Іван Мележ - На скрыжаванні

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Мележ - На скрыжаванні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На скрыжаванні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На скрыжаванні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На скрыжаванні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На скрыжаванні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Піла чай, апавядала пра тое, які быў Трахім маленькі, як дабіралася сюды.

— От, шкада, што не застала! — уздыхнула раптам старая, перапыніўшы сваю гаворку. — А можа, пайсці туды можна, да яго, паглядзець?

— Ды чаму ж не? Ён на вуліцы стаіць, на скрыжаванні… Усе глядзяць. Толькі вы не спяшайцеся. Ён, мусіць, хутка зменіцца.

— Карціць мне, донечка. Даўненька не бачыліся, — прамовіла старая, просячы вачыма. — Можа б, правяла?

Гаспадыня згадзілася, і старая, пакінуўшы чамаданчык, заспяшалася на вуліцу.

Ідучы поруч з жанчынай, старая думала пра Трахіма, думала пра яго жыццё, пра свае даўнія клопаты і скруху… Думкі пра Трахіма заўсёды абуджалі ў ёй трывогу. Не адзін Трахім быў у яе, але шасцёра другіх дзяцей матчына сэрца мала непакоілі, — не таму, што яны менш дарагімі былі яму, а таму, што жыццё ў іх ішло роўнае, яснае. Два старэйшых сыны ажаніліся, дочкі павыходзілі замуж, яна ўжо мела ўнукаў. Усе жылі каля яе, на прыглядзе, хаты іх стаялі амаль побач, і не мінала такога дня, каб яны не бачыліся, не мінала такой падзеі ў іх жыцці, якой яна не заўважыла б. Была і ў іх свая скруха, няўдачы, але часовыя, а наогул усё ішло як звычайна, як у другіх людзей.

У Трахіма жыццё не ладзілася. Толькі тры гады правучыўся ў школе, як найшла, напала вайна, — давялося хавацца па лесе, па балоце. У апошні год Трахім ужо вінтоўку насіў, у партызаны падаўся, рослым быў, чубок адпусціў нават. І калі вайна сышла, у школу вярнуўся неахвотна. Правучыўшыся год, паехаў на лесанарыхтоўкі, потым перабраўся ў горад. Ад таго часу і пачалося тое жыццё, якое заўсёды трывожыла яе. Кім ён толькі не быў, якой працы не паспрабаваў — нідзе не затрымліваўся доўга. У сяле яго ахрысцілі «шалапутным». «Трахімка, дакуль жа ты будзеш такім?» — запытала яна, калі сын прыехаў у госці. «Усё, мама, канец таму! Не да душы раней было, цяпер — знайшоў… Усё будзе інакш!..» Трахім сказаў ёй пра сваю надзею-мару паступіць на курсы шафёраў; па тым, як сын казаў, яна адчула, што гэта ў ім глыбока, надоўга. «Дай божа табе ўдачы!» — пажадала ўсцешана яна.

Але яму не пашанцавала. Трахім, чула яна, «зрэзаўся», не вытрымаў экзаменаў. Хутка прыйшла пара служыць у арміі, а пасля службы Трахім напісаў, што паступіў рабіць у міліцыю, у нейкае Оруд, што праца добрая і нібыта падабаецца яму. Задаволеная, маці паказала пісьмо зяцю, гародніку, чалавеку сур'ёзнаму, паважанаму, і той зноў пасяліў у сэрцы маці вечны непакой за Трахіма. «Праца! — працадзіў зяць. — Няма чаго сказаць — праца!» Маці пачула нядобрае. «Паганая?» Зяць толькі сказаў: «Оруд!» Па тым, як ён прамовіў гэтае дзіўнае слова, яна зразумела, што і пытацца няма чаго. Па сяле зноў пайшло поўзабытае празванне «шалапутны». Шалапутны быў, шалапутны і застаўся.

«Сыночак, чаго ж ты? Дакуль жа?..» — са скрухай думала Андрэіха, стомлена тупаючы па нагрэтым асфальце.

Неўзабаве яны падыходзілі ўжо да скрыжавання двух шумлівых прыгожых вуліц. Гэта было адно з важнейшых месц горада: тут, каля вежы з гадзіннікам, перасякаліся дзве галоўных магістралі горада — прамы, шырокі праспект і зялёны, малады Комсамольскі бульвар. На абедзвюх вуліцах, асабліва на праспекце, было людна і шумна. Калі жанчыны падышлі да скрыжавання, паўз іх паважна праплылі адзін за адным тралейбус і жоўты, з чырвонай паскай аўтобус. Нібы навыперадкі, праносіліся хуткія аўтамабілі.

— Вунь ён, Трахім ваш! — кіўнула маладая жанчына. Пасярэдзіне праспекта, між двух радоў машын, што імчаліся ў абодва бакі няспыннай плынню, стаяў невысокі чалавек. Ён стаяў спінаю да старой, быў у белай летняй міліцэйскай форме, у бліскучых ботах, у фуражцы з чырвоным аколышам, з сумкай на баку, — нейкі незнаёмы ў новай сваёй вопратцы, але маці па тым, як ён трымаў галаву, па тонкай, загарэлай шыі, па сваіх, адной ёй вядомых прыкметах, пазнала, што гэта ён. Сын! Трахім!

Першым адчуваннем Андрэіхі была не радасць, а непакой, як-бы якая машына не зачапіла выпадкам яго! Чаму яны так імчацца паўз яго, чаму ён не асцерагаецца іх. Яна ўспомніла, што ён заўсёды быў неасцярожны, што ёй заўсёды прыходзілася трывожыцца за яго…

У гэты момант маці ўбачыла, як ён узняў руку, у якой нешта трымаў, і няспынная, здавалася, плынь машын перарвалася і стала. Ён паказаў рукой у той бок, дзе быў зялёны бульвар, і машыны, што стаялі каля маці, крануліся і пакаціліся цераз вуліцу ў зацененыя прысады.

Яна глядзела то на машыны, што чакалі яго дазволу ехаць, то на свайго сына. Цяпер быў відаць яго твар, — упартыя, яшчэ юнацкія рысы, прыплюшчаныя ад сонца вочы, нахмураныя цёмныя бровы. Ён памужнеў і падрос за гаты час, калі яны не бачыліся. У яго такі суровы, зусім мужчынскі твар, такая строгасць у позірку…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На скрыжаванні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На скрыжаванні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «На скрыжаванні»

Обсуждение, отзывы о книге «На скрыжаванні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x