Іван Шамякін - Сэрца на далоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Сэрца на далоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Беларусь, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца на далоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца на далоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год.
Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.

Сэрца на далоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца на далоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На плошчы каля пажарнай, дзе народу праходзіла нямнога, з Гуканам прывітаўся хлопец у спартыўным касцюме. Ён стаяў з лыжамі ў руках і размаўляў з дзяўчынай, апранутай у прыгожае нейлонавае футра. Твар хлопца добра знаёмы, але прыгадаць, дзе і калі сустракаўся з ім, Сямён Парфёнавіч ніяк не мог. І раптам праз дзесятак крокаў хлопец гэты, без лыж, дагнаў яго, пайшоў побач.

— Не пазнаяце, таварыш старшыня? Кухараў, архітэктар. З наступаючым Новым годам.

— Дзякую. Вас таксама.

— Мне захацелася сказаць вам, што праект, які я прапанаваў для забудовы Выселак, на конкурсе ў Ленінградзе атрымаў першую прэмію.

— Віншую вас.

— Але мне хацелася сказаць, што вы кансерватар. Так хваліць, а пасля столькі валаводзіць і… адхіліць…

— Тут ужо не мая віна. Вашы калегі…

— Не валіце з хворай галавы…

Гукан спыніўся, уражаны нахабнасцю і дзёрзкасцю маладога архітэктара.

— Малады чалавек! Не забывайце!..

— Я нічога не забываю. Але жадаю, каб у новым годзе ў вас было больш увагі да людзей і да праектаў. Выселкі забудоўваюцца дрэнна, — хлопец адсалютаваў левай рукой і пайшоў назад, да дзяўчыны, якая трымала яго лыжы і чакала.

Нават размова з Тарасавым, размова пра самае галоўнае — пра яго далейшы лёс — не ўзрушыла так, як гэты, здавалася б, выпадковы эпізод. Хіба не званілі яму раней, не пагражалі, не пісалі ананімных пісьмаў з самымі страшнымі пажаданнямі? Ён не звяртаў на іх увагі. Часам толькі паказваў у гаркоме, у абкоме і як бы выхваляўся: «Зразумейце ўсю складанасць маёй работы, нікому з вас не прыйшло ніводнага такога пісьма».

Але выхадка гэтага творцы ў такі дзень!..

«З Новым годам павіншаваў… Паганец! Малакасос! Распусцілі вас. Ох, распусцілі!»

Да апошняга моманту ён спадзяваўся, што тую віну (ён не лічыў яе такой цяжкай, як лічыць чыстаплюй Тарасаў) можна будзе ў нейкай меры ўраўнаважыць сваімі заслугамі, ваеннымі, пасляваеннымі. І раптам гэты тып, недапечаны архітэктар, замахваецца на апошнія заслугі — у адбудове горада. «Выселкі забудоўваюцца дрэнна». «Саплякі! Папрацуйце вы столькі, колькі папрацаваў Гукан».

Сямён Парфёнавіч глянуў на тое месца плошчы, дзе нядаўна яшчэ ўзвышаўся манумент, і цяжка ўздыхнуў.

Можна было ісці дадому — рабочы дзень канчаўся. Але яму чамусьці зрабілася страшна ісці ў пустую кватэру ці, можа, наадварот, стала страшна не наведацца пасля такіх размоў у свой службовы кабінет, у якім ён ужо многа год адчуваў сябе спакойна і ўпэўнена.

Рабочы дзень быў кароткі — напярэдадні выхаднога. Але да канца яго заставалася яшчэ добрыя паўгадзіны. Аднак работнікі разыходзіліся. Праўда, убачыўшы старшыню, многія збянтэжыліся, вярнуліся. Гукан умеў трымаць дысцыпліну, і яго баяліся. Ён не помніў, каб калі-небудзь вось так разыходзіліся. Гэта яго таксама спалохала. «Няўжо пранюхалі? Трэба сабраць усіх, даць адчуць, што я яшчэ старшыня. Ну і павіншаваць з наступаючым». І тут жа падумаў, што выйдзе так, як павіншавалі яго на плошчы. Але не праз гэта ён не стаў збіраць супрацоўнікаў. Яго ашаламіла, што няма сакратаркі. І пустата ў прыёмнай — ніводнай жывой душы. «Гэты пісака мог раззваніць па горадзе раней, чым прынята рашэнне», — падумаў ён пра Шыковіча з такой злосцю, што ажно балюча затахкала сэрца.

Ён асцярожна распрануўся, сеў у сваё зручнае крэсла, адкінуўся на спінку, выцягнуў ногі. Толькі цяпер адчуў, як моцна змарыўся, зусім разбіты, усё цела ные. Адпачынак прынёс заспакаенне. Ён доўга сядзеў, нерухома і бяздумна. Нікога не хацелася выклікаць, нікога не хацелася бачыць. Толькі калі ў калідоры загудзелі крокі і галасы — супрацоўнікі выходзілі ўсе адразу, ён як бы схамянуўся, глянуў на гадзіннік — было роўна тры — і падумаў зноў са злосцю:

«Адной хвіліны лішняй не хочуць папрацаваць. А я працаваў. Начамі». І яму захацелася, на злосць усім, працаваць да позняга вечара. Але што рабіць?

Пазваніў свайму старому сябру Мухлю.

— Пятро Макаравіч! З наступаючым… Прабач, брат, але навагодні баль наш адмяняецца. Занядужала мая палавіна. Дзякую. Перадам. Тваім таксама.

Трэба яшчэ двум чалавекам званіць — адмяняць запрашэнне. А жонка нічога не ведае і, безумоўна, заклапочана, як найлепшым чынам прыняць гасцей. Пазваніць ёй? Але што сказаць, як растлумачыць? Яму зрабілася шкада жонкі. І падарункі, якія купіў, здаліся мізэрнымі і непатрэбнымі. Хіба мала ў яе анучак гэтых? Цяпер, як ніколі раней, ён зразумеў, што яна — той адзіны чалавек, які ніколі не пакіне яго, што б ні здарылася, з якім яму давядзецца дажываць свае пенсіённыя гады. Ён адчуў удзячнасць жонцы, і захацелася зрабіць ёй нешта больш прыемнае, чым гэтыя падарункі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца на далоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца на далоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Сэрца на далоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца на далоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.