Василь Быков - Дажыць да світання

Здесь есть возможность читать онлайн «Василь Быков - Дажыць да світання» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Беларусь, Жанр: Советская классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дажыць да світання: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дажыць да світання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Якой бы ні была густой цемра, дастаткова аднаго промня святла, каб яна знікла. Аднаго слова праўды дастаткова, каб пераважыць тысячы слоў хлусні. Асабліва шмат прыгожай хлусні, рамантычных гісторый, казак для дарослых нарасказвана пра вайну. Вайна знаходзіла сваіх адэптаў сярод вучоных і пісьменнікаў, не кажучы ўжо аб прафесіянальных палітыках, якія выяўляюць мілітарысцкую псіхалогію сваіх уладарных апекуноў. Вайна, сцвярджалі адны, — натуральнае выяўленне агрэсіўнай прыроды чалавека, «мужчынская справа». Вайна, адгукаліся другія, ці не сама дабрачыннасць, накшталт кровапускання. Што казаць, калі многія сумленныя людзі, паддаўшыся інерцыі мыслення, лічаць, што вайна — адвечнае зло, якое з гнятлівай перыядычнасцю прыходзіць на зямлю. Па-радаксальна, аднак сёння ўжо і атамнае супрацьстаянне звышдзяржаў успрымаецца як божы дар, здольны стрымліваць ад неабдуманых учынкаў.

Дажыць да світання — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дажыць да світання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чорт, патрэбны былі лыжы, дарма ён кінуў іх у той вёсцы. Хаця там, пад агнём, было не да лыжаў — там трэба было ратаваць галовы. Але цяпер вось без лыжаў яны проста не маглі нікуды паткнуцца з гэтае лазні.

Зрэшты, яму ўжо ўсё роўна, лыжы яму не спатрэбяцца. Але Півавараву яны неабходны. Без лыжаў хлопцу ніяк не дабрацца да лініі фронту — на першым жа кіламетры дарогі яго схопяць немцы.

— Слухай, як думаеш, да той вёскі далёка?

— Якой вёскі?

— Ну той, учарашняй.

— Можа, кіламетры два.

Аказваецца, так блізка, а яму ноччу здавалася, што яны ўцяклі ад яе, можа, кіламетраў на пяць, не меней. Хаця мера адлегласці часу, відаць, страціла для яго сапраўднае сваё значэнне, кожны метр шляху і кожная хвіліна жыцця неймаверна расцягваліся ягонай пакутай, скажаючы нармальнае чалавечае ўспрыняцце іх. Напэўна, цяпер яму трэба будзе больш спадзявацца на Піваварава.

— А што трэба, таварыш лейтэнант? — запытаўся баец.

— Схадзіць па лыжы. Ноччу. Можа, не падабралі немцы.

Півавараў хвіліну маўчаў, нешта прыкідваючы, пасля з уздыхам сказаў:

— Што ж, я схаджу. Хай прыцямнее толькі.

— Ага. Трэба, ведаеш…

— Ну. Толькі вы… Як вы тут?..

— Як-небудзь. Я пачакаю.

Яшчэ не зусім змерклася, але Півавараў падняўся і пачаў збірацца ў дарогу. Перш за ўсё ён сцягнуў з нагі кірзавы бот і пераматаў анучу. Пасля выняў з рэчмяшка два сухары, сунуў у кішэню штаноў, рэчмяшок пераставіў бліжэй да Іваноўскага.

- І гэта… я аўтамат вазьму — ладна?

— Вазьмі.

— З аўтаматам, ведаеце… Неяк больш смеласці.

Лейтэнант бачыў: баец не мог стрымаць радасці, займеўшы такую зброю, пра якую марыў кожны баец на фронце. Аўтаматы яшчэ толькі паступалі ў войска, пяхота амаль скрозь была ўзброена вінтоўкамі. Іваноўскі сам атрымаў гэты ППД напярэдадні выхаду, калі генерал, раздобрыўшыся, загадаў свайму канаводу перадаць аўтамат лейтэнанту. Вядома, у іхнім становішчы зброя вырашала многае, на спрадвечнае сіле зброі цяпер трымаліся мізэрныя іх магчымасці.

— А вінтоўка хай тут пабудзе.

Лейтэнант не пярэчыў, і Півавараў зняў з дзягі абодва брызентавыя падсумкі, лязгнуў абоймамі і паклаў іх на падлогу ля лаўкі.

— Вінтоўка харошая: бой у самую цэль. Старшына прыстрэльваў.

Іваноўскі рассеяна слухаў байца і думаў, што вінтоўка, некалькі абоймаў патронаў, супрацьтанкавая граната, дзве бутэлькі КС — напэўна, гэтага будзе даволі. Пашанцуе — ён дачакаецца Піваварава з лыжамі, і, можа, яны яшчэ нешта зробяць. А не, дык будзе з чым пастаяць за сябе да канца.

Півавараў пераматаў і другую анучу, падцягнуў дзягу і з яўным задавальненнем закінуў за плячо аўтамат. Здаецца, ён ужо быў гатовы выправіцца ў недалёкі, але хто ведае, наколькі бяспечны свой шлях.

— Каторая на вашых там? Пяць ужо? Ну, я за гадзінку ўпраўлюся. Тут недалёка…

За якую гадзіну ён управіцца, і яны зноў будуць разам. У хвіліну новага расстання Іваноўскі адчуў, як увогуле няблага яму было з гэтым ціхмяным, цягавітым хлопцам і як, напэўна, нялёгка будзе цяпер, у адзіноце, перажыць гадзіну. Раз'яднанасць значна аслабляла іх сілы. У дзеянне ўступала дзіўная, не зусім суладная з матэматыкай логіка, калі два падзеленыя напалам складалі менш за адзінку, у той час як у іншых выпадках дзве разам складзеныя адзінкі былі болей, чым два. Напэўна, такое не надта супадала і з нармальнай логікай і было магчыма толькі на гэтай вайне. Але што гэта менавіта так, лейтэнант вельмі добра вывучыў на ўласным вопыце.

Баец быў гатовы ісці, але чамусь марудзіў, напэўна, не хапала яшчэ нейкай драбніцы ў іх развітанні. Іваноўскі ведаў, у чым была гэта драбніца, і ён вагаўся. Паявілася апошняя магчымасць паткнуцца ў тую праклятую вёску і паспрабаваць што-колечы выведаць пра той штаб. Хоць бы ў агульных рысах, каб не з пустымі рукамі з'явіцца перад генералам і хоць бы ў малой ступені апраўдаць іх прыкрую няўдачу з базай. Але ён не мог не ведаць таксама, што самая малая неасцярожнасць Піваварава магла абярнуцца адразу трайною бядой, назаўсёды пахаваўшы іх і без таго нікчэмную магчымасць выканаць свой абавязак і жывымі вярнуцца да сваіх.

— Дык я пайду, таварыш лейтэнант, — рашыўся Півавараў і ступіў да парога.

Лейтэнант сказаў:

— Пагадзі. Ведаеш… Я не загадваю, глядзі сам. Але… Можа, як-небудзь… Што там, у вёсцы? Каб дазнацца як…

Ён змоўк, Півавараў насцярожана чакаў, але, не дачакаўшыся болей нічога, сказаў проста:

— Добра. Я паспрабую.

Штось у Іваноўскім нязгодна запратэставала, амаль закрычала ў яго прастрэленых грудзях. Што значыць — паспрабую, ад спробы не шмат карысці, тут патрэбны вужачая хітрасць, упартасць, вытрымка, і то, апроч усяго, трэба яшчэ рызыкаваць жыццём. Але ён не мог гэтага растлумачыць байцу, штось перашкаджала яму гаварыць пра трагічныя, хоць і звычайныя на вайне рэчы, да таго ж ён ледзьве адужваў у сабе слабасць і боль. І ён толькі ўздыхнуў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дажыць да світання»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дажыць да світання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
Василь Быков - Жураўліны крык
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
Василь Быков - Повести о войне
Василь Быков
Алесь Адамович - Василь Быков
Алесь Адамович
Отзывы о книге «Дажыць да світання»

Обсуждение, отзывы о книге «Дажыць да світання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x