Іван Шамякін - Сэрца на далоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Сэрца на далоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Беларусь, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца на далоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца на далоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год.
Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.

Сэрца на далоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца на далоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яны ішлі не спяшаючыся. Звычайная рабочая хада ў Яраша такая, што побач з ім трэба ісці ўподбег, каб не адстаць. А тут ён ішоў надзіва павольна — магчыма, усё яшчэ вагаўся. Яны як бы знарок забыліся, да каго і з якой прычыны ідуць.

— Што, аднак, ты думаеш рабіць з дачай?

— Паеду, раскладу пасярод кабінета касцёр, пагрэю вочы… Асалода на ўсё жыццё.

— Не вярзі лухты, Кірыла.

— А як інакш ты яе знясеш за месяц? Куды?

Тры дні назад яны атрымалі рашэнне аблвыканкома, у якім ім прапаноўвалася ў месячны тэрмін знесці дачу. Матывы: зямельны ўчастак адведзены райвыканкомам незаконна. Яраша гэтая бюракратычная паперка здзівіла, пакрыўдзіла і расстроіла, Кірылу — абурыла.

— Гуканаў ход канём! — адразу здагадаўся ён.

— Але ж гэта не яго сфера.

— Ты наіўны чалавек, доктар.

— Навошта яму?

— Даць нам лішні клопат, выбіць з нармальнай каляіны, адцягнуць увагу, абвінаваціць у прыватна-ўласніцкіх тэндэнцыях. Зусім нядрэнна прыдумана. Заадно паказаць сваю прынцыповасць і непрымірымасць да перажыткаў…

— Але як маглі прыняць такое рашэнне, не пагаварыўшы нават з намі? Быццам мы з табой дармаеды нейкія, — перажываў Яраш.

Яны хадзілі ў выканком. Іх ветліва прымалі, выслухоўвалі, спачувальна паціскалі плячамі. Здавалася, ніхто нічога не ведае. Толькі намеснік старшыні Мухля чамусьці ўзлаваўся:

— А што вы хацелі, таварыш Шыковіч? Будаваць асабнякі, калі людзі не маюць яшчэ звычайных кватэр? Вам волю дай — палову калгаснай зямлі захопіце…

Кірыла таксама ўзлаваўся.

— Ясна. Значыцца, ты хапуга і спекулянт, доктар Яраш! — сказаў ён сябру, які панура маўчаў, барабанячы па замку партфеля.

Мухлю стала няёмка перад Ярашам.

— Ніхто так не думае. Не кідайцеся словамі, Шыковіч. Мы абавязаны былі паправіць райвыканком.

— Іншым чынам гэта нельга зрабіць?

— Падумаем. Пастановы часам адменьваюцца.

Але пастанова не адмянілася. У той дзень яны атрымалі напамінак з раёна, на зямлі якога стаяла дача. Райвыканком скасаваў сваё, трохгадовай даўнасці, рашэнне аб адводзе ім зямельнага ўчастка. Абжытая будыніна не мела права стаяць на зямлі.

Ад злосных жартаў Кірыла паступова перайшоў да менш злоснай сур'ёзнасці і разважлівасці:

— Днямі бюро гаркома займалася майстэрнямі для мастакоў. Абавязалі гарсавет знайсці патрэбныя памяшканні. А я сам, за сумленна запрацаваныя грошы збудаваў сабе майстэрню. Мне не дача патрэбна! Мне трэба цішыня!

Ён гаварыў гучна, размахваў рукамі. Прахожыя азіраліся на яго, як на п'янага. Захапіўшыся, ён не заўважыў, што той, каму ён усё гэта гаворыць, бадай не слухае яго. Яраш раптам страціў цікавасць да гэтай дачнай праблемы, і яму стала ўсё адно, што будзе з іх дачай. Няхай хоць сапраўды Кірыла распальвае там касцёр.

Калі падыходзілі да дома, дзе жыла Зося, Антона Кузьміча апанавала незразумелае хваляванне. Такога пачуцця ён не ведаў ужо даўно, магчыма, з гадоў юнацтва. Было радасна і боязна. Амаль страшна, аж халадзела пад сэрцам. Ён прыслухаўся да сябе, каб зразумець, што гэта. І не мог зразумець. Боязь жонкі? Але адкуль гэтая радасная нецярплівасць? Як у юнака перад першым спатканнем. Дзіўна. Можа, яму няёмка перад Машай, якая, напэўна, будзе там? Не, няпраўда, што пачуцця такога ён не ведаў сто год. Яно ўжо неяк з'яўлялася і, здаецца, зусім нядаўна. Калі? З якой прычыны? Нешта знаёмае, блізкае і адначасова далёкае, забытае. Пэўна, адно — парушана душэўная раўнавага. Кім? Ці чым?

Многа год ён меў той спакой, упэўненасць, што нараджаюцца ад веры, ад пераканання ў карыснасці сваёй дзейнасці, ад пазнання людзей і з'яў ва ўсёй іх дыялектычнай складанасці. Былі, безумоўна, хваляванні: перад цяжкімі аперацыямі, перад нараджэннем дзяцей, у часе іх хваробы, пасля сварак з жонкай, ад яе беспадстаўнай рэўнасці. Але ўсё гэта было проста і ясна як божы дзень, яно ядналася адным акрэсленым паняццем — быццё. А гэтае хваляванне не падобна ні на адно з тых, ранейшых. Ён спытаў у Кірылы:

— Ты не баішся, што наш візіт падмацуе плёткі?

— А ты баішся ўсё-такі?

— Баюся, — прызнаўся Яраш, каб хоць чым-небудзь вытлумачыць свой душэўны стан. — Ты ведаеш Галіну.

— Ты проста дрэнна выхаваў яе. Ідэаліст — вось ты хто. Хірург-ідэаліст — унікальная рэдкасць. Мае сталічныя калегі, якія пішуць слязлівыя вершы, у сто разоў больш практычныя і зацвярдзелыя… Каб я напісаў, што былы падпольшчык, славуты хірург так заціснуты жончыным абцасам…

— Трапло ты. Абараняй свае тэндэнцыі. Але май на ўвазе, што я думаю аддаць сваю палавіну нашаму прафсаюзу пад летні дзіцячы сад.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца на далоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца на далоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Сэрца на далоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца на далоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.