Василь Быков - Дажыць да світання

Здесь есть возможность читать онлайн «Василь Быков - Дажыць да світання» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Беларусь, Жанр: Советская классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дажыць да світання: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дажыць да світання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Якой бы ні была густой цемра, дастаткова аднаго промня святла, каб яна знікла. Аднаго слова праўды дастаткова, каб пераважыць тысячы слоў хлусні. Асабліва шмат прыгожай хлусні, рамантычных гісторый, казак для дарослых нарасказвана пра вайну. Вайна знаходзіла сваіх адэптаў сярод вучоных і пісьменнікаў, не кажучы ўжо аб прафесіянальных палітыках, якія выяўляюць мілітарысцкую псіхалогію сваіх уладарных апекуноў. Вайна, сцвярджалі адны, — натуральнае выяўленне агрэсіўнай прыроды чалавека, «мужчынская справа». Вайна, адгукаліся другія, ці не сама дабрачыннасць, накшталт кровапускання. Што казаць, калі многія сумленныя людзі, паддаўшыся інерцыі мыслення, лічаць, што вайна — адвечнае зло, якое з гнятлівай перыядычнасцю прыходзіць на зямлю. Па-радаксальна, аднак сёння ўжо і атамнае супрацьстаянне звышдзяржаў успрымаецца як божы дар, здольны стрымліваць ад неабдуманых учынкаў.

Дажыць да світання — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дажыць да світання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Некалькі хвілін ён сядзеў над параненым і сумняваўся ў правільнасці свайго рашэння, якое асуджала Хакімава на гэты пакутны шлях. Можа, сапраўды лепш было пакінуць яго ў якім-небудзь стажку пачакаць, калі вернецца група. Але тады з параненым трэба было б пакінуць і яшчэ кагосьці, а на гэта лейтэнант згадзіцца не мог: і без таго з дзесяці чалавек іх засталося ўсяго пяцёра. І перад гэтымі пяццю ўсё ўскладнялася іх галоўная баявая задача, дзеля якой яны хоць і са спазненнем даклыпалі сюды. Цяпер трэба было перайсці шашу, але як гэта зрабіць на вачах у немцаў, лейтэнант проста не мог даўмецца.

Думка аб гэтай шашы не выходзіла ў яго з галавы, і ён хутка ўстаў. Хакімаву ён нічым не мог памагчы, а пра задачу ён проста не мог не думаць. Ён уваткнуў у гурбіну лыжы і, хістка ступаючы ў снезе, палез на бруствер да Судніка.

Тут было ветрана і халадней, чым у рове, затое адкрываўся шырокі кругагляд на поле з абодвума канцамі шашы, сярэдзіна якой хавалася за вяршыняй пагорка. Там жа знікаў і роў. Па той бок шашы, месцамі блізка падступаючы да дарогі, шырока разбегліся хмызнякі і пералескі, а трошкі ўбаку ад прырэчнай лагчыны цямнеў знаёмы хвойны лясок, які так вераломна сустрэў іх аднойчы.

Лейтэнант выняў з запазухі карту, зарыентаваўся. База наўмысля не была пазначана на яго карце, але ён і без таго цвёрда памятаў яе месца на паўночным мыску невялікага надрэчнага лесу. Цяпер, знайшоўшы на карце гэты пагорак, лейтэнант убачыў, што базу і яго раздзяляла ўсяго якіх паўтара кіламетра, не больш. Зноў стала да болю крыўдна: так гэта было блізка — і так недаступна. Праз гэтую праклятую шашу ён мусіў марнаваць увесь дзень — цэлы дзень пакутаваць ад няпэўнасці і сцюжы.

Разам з Суднікам Іваноўскі пачаў назіраць за шашой, на якой на працягу нядоўгага часу выпадалі невялікія перапынкі ў руху. Ішлі ў асноўным грузавыя — крытыя і з адкрытымі кузавамі машыны самых розных марак, відаць, сабраныя з усіх краін Эўропы. Большасць іх імчалася на ўсход, да Масквы. І раптам лейтэнант падумаў, што калі і не ўсім і не з параненым, то, напэўна, хоць бы з адным-двума варта паспрабаваць, скарыстаўшы роў, перабрацца цераз шашу. Ва ўсякім выпадку за дзень ён бы там нешта выгледзеў, разведаў, склаў бы план дзеяння, а як сцямнела, перавёў бы на той бок і ўсю групу.

Гэтая думка адразу надала яму бадзёрасці і выклікала дадатковыя сілы для дзеяння. Ён споўз з бруствера, нягучна, але энергічна гукнуў лыжнікам:

— Пад'ём! Паскакаць, пагрэцца ўсім! Ну!

Краснакуцкі, Лукашоў адразу падняліся, ляскаючы сябе па сцёгнах, замахалі рукамі. Лукашоў расштурхаў асалавелага са сну Піваварава.

— Грэцца, грэцца! Смялей! — настойваў лейтэнант і тут жа прыпомніў найлепшую для пад'ёму каманду: — Ану, снедаць! Лукашоў, даставайце кансервы! Усім па два сухары.

Лукашоў, санліва ўздрыгваючы, дастаў з сумкі некалькі сухароў і банку рыбных кансерваў. Лейтэнант са скрыпам распароў нажом яе бляшанае дно, і яны нажамі і лыжкамі ўзяліся выскрэбваць мёрзлыя кавалкі рыбы.

— Ну як, Піваварчык, наспаўся? — штучна ўзбадзёраным тонам запытаўся лейтэнант.

— Ды так, кімарнуў трохі.

— Што ж ты прыстаў быў, га?

— Прытаміўся, таварыш лейтэнант, — проста адказаў баец.

— А я думаў, ты мацачок, — з лёгкай жартоўнасцю заўважыў лейтэнант. — А ты вунь які!

— Падбіўся я.

Ён не апраўдваўся і не ныў, выгляд ягоны цяпер, пасля кароткага адпачынку, быў сарамліва-вінаваты, смуглявыя шчокі са сну гарэлі амаль дзіцячаю чырванню.

— «Падбіўся»! — зласліва перадражніў яго Лукашоў. — Што гэта табе — у мамкі? Тут… таго — адставака горш, чым забіты.

— Забіты што, забітаму сілы не трэба. А тут во — пухіры на руках ад вяроўкі, - паказаў Краснакуцкі свае распухлыя чырвоныя далоні — яму, вядома, хапіла за мінулую ноч.

Але каму не хапіла! І яшчэ невядома, што ўсіх чакае наперадзе.

— А то вунь сачкі! — ранейшым раздражнёным тонам працягваў Лукашоў. — Не то змыліся, не то заблудзіліся. А тут за іх аддувайся.

Ён меў на ўвазе Дзюбіна з Зайцам, аб якіх таксама ні на хвіліну не забываўся лейтэнант. З забітым усё было зразумела, вельмі трудна, але ўсё ж зразумела было з Хакімавым — старшына ж з Зайцам зніклі ў начным шляху, быццам праваліліся скрозь зямлю, — ціха, бясследна і загадкава.

— Добра яшчэ, калі проста. А то як бы не гэта самае, — бурчэў Лукашоў, строга і заклапочана пазіраючы ўздоўж рова, і лейтэнант зразумеў, на што намякаў сяржант. Але таго, што ён меў на ўвазе, не павінна быць. Іваноўскі не хацеў дапускаць і намёку на думку, што старшына Дзюбін быў здольны на здраду. І тым не менш ён быў поўны няпэўнасці — як ні думаў, не мог зразумець, куды прапалі гэтыя двое з яго і без таго невялічкай групы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дажыць да світання»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дажыць да світання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
Василь Быков - Жураўліны крык
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
Василь Быков - Повести о войне
Василь Быков
Алесь Адамович - Василь Быков
Алесь Адамович
Отзывы о книге «Дажыць да світання»

Обсуждение, отзывы о книге «Дажыць да світання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x