна табе той нумар? Па нумары доўга шукаць будуць. Чаркашын я! Чаркашын! Чуў? Так і скажы. Ох, мяне знаюць... — шпурпуў ён наўздагон яму, Завішнюку, пяцёрку. Тая не адляцела далёка ад яго рукі і ўпала на пясок яму пад ногі. — Законнікі!.. Законнікі!..— Чалавек аж захліпаўся.— А я на вас... Ану, бабы,— плату! Што? Дамаўляліся не так? Чорт з ім, што дамаўляліся. Што? Не злезеце? Не-е... Так турну, што і парасят сваіх парассыпаеце. Можа, і з вас хто нумарок запіша, га? Законнікі!..

Бабы маўчалі.

Нехта дастаў з кузава рукой і пагладзіў яго па стрыжанай галаве, тады сунуў яму ў рукі грошы. Чаркашын аціх.

Людзі на машыне загаманілі, закраталіся, пачалі ўставаць.

Завішнюк больш нічога не бачыў. У Мсціжы ён тады прыйшоў позна ноччу.

Сёння Чаркашын, дагнаўшы на сваім прычэпе яго ля моста, адразу пазнаў. Не спыняючыся, адкінуў дзверцы і высунуўся з кабіны. Прытарможваючы, так каціўся і каціўся ціха з горкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лонва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лонва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лонва»

Обсуждение, отзывы о книге «Лонва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x