Быков Василь - Выбранае

Здесь есть возможность читать онлайн «Быков Василь - Выбранае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2001, ISBN: 2001, Издательство: Ураджай, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбранае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбранае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі аповесці «Абеліск», «Жураўліны крык». «Аблава», «Сотнікаў», а таксама апавяданні «Ружовы туман» і «Сцяна». Большасць твораў прысвечана паказу гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны. У апавяданнях аўтар звяртаецца і да маральных праблем мірнага часу.

Выбранае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбранае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І тады начную ціш скалануў пагрозлівы вокліч:

– Гэ-эй! Ану, стой!

Адно першае катэгарычна-патрабавальнае «гэй!» дало зразумець, з кім яны маюць справу. Раптам апаўшы духам, Рыбак з новым імпэтам сігануў па снезе. Яму заставалася зусім ужо трошкі, каб схавацца за пакатай спіной пагорка, далей, здаецца, пачынаўся спуск – там бы яны ўжо ўцяклі. Але менавіта ў той час сані спыніліся, некалькі галасоў хрыпла і сіпата закрычалі ім наўздагон:

– Стой! Стой, страляць будзем! Стой!!

Стала ўсё проста і да душэўнага болю пэўна. Не пакідаючы ні рэшты сумнення, разанула думка: «Папаліся!» Рыбак зморана шпарыў па шырокай спіне пагорка, пакутна цямячы, што галоўнае цяпер – адбегчыся як мага далей. Мусіць, на конях даганяць не будуць, а страляць – хай страляюць: уначы не дужа пацэліш. Авечку, якая так недарэчы ляжала на плячах, ён, аднак, не кідаў – яшчэ меў надзею: авось абыдзецца, як-небудзь прарвуцца.

Неўзабаве ён пераваліў пагорак і шырока зашыбаў па схіле ўніз. Ногі спраўна неслі яго, ажно баяўся, каб не ўпасці з авечкай. Карабін за спіной важка боўтаў, стукаючы ў сцягно, ціхенька лязгалі ў кішэнях патроны. Яшчэ здалёку ён прыкмеціў наперадзе нешта расплывіста-цёмнае, мабыць, зноў хмызняк, і кіраваў да яго. Крыкі ззаду на нейкі час сціхлі, стрэлаў пакуль не было. Мусіць, яны з Сотнікавым ужо схаваліся з вачэй тых, што ў санях.

Але вось крок яго зноў запаволіўся: паглыбеў снег – гэта ён збег па схіле ў лагчыну і, ахоплены новай трывогай, спыніўся. Сотнікаў адстаў так далёка, што Рыбак ажно спалохаўся: здалося, той зусім не спяшаўся, не бег, а ледзьве валокся ў змроку. Але Рыбак нічым не мог яму пасабіць, апроч хіба як апантана імкнуцца наперад. Цяпер яму як мага хутчэй трэ было дабегчы да таго кустоўя, што ўжо быццам непадалёк чарнела наперадзе.

– Стой! Падлы бандыцкія, стой!! – зноў паляцелі наўздагон пагрозлівыя, з лаянкай воклічы.

Значыць, усё ж даганяюць. Не азіраючыся – няўклюдна было вывернуцца з авечкай, – Рыбак вызначыў па крыку, што тыя ўжо на пагорку і, мабыць, убачылі іх. Надта невыгоднае аказалася іх становішча, асабліва Сотнікава, якому да хмызняку яшчэ бегчы ды бегчы. Але што ж... Як заўжды пры найбольшай пагрозе, кожны дбаў пра сябе, беручы свой лёс ва ўласныя рукі. Што ж да Рыбака, дык каторы ўжо раз за вайну яго ратавалі ногі. Праўда, магчымасці іх былі малыя – да крыўднага абмежаваныя магчымасці дзвюх чалавечых ног. І тым не менш менавіта яны, а не што іншае абяцалі яму паратунак.

Хмызняк, аказваецца, быў далей, чым здалося ўначы. Рыбак яшчэ не дабег да яго, калі ззаду забахалі стрэлы. Стралкі, аднак, былі болей чымся няважныя, ён, не азіраючыся, зразумеў гэта па тым, як напятай струной прайшла над ім куля. Надта высока прайшла – гэта ён зразумеў пэўна. І ён прымусіў сябе пад тымі кулямі дабегчы да хмызу. Мусіць, тут было нейкае лугавое балотца – па снегавой роўнядзі блытаўся голлем алешнік, рыхлы снег пад нагамі бугрыўся купінамі. Рыбак упаў між куп’я, зваліў з пляча авечку. Пэўна, трэба было бегчы далей, але ў яго ўжо не асталося сілы. Ззаду ваўсю ішла перастрэлка, і ён зразумеў, што гэта Сотнікаў стрымлівае іх. Спярша ён ажно парадаваўся: значыць, адарваўся. З карабінам у руках ён на каленях вывернуўся назад, прыўзняўся над грыўкай дробненькага хмызняку і здалёку ўбачыў напарніка. Недзе пад самым пагоркам той варушыўся ў снезе, але адсюль, праз шэры прыцемак ночы, нельга было зразумець, ці ён бег, ці, можа, стаяў на адным месцы. Пасля трох-чатырох стрэлаў з пагорка адзін бахаў бліжэй – то быў стрэл Сотнікава, які, вядома, затрымліваў іх. Але ўсё ж наўрад ці разумна было ў ягоным становішчы пачынаць перастрэлку з паліцыяй, падумаў Рыбак. Мусіць, трэба б як найхутчэй уцякаць, адрывацца. Гэты хмызняк на дарозе – проста іх шчасце, ён бы даў магчымасць заблытаць свой след і ўцячы. Ды Сотнікаў нібы не разумеў таго – здаецца, залёг і ані не варушыцца нават. Калі б не яго стрэлы, дык можна б падумаць, што ён нежывы.

А калі ён паранены?

Ад гэтае думкі-здагадкі Рыбаку стала зусім ніякавата – то было вышэй за яго магчымасці. Паліцаі зверху, з пагорка, мусіць, добра бачаць адзінокага чалавека на снезе і мала што пакуль не бягуць да яго – яны, безумоўна, застрэляць яго з вінтовак. Калі ён, Рыбак, кінецца на дапамогу, заб’юць абодвух – гэта ж так проста. Як бывала ў фінскую, калі праклятыя снайперы з дрэў набівалі па чатыры-пяць чалавек за хвіліну, і ўсё тым жа самым прымітыўным спосабам: да першага падстрэленага на выручку кідаўся сусед па ланцугу і тут жа клаўся з прастрэленым нутром побач, потым да іх поўз наступны. І кожны з гэтых наступных напэўна ведаў, што яго чакае там, але не мог стрымаць сябе, чуючы, як гэтак блізка стогне-канае таварыш.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбранае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбранае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
Василь Быков - Стужа
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
Василь Быков - Повести о войне
Василь Быков
Людмила Быкова - Васильковое лето
Людмила Быкова
Отзывы о книге «Выбранае»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбранае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.