Іван Шамякін - Сэрца на далоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Сэрца на далоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Беларусь, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца на далоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца на далоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год.
Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.

Сэрца на далоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца на далоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сэрца ў Галіны адразу быццам адарвалася і ўпала ў нейкую гулкую пустэчу, ад чаго зрабілася балюча ў жываце.

З крана лілася вада.

Страшэнна непрыемныя струменьчыкі холаду папаўзлі па спіне, як толькі яна падумала, што гэтая пышная, прыгожая жанчына з нахабнымі вачамі, якія яна многа год ненавідзела, прынесла ёй гора. У Галіны Адамаўны жыло цвёрдае перакананне, што з добрым намерам Гаецкая ніколі не з'явіцца.

Тамара Аляксандраўна, прывітаўшыся, адразу па-гаспадарску забралася ў зубалячэбнае крэсла, уселася, як царыца на троне, такая ж ззяючая, як панікеліраваныя дэталі апаратуры.

Галіна Адамаўна ўпусціла ў ракавіну шчотку, непаслухмянай рукой закруціла кран. Падумала:

«Калі ў яе зубы, чорт з ёй, неабавязкова для такой мыць рукі».

Ніколі яшчэ і ні пра каго яна так не думала. Спытала холадна-афіцыйна, як у зусім незнаёмай, і троху недарэчна:

— У вас — зубы?

— У мяне — зубы, — з падкрэсленай іроніяй, бліснуўшы залатымі каронкамі, адказала Гаецкая.

Ногі наліліся холадам, яны сталі непаслухмяныя, але Галіна Адамаўна прымусіла сябе наблізіцца і ўзяць інструмент.

— Сястрычка, ідзі пагуляй, любая. Мне трэба нешта сказаць лекару, — мядовым голасам праспявала Тамара Аляксандраўна.

Сястра глянула на Галіну Адамаўну. Той хацелася крыкнуць: «Не трэба! Не выходзь!» Але замест гэтага яна чамусьці, як вінаватая, збянтэжана апусціла вочы, і далікатная сястра ўміг знікла.

— Галя, дарагая мая, — адразу пачала Гаецкая, шчыра, ласкава, чым яшчэ больш насцярожыла Галіну Адамаўну, — я ведаю, ты ненавідзела мяне. Але ты памылялася…

«Чаму яна кажа мне „ты“? Мы ніколі не былі з ёй у сяброўскіх адносінах».

— …Ты глыбока памыляешся. Ніколі я не пасягала на тваё шчасце. Ніколі не жадала табе кепскага. Твае і мае зайздроснікі плявузгалі табе, хацелі сутыкнуць нас ілбамі. Павер мне, Галечка, я твой лепшы друг. Таму і прыйшла. Таму вырашыла сказаць. Не люблю пляткарыць… Але калі закранаецца наш жаночы гонар…

Галіна Адамаўна ўзялася рукой за штангу бормашыны, да болю сціснула яе. Чамусьці з'явілася жаданне ўдарыць Тамару Аляксандраўну. Вельмі блізка былі яе вочы, яе твар.

«Трэба адысці. Трэба адысці», — загадала яна сабе, аднак баялася скрануцца з месца.

— …Каб хто другі сказаў, не паверыла б. А то ж на свае вочы бачыла. На дачы вашай. І зразумела: частыя госці яны там. Рыжая сястра. І яна… пацыентка яго… Можа, нічога і няма паміж імі. Але што падумаюць людзі? Гэта ж, ведаеш, хто? Дачка таго Савіча. Здрадніка.

Тамара Аляксандраўна спадзявалася, што жонка Яраша, пачуўшы такое пра мужа, якому (Гаецкая гэта ведала) яна не верыла, кінецца ў істэрыку, закрычыць, наробіць шуму і яна, Тамара Аляксандраўна, пацешыць сваю душу такім відовішчам: гэта будзе помста і за тое, што Галіна некалі перахапіла Антона, і за яе шматгадовую нянавісць.

Але Галіна Адамаўна маўчала. Як скамянелая. Ніводная рыска не тузанулася на яе застылым твары.

— Не верыш — спытай у людзей. Ды хіба ты не ведаеш, што ён жыў у іх, у Савічаў, яшчэ ў акупацыю? А ты спытай у яго, як ён са сваім неразлучным Шыковічам дамагаўся ёй кватэру. Якую яны мэблю купілі за свае грошы. Абсталявалі кватэрку — дай-дай. Усё як мае быць, на французскі манер. Не верыш?

Уся трагедыя заключалася ў тым, што Галіна Адамаўна верыла. Верыла ўсяму, кожнаму слову. Ад гэтага ў яе муцілася ў галаве. Быў момант, калі калыхнулася і адплыло крэсла і яна ўбачыла ажно тры Тамары, якія зларадна скаліліся. Яна ўвесь час бачыла гэты зларадны аскал, хоць выраз твару нечаканай госці быў увесь час спачувальны ці абуральна-сур'ёзны.

Нейкім сёмым ці дзесятым пачуццём Галіна Адамаўна здагадалася, чаму прыйшла гэтая жанчына, і ніводным рухам не выдала свайго гора, болю, пакуты. Выдала толькі старую нянавісць. Раптам працадзіла праз зубы:

— Ідзі прэч!

Гаецкая ўстрапянулася:

— Дурная…

— Прэч!

Галіна Адамаўна з грукатам кінула на паднос лапатку і ўзяла востры пінцэт.

З неўласцівай яе паўнаце рухавасцю Тамара Аляксандраўна шмыгнула з крэсла, ледзь не паваліла бормашыну. Толькі ў дзвярах зларадна крыкнула:

— Што? Дажыла?!

* * *

Антон Кузьміч адчыніў дзверы ўласнай кватэры і па беспарадку ў калідоры, па пахах ці, правільней кажучы, па тым, што не было іх, кухонных пахаў, здагадаўся, што нешта здарылася. Не нешта, а ён пэўна ведаў што. Ён добра ведаў, што Гаецкая не змоўчыць. За гэтыя дні пасля іх сустрэчы ў лесе колькі разоў хацеў сам расказаць Галіне, каб папярэдзіць, і не здолеў — не хапіла мужнасці. Не хапіла, бо ведаў: не паверыць, не зразумее ці зразумее зусім інакш, па-свойму, яшчэ горш, чым Гаецкая. Было брыдка і сорамна ад сваёй нерашучасці, боязі. Але ён думаў пра дзяцей і ўпотай спадзяваўся: а можа, абыдзецца. Можа, Тамара зробіць нейкі другі ход? Між іншым, гэтая цікаўнасць — што ж усё-такі яна зробіць? — была адной з прычын яго маўчання. Ён нават не расказаў Шыковічу. Урэшце ён мог бы заклікаць на дапамогу сябра і разважлівую, спакойную Валянціну Андрэеўну, якая неаднойчы ўжо тушыла ўспышкі Галінай хваравітай рэўнасці. Але ўсё гэта выйшла б так, што ён нібы апраўдваецца. Завошта? Ды, нарэшце, ці варта надаваць гэтаму такое значэнне? Ён мае права падняцца вышэй усёй гэтай бытавой лухты, што атручвае жыццё і перашкаджае галоўнаму — працы!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца на далоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца на далоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Сэрца на далоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца на далоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.