Іван Шамякін - Гандлярка і паэт

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Гандлярка і паэт» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1976, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гандлярка і паэт: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гандлярка і паэт»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Простая жанчына з аповесці «Гандлярка i паэт», якая да вайны толькі i ведала гандляваць на базары, пабачыўшы жахі фашысцкае акупацыі, актыўна ўключаецца ў падпольную работу…

Гандлярка і паэт — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гандлярка і паэт», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Задумалася так, што не пачула, калі падняўся з ложка Алесь, прыйшоў да яе на кухню. Уздрыганулася, убачыўшы яго перад сабой, быццам ён знянацку захапіў яе за нечым недазволеным, чаго трэба саромецца.

— Чаму ты сядзіш тут?

— Ды так… Не спіцца.

— Чаму табе не спіцца?

— Я спала ўдзень, — зманіла яна непераканаўча, бо ён добра ведаў, што ўдзень яна ніколі не клалася.

— Скора раніца, а ты так і не заснула.

— Не, яспала.

— Не спала ты. Я чуў.

— I ты не спаў? — здзівілася яна. Дагэтуль лічыла, што па дыханні яго чуе, спіць ён ці не спіць; сон у яго заўсёды быў трывожны, як у хлапчука, які за дзень многа набегаўся, меў зашмат уражанняў; сёння ён «спаў» спакойна, нячутна і гэтым увёў яе ў зман.

Вольга і пры тым святле, якое даваў водбліск снегу за акном, убачыла, што ён стаіць босы і ў адной сподняй кашулі.

— Не стой так, падлога халодная. На валёнкі, я нагрэла іх.

— Аты?

— На печы мае сохнуць.

Яна аддала яму старыя бацькоўскія растаптаныя валёнкі, накінула на плечы нагрэты яе целам кажух. Валёнкі яна сапраўды ўзяла свае, маленькія, белыя фетравыя, абула іх. Але некаторы час стаяла ў начной сарочцы.

— Сядай побач. Мы накрыемся адным кажухом.

Узрадаваная, хуценька, што мышка, яна нырнула пад кажух, абняла Алеся, прыціснулася да яго і так замерла на нейкі міг, не то жадаючы зліцца з ім, не то прыслухоўваючыся да ўдараў яго сэрца ці, можа, нават імкнучыся пачуць яго думкі. Потым прыпала вуснамі да яго шчакі, прашаптала жаночае, адвечнае:

— Як хораша з табой.

Але ён не выявіў такой жа пяшчоты, ён быў больш стрыманы, чым калі.

— Што цябе трывожыць, Воля, што ты не спіш?

Яна чуць адсунулася ад яго і на кароткі міг задумалася. Сказаць яму, што яе трывожыць? Сказаць, каб ён не прыходзіў сюды, таму што яна баіцца за яго? Не, сказаць такое — гэта ўсё адно што забіць сваё каханне, сваю адзіную радасць.

— Я думала, як мы будзем жыць, калі скончыцца вайна, — і як бы схамянулася — паправілася: — Як я буду жыць.

— Ты баішся?

— Чаго?

— Таго жыцця?

— О не! — Яна зусім шчыра засмяялася. — Калі я сённяшняга жыцця не баюся, то чаго мне баяцца таго! Я радуюся яму. Я цвёрда рашыла, што буду вучыцца. Як ты раіў. Што б ні здарылася — буду вучыцца. Я ляжала і думала, як буду хадзіць у школу. А пасля — у інстытут… А пасля — зноў у школу, але ўжо настаўніцай, я хачу вучыць дзяцей. — Пасля знаёмства з Янінай Восшаўнай яна думала пра гэта неаднойчы. — Верыш, што я магу стаць настаўніцай?

Алесь з удзячнасцю пацалаваў яе.

— Ты ўмееш хораша марыць, прыгожа.

— Я навучылася ў цябе.

Ён уздыхнуў.

— А я, здаецца, развучыўся. Я так рэдка мару цяпер. Нават чытаць не хочацца. Вершы асабліва. Гэта палохае мяне, Воля. Раней для мяне не было большай радасці, як добрая паэзія. Ты ведаеш, я сам пісаў вершы, лічыў сябе паэтам. I радаваўся — як я радаваўся! — што ўмею гэта, што нешта атрымліваецца ў мяне, што буду мець некалі прафесію, якая будзе радаваць многіх людзей. Са школы мае равеснікі рваліся ў ваенныя вучылішчы. Мне ніколі не хацелася стаць ваенным. Я таксама хацеў стаць настаўнікам і… паэтам. А цяпер… забіваю… Але ведаеш, чаму я не магу заснуць, што мяне непакоіць? Што няздатны я на гэта і не здолею вучыцца… Раблю і пакутую… Я забіў іх трох ужо… немцаў, фашыстаў… Ты помніш, як мяне калаціла пасля таго, першага. А пасяя — нічога, асаблівых пакут не было, так хіба… нервы… Ворагі самі шукалі сваёй смерці, яны прыйшлі, каб забіць цябе, мяне, знішчыць наш народ… Яны лютуюць, расстрэльваюць, вешаюць… Кроў за кроў!

Смерць за смерць! — гэта не словы. Гэта сэнс нашага жыцця цяпер. Яны думалі, што могуць скарыць нас… А ты паглядзі, як узнімаецца народ. Ты сама расказвала, што ў кожнай вёсцы толькі і гавораць што пра партызан. А ці тое яшчэ будзе! Гэта яшчэ кветачкі для гітлераўцаў. Ягадкі яны пабачаць. Мы пакажам яшчэ. Як я гэта разумею! Лепш чым хто разумею: чым больш мы іх знішчаем, тым хутчэй прыйдзе наша перамога. Але знаеш, што са мной здарылася? Я атрымаў заданне… Падпольны камітэт вынес прысуд аднаму здрадніку. Смерць! Я павінен выканаць гэты прысуд. Але знаеш што? Знаеш што? Ты толькі, калі ласка, зразумей, нікому іншаму я пра гэта не расказаў бы, толькі табе… табе я магу расказаць усё. Тыя — немцы, прышэльцы, я іх бачыў толькі ў твар, ды і то здалёк, я не знаю, што яны за людзі. Для мяне яны — не людзі. Яны прыйшлі забіць мяне — я забіў іх. А гэта — наш чалавек. Наш… беларус. Можа, было б прасцей, каб незнаёмы… Ато я знаю яго асабіста. Сядзеў за адным сталом… Разумею, што здраднік горш за любога фашыста. Але ўсё адно… усё адно забіць свайго чалавека мне цяжка. Не магу… Я баюся гэтага задання, Воля. Я не магу прыдумаць: як, дзе, калі… Не сплю другую ноч…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гандлярка і паэт»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гандлярка і паэт» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Гандлярка і паэт»

Обсуждение, отзывы о книге «Гандлярка і паэт» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x