Іван Шамякін - Сэрца на далоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Сэрца на далоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Беларусь, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца на далоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца на далоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год.
Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.

Сэрца на далоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца на далоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ад маіх вачэй цверазеюць.

— Як хто.

— Ты цверазеў. Я гэта бачыла.

— А цяпер — нямею…

«Няўжо яны сустракаліся? — Тарас з натугай пракаўтнуў шампанскае, недарма яно завецца сухое. — Няўжо яна можа хлусіць?»

«Чаго яна смяецца? — паморшчылася Ніна. — Нічога смешнага няма. Колькі часу яны знаёмыя, што так размаўляюць? Ён пра ўсё расказваў. Толькі пра гэтую рыжую ні слова. Прытворшчыкі!»

Тарас не вытрымаў:

— Ты хоць бы цішэй гаварыў. Людзі слухаюць.

— Слухаюць, бо цікава. Чытаў бы я лекцыю пра спаборніцтва — ніхто і вуха не натапырыў бы. Ты, Маша, слухала б?

— Я ўсё слухаю.

— Тарасаў уплыў. Раней ты была больш пераборлівая.

— Да чаго?

— Да лекцый. І да людзей.

«Каб як у нас, у вёсцы, Тарасу трэба даўно даць яму па мордзе». У чарговую ўспышку злосці Нінка пашкадавала, што ўсё гэта адбываецца не ў іх вёсцы, дзе размова вялася прасцей, а дзейнічалі хлопцы з большай рашучасцю. «Тарас перадавы, яму нельга». Яна ўздыхнула.

А Славік, круцячы ў руках пустую шклянку, ужо чытаў нейкія вершы.

Я ругаю все напропалую,
А друзьям-товарищам грублю.
И меня такого не целует
Женщина, которую люблю.

Нінка запомніла іх і падумала, што Славік сачыніў сам. Зноў-такі — як бы для іх, а ў сапраўднасці для Машы, каб сказаць яшчэ раз, што любіць яе. Яна праверыла:

— Гэта ты сам напісаў?

— Мой сябра.

— У цябе ёсць сябры маскоўскія паэты? — з іроніяй спытаў Тарас.

— У мяне ўсё ёсць. І нічога няма.

Жанчына, якую ён любіць, не цалуе яго, і нічога ў яго няма — гэта на нейкі міг суцешыла Нінку, вярнула надзею.

Пазванілі. Клікалі ў залу.

Яны падымаліся па крутой лесвіцы першыя — Славік і Маша. Зноў яны забыліся на ўсё, нават на тое, хто з кім прыйшоў і павінен сядзець. Не, на парозе залы яна, рыжая, успомніла-такі пра гэта.

Але як Славік цягнуўся за ёй позіркам! І калі сеў на месца, то ўвесь час глядзеў у той бок, дзе селі яна і Тарас. І калі патухла святло і пачалася карціна, Нінцы здавалася, што ён глядзіць не на экран, а ўсё туды ж…

Бяда гераіні расчуліла дзяўчыну. Больш яна не думала пра тое, каб утрымаць Славіка, прымусіць яго жаніцца. Дзякуй Богу, што хоць усё добра абышлося, не здарылася таго, чаго яна падсвядома хацела — каб паставіць хлопца перад фактам — і баялася, баялася, не менш, чым і Славік. Цяпер яна прымала гэта як кару за сваю даверлівасць і дурноту. «Так табе і трэба! Так табе і трэба!» — бязлітасна ўпікала яна сябе і… плакала, смаркалася, выцірала хусцінкай вочы. На яе нават азірнуліся з пярэдняга рада.

Славік дзівіўся, што яе так расчуліла трагедыя гераіні. Яму смешна стала, бо яго асабіста ўся кінагісторыя не ўсхвалявала ні на грам, не кранула ніводнай стрункі душы. Банальная драма. Ён нават адчуваў некаторую няёмкасць перад суседзямі, што яго дзяўчына такая «дзярэўня».

Маша і Тарас сядзелі бліжэй да выхада і, калі сеанс скончыўся, выйшлі першыя. Як ён ірваўся, Славік, каб дагнаць іх. Лез на людзей, расштурхоўваў. Абражаная Ніна засталася ззаду, хацела схавацца ў натоўпе. Ён спахапіўся, пачакаў яе каля дзвярэй. Але яўна быў незадаволены, што Маша з Тарасам зніклі. Можа, таму доўга ішоў моўчкі, панура наставіўшы каўнер. Нінка таксама маўчала. Вуліцы, па якіх яны ішлі, хутка апусцелі. Горад засынаў. Але недалёка быў вакзал, і там бесперапынна стомлена пыхкалі і зрэдку злосна крычалі паравозы.

На пешаходным мосце цераз чыгунку, вузкім і высокім, Нінка спынілася і глядзела, як унізе ішоў доўгі таварны састаў. Маленькія вагоны з чырвонымі дахамі, доўгія пульманы з белымі люкамі, пляцоўкі з трактарамі, з лесам. Цягнік прайшоў. Міма зялёных і чырвоных нерухомых агнёў стрэлак і святлафораў плыў-хістаўся, аддаляючыся, чырвоны стоп-сігнал. Нінка праводзіла яго сумным позіркам, быццам у тым цягніку ў запламбаваным пульмане ці, можа, на адкрытай пляцоўцы павезлі яе шчасце. Але, павезлі. Хто? Куды? Славік стаяў побач, наваліўшыся грудзьмі на парэнчы, і… пляваў уніз, з дзіцячай свавольнасцю цэлячыся ў сігнальны слупок стрэлкі.

Не адводзячы вачэй з далёкіх агнёў, Ніна сказала ціха, з болем:

— Цяпер я ўсё разумею. Бачыла. Не дурная. Ты любіш яе, гэтую рыжую. Не хлусі мне больш. Ты любіш яе!

У Славіка быццам стопудовы камень сарваўся з душы, паляцеў уніз, пад мост, бразнуўся аб сталёвыя рэйкі і разляцеўся на парашок. Нічога не засталося. Зрабілася лёгка-лёгка. І смешна: яна думае, што ён будзе адмаўляцца, хлусіць. Ды не ж! Яна сама рассекла складаны для яго вузел. Вызваліла ад страху, ад абавязку — ад усяго, што яго мучыла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца на далоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца на далоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Сэрца на далоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца на далоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.