Быков Василь - Выбранае

Здесь есть возможность читать онлайн «Быков Василь - Выбранае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2001, ISBN: 2001, Издательство: Ураджай, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбранае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбранае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі аповесці «Абеліск», «Жураўліны крык». «Аблава», «Сотнікаў», а таксама апавяданні «Ружовы туман» і «Сцяна». Большасць твораў прысвечана паказу гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны. У апавяданнях аўтар звяртаецца і да маральных праблем мірнага часу.

Выбранае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбранае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Можа, якія тры секунды цягнулася замяшанне, потым у некалькіх месцах разам пырснулі чэргі, немцы крычалі, але ён бег. Здаецца, ніколі ў жыцці ён не імчаўся з такім шалёным імпэтам – за некалькі скачкоў дасяг выспачкі з сасонкамі. Кулі густа прашывалі голле, з усіх бакоў на яго сыпала ігліцай, але ён шыбаваў наўпрост як мага далей і праз кожную секунду з радасным жахам цвердзіў сабе: «Жыў!», «Жыў»...

На жаль, выспачка аказалася зусім невялічкай, праз сотню крокаў яна нечакана абарвалася: скончыўся сасоннічак, наперадзе было зжатае, у бабках, поле збажыны. Падавацца яму, аднак, не было куды, і ён шыбануў далей – па ржышчы цераз поле, туды, дзе непадалёк кучаравіўся зялёны шнурок алешын.

Тут яго хутка згледзелі, ззаду данёсся крык і недалёкі стрэл – куля імпэтна сцебанула па ягоных штанах, прасекла пусты партабак у кішэні – Сотнікаў надта добра адчуў гэты ўдар і азірнуўся. За ім імчаў конны. З потным азвярэлым тварам той угнуўся па-над вараной конскай грывай, трымаючы напагатове правую, з пісталетам руку. Ад каня, вядома, не ўцячэш. Сотнікаў сказаў сабе «амба!» і павярнуўся тварам да даганятага. Конь ледзь не збіў яго з ног; з апошнім спрытам ён неяк вывернуўся з-пад капытоў і шаснуў за бабку. Немец крутануўся ў сядле, адкінуў убок руку – стрэл перабіў на верхнім снапе перавясла, салома, пырснуўшы, асыпалася па баках. Але Сотнікаў уцалеў і, каб як бараніцца, схапіў з-пад ног звычайны, з кулак, палявы камень. Зноў неяк ухіліўшыся ад каня, ён спрытна, аднак, ударыў немцу ў сківіцу, той торапка стрэліў, але і гэты раз міма. Адчуўшы нейкую сілу ў гэтых камянях, Сотнікаў пачаў хапаць іх з іржышча і біць па немцу, які круціўся з канём навакол, усё тыркаючы ў яго пісталетам. Яшчэ два стрэлы прагрымелі ў полі, але і яны не зачапілі ўцекача, які, акрыяўшы ад свае ўдачы, кінуўся па другі бок бабак.

Пакуль немец упраўляўся з канём, ён прабег, можа, пяць крокаў, а потым спыніўся і зноў замахнуўся камянём, каб ударыць насустрач. ён выпусціў запар тры камяні, немец, ухіляючыся, спехам страляў, Сотнікаў круціўся доле, бы ўюн, – і ад куль і ад капытоў, на шчасце, яму пасаблялі бабкі, і ён скакаў вакол іх, нібы заяц. Тады немец скіраваў каня проста на бабку, конь высока сігануў цераз яго, Сотнікаў упаў на калені і неяк вывернуўся з-пад капытоў – конь толькі балюча сцебануў хвастом па яго твары. Бабка, аднак, забурылася, снапы паваліліся, і немец амаль ва ўпор тыцнуў у яго парабелумам. Але Сотнікаў раптам унутрана войкнуў ад радаснага здзіўлення – парабелум яго крута выгнуў затвор: скончылася абойма. Немец зразумеў сваю няўдачу, рэзка асадзіў каня, той стаў на дыбкі, а Сотнікаў з усіх ног ірвануў па полі наперад, да кусцікаў.

Немец страціў некалькі надта важных секунд, пакуль перазараджаў пісталет – дзеля таго трэба было прытрымаць каня, і Сотнікаў за той час якраз дабег да алешнічку. Тут ужо конь яму быў не страшны. Не зважаючы на стрэлы і голле, якое драпала яго па твары, ён бег, пакуль не трапілася імшарына, потым улез у нейкую твань і ўжо не мог з яе выбрацца. Там ён, аднак, зразумеў, што калі не ўтопіцца, дык можа лічыць сябе выратаваным. І ён стаіўся, каб не хлюпаць, па вушы ў багне, трымаючыся рукой за тоненькую лазовую галінку, і думаў: вытрымае галінка ці не? Калі б не вытрымала, ён бы ўжо не выкараскаўся, сілы ў яго не асталося. Але галінка не дала яму з галавой схавацца ў той прорве, спакваля ён адышоў ад стомы і, калі воддаль сціхлі стрэлы, як-колечы выбраўся на цвярдзейшае.

Была ўжо ноч, ён знайшоў у небе Палярную і, амаль не верачы ў сваё выратаванне, пайшоў на ўсход.

9

Сотнікаў знерухомеў на лаўцы, мусіць, заснуў, а Рыбак перасеў у куток ля акна і стаў пазіраць з-за вушака на сцежку, каб адразу ўбачыць, калі хто будзе ісці на падворак. Ён трохі перабіў бульбай голад, рабіць яму тут ужо не было чаго, але і ісці не выпадала – трэба было чакаць. Мусіць, таму, ці яшчэ па якой прычыне, у ім пачала нарастаць прыкрасць, якая з цягам часу пераходзіла ў злосць, хоць злавацца быццам і не было на каго. Хіба на Сотнікава, які так вось прывязаў яго да сябе, што не адвяжашся: не мог жа ён пакінуць яго на гэтых дзяцей. Гаспадыня ж усё не вярталася, паслаць па яе ён не наважваўся – як было ў такой справе спадзявацца на нейкае дзевяцігадовае дзяўчо?

І ён сядзеў у кутку ля акна, невядома чаго чакаючы, прыслухоўваючыся да выпадковых гукаў знадворку. Па той бок загародкі паўставалі дзеці, чулася іх стоеная валтузня на ложку – часам на дзвярах адхіналася шырмачка, і ў шчыліну прасоўваўся мурзаты цікаўны тварык, але тут жа хаваўся зноў. Дзяўчынка крыкліва камандавала там імі, нікога не пускаючы з-за перагародкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбранае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбранае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
Василь Быков - Стужа
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
Василь Быков - Повести о войне
Василь Быков
Людмила Быкова - Васильковое лето
Людмила Быкова
Отзывы о книге «Выбранае»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбранае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.