Іван Шамякін - Сэрца на далоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Сэрца на далоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Беларусь, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца на далоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца на далоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год.
Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.

Сэрца на далоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца на далоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яраш адышоў на колькі крокаў ад дома і ўбачыў у акне схіленую галаву Шыковіча. Кірыла пісаў.

Яраш падняў гнілушку, што свяцілася пад нагамі, і кінуў у акно.

Шыковіч высунуўся і пагразіў кулаком, прашыпеў:

— Вар'ят. Спалохаў.

— Хадзем пагуляем.

— Доктар! Ты гуляеш у дзве гадзіны? Прагрэс! Іду. Да д'ябла фельетон! — уміг спусціўшыся з «куратніка», як ён называў мансарду, на зямлю, Кірыла гаварыў пра сваю працу: — Які я фельетаніст! Я лірык. Мне заўсёды не па сабе, калі я раблю чалавеку непрыемнасць, калі нават я і ўпэўнены, што чалавек гэты дрэнь. Адзін стары дурань кінуў старую жонку і сышоўся з маладой. Я гаварыў са старой. Крыклівая, грубая баба. Але і маладая — дрэнь… Чакай. А ты не будзеш чытаць мне мараль, што карысна рана лажыцца і рана ўставаць? Не есці мяса і не піць гарэлкі?

— Не бойся. Ты прасіў мяне падрабязна расказаць табе пра падполле. Маю жаданне расказаць сёе-тое.

— Во-о! Гэта размова! Але што гэта цябе прарвала? То двух слоў не выцягнеш, то раптам сярод ночы…

— Толькі не перапыняй сваімі дурацкімі рэплікамі.

— Усё. Маўчу як рыба.

Расказ Антона Яраша

Павел пазваніў па тэлефоне. Гэта было ў суботу, у канцы жніўня. Ці, можа, у пачатку верасня. Добра помню адно: мы толькі што прачыталі ў газеце, што нямецкія войскі ўварваліся ў Сталінград. Праўда, нават хлуслівы нацыяналістычны лісток не паведамляў наперад, як рабіў часта, што горад заняты «непераможнай арміяй фюрэра». Пісалі, што ідуць жорсткія баі. Але колькі гарадоў было занята перад гэтым! Помню, добра помню, што боль… той невыказны і неапісаны боль, які адчувалі мы, калі здаваўся наш горад, быў самы моцны. Як ні за адзін горад. Ці таму, што гэта горад з такой гісторыяй. Ці таму, што вораг на Волзе!.. Волга! Маленькія стратэгі, мы ўсе ўскладвалі тады вялікія надзеі на шырокія водныя рубяжы. Боль гэты выліўся ў злосць. Не ведаю, што адчувалі другія. У пажарную падбіраліся людзі надзейныя ў адносінах да «новага парадку», амаль гэтак жа, як у паліцыю: усялякі зброд, крымінальнікі. Але помню, што «калегі мае» таксама ў той дзень былі чамусьці злосныя. Мы сварыліся. Мацюкаліся так, што чырванелі сцены. Ні раней, ні пазней за ўсё сваё жыццё я нідзе не чуў, каб людзі так мацюкаліся. Я не адставаў ад іншых. І мне нават цяпер агідна ўспамінаць тую сваю фальклорную красамоўнасць. З-за частых пажараў паламаўся графік дзяжурства, і мы добрых гадзіны дзве высвятлялі, чыя ж чарга: хто недапрацаваў, а хто перапрацаваў у мінулы тыдзень. Чамусьці ў тую ноч ніхто не хацеў дзяжурыць. Начальнік наш — брандмайстар Хіндэль, «свой немец» (ён і да вайны працаваў у нашай пажарнай) — затыкаў далонямі вушы і прасіў стомлена, жаласліва:

«Маен гот! Маен го-от! Няма на вас Бога. Пасаромеліся б маіх сівых валасоў». І раптам зрываўся і сам пачынаў крычаць і мацюкацца: «Сціхніце вы, дзіравыя шлангі! Мяшкі з пяском! Абгарэлыя панчохі! Каб на вас…»

Ён быў мяккі, слабахарактарны чалавек, і яго ніхто не баяўся. Баяліся «сапраўднага немца» Лотке, які займаў пасаду механіка, але ўсюды сунуў свой нос, як і належала агенту гестапа. Каб ён з'явіўся, сварка адразу сціхла б і дзяжурыў бы той, каму Хіндэль сказаў. Ён сказаў Гвоздзіку, быў у нас такі п'янчужка. Той ківаў на мяне, да яго далучыліся яшчэ двое-трое. Я паслаў іх… Другая частка маіх калег падтрымлівала мяне. Хлопцы паважалі мяне за сілу. На пажарах я часам працаваў за трох. Дзе сапраўды трэба было тушыць агонь. Помню — такія дробязі запамінаюцца — тэлефон не званіў, а слаба брынчаў, як бляшанка. Але Хіндэль уздрыгнуў. Ён баяўся гарадскога тэлефона. Смела, адразу ён браў слухаўку толькі аднаго апарата, які званіў гучна і рэзка, — дзяжурны з вышкі паведамляў аб пажары. Хіндэль працягнуў руку і застыў, чакаючы, што званок сціхне і яшчэ адна непрыемнасць міне яго. Але тэлефон не сціхаў. І брандмайстар мусіў падняць слухаўку.

«Каго? Кузьму Кляшча? — Хіндэль паглядзеў на мяне, аднак слухаўку не перадаў, ён заўсёды насцярожваўся, калі званілі каму-небудзь з яго падначаленых, праяўляў празмерную пільнасць. — А хто пытае? Павел Харытонавіч? А навошта вам Клешч? Хто ён вам? Друг, зямляк, сваяк? Адкуль вы звоніце? З управы?»

Я падышоў і бесцырымонна забраў з яго рук слухаўку. Тэлефон працаваў пагана, голас як з таго свету, але я пазнаў Паўла. Ён запрашаў на вечар да сябе. На імяніны. Будзе што выпіць. З вёскі прывезлі самагонку. Я перапытаў:

«Колькі? Тры пляшкі? Усяго? На чацвярых? Ну, мне гэта — што сабаку муха».

Пажарнікі заржалі. І тут я ўбачыў Лотке. Нізкі, крываногі, як стары кавалерыст, у чорнай зашмальцаванай скураной тужурцы, у акулярах з нейкімі зеленаватымі шкламі, ён стаяў на парозе і слухаў. Уважліва слухаў. Я яшчэ раз пераканаўся, што ён ведае расейскую мову. Але за тры месяцы, як я ў пажарнай, ён ні разу не выдаў сябе. Слухаць слухае, быццам хоча ўнікнуць у музыку чужых слоў. А потым усё перапытвае па-нямецку. Ён выдатна іграў сваю ролю. Гэтак жа, як і я. За год акупацыі я папоўніў сваё веданне нямецкай мовы так, як не папоўніў бы, каб скончыў яшчэ тры інстытуты. Але ў гэтай кампаніі я гаварыў дзесятак хадавых перакручаных слоў, не больш.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца на далоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца на далоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Сэрца на далоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца на далоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.