Алесь Адамовіч - Нямко

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч - Нямко» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Ковчег, Жанр: prose_military, Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нямко: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нямко»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна ставіць чалавека ў такія ўмовы, калі трэба выбіраць: жыццё ці сумленне. Беларуская дзяўчына Паліна ратуе нямецкага салдата Франца і прадстаўляе яго сваім нямым братам. На могілках і папялішчах нараджаецца каханне — здаецца, адзінае, што дазваляе выжыць ў нечалавечых абставінах…

Нямко — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нямко», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ермакоў, бачачы, што я трымаю вінтоўку са штыком, прапанаваў мне дакалоць, хто застаўся жывы. Я адмовіўся, тады ён узяў у мне з рук вінтоўку і пачаў іх даколваць. Гэта быў самы жахлівы момант іх сьмерці. Яны доўга не паміралі, крычалі, стагналі, ператоргваліся. У асаблівасьці цяжка памерла тая асоба — дама. Ермакоў ёй усе грудзі скалоў. Удары штыком ён рабіў так моцна, што штык кожны раз глыбока ўтыкаўся ў падлогу» (Стракоцін).

«Апошняй сканала, каторая абаранялася падушачкай, што знаходзілася ў яе ў руках… (Пакаёўка царыцы Дзямідава). Малодшая доч б/цара ўпала на сьпіну і прытаілася забітай. Заўважаная тав. Ермаковым, яна была забітая стрэлам у грудзі. Ён, стаўшы на абедзьве рукі, стрэліў ёй у грудзі» (Нятрэбін В. Н.) [8] З кнігі Алега Платонава: Убийство царской семьи. — Масква: «Сов. Россия», 1991. .

9

Вырашылі пайсьці зь вёскі — са сьмерцю Кучарыхі, здавалася, яна памерла канчаткова — і пасяліцца ў лесе, куды не дабраліся б ні немцы з паліцаямі, ні партызаны. А як знайсьці такое месцайка? Даганяючы, перасьледуючы, уцякаючы і хаваючыся адно ад аднаго, яны бясьпечных мясьцін на гэтай зямлі не пакідалі.

Але пашанцавала. У густым непраглядным ельніку (праўда, прасека блізка) набрылі на закінутую зямлянку. Мяркуючы па тым, як парасьлі, пакрыліся грыбамі і чагай бярвеньне і жэрдкі, а бляшаная бочка-«буржуйка» афарбавалася ў охру іржы, тут даўно ніхто ня жыў. Магчыма, з восені-зімы 41-га, калі акружэнцы-партызаны таіліся ў лясах, выходзілі адно здабываць харч. Часам абстрэльвалі нямецкія машыны.

Прыбралі з нараў гнілое гальлё, высьцелілі ложа сьвежым ельнікам і бярозай. Франц сякерай, якую з сабой прыхапілі, насёк сухіх дроваў — падрыхтаваліся жыць доўга. Па лесе распоўзься дымок, а зь ім і трывога: каб ня ўнюхаў хто. Пакуль сушыліся іх апраткі, сядзелі пад дрэвамі. Франц сказаў:

— Добрая чалавек твая мутэр. Паказаць маю?

Запусьціў руку пад кашулю, на далоні ў яго зазіхцеў мэдальён. Як гэта ня ўгледзеў той, «трафэйшчык»? Шнурок засмаліўся, брудны, а золата зіхціць, як жывое. Падкалупнуў пазногцем, і паказалася фатаграфія. Паліна наблізіла свой твар, на яе глядзіць строгая чужая жанчына з акуратна ўкладзенай прычоскай. Франц вытрас сабе на далонь фатаграфію, перавярнуў яе.

— Тут напісана: «Ich werde dich Schützen». Я цябе (як гэта? Ага!) абараню. Усім ім так здаецца.

Франц доўга і няскладна тлумачыў, што насіць гэта рызыкоўна, а замазаць нямецкі надпіс будзе нядобра, а таму просіць Паліну забраць і захоўваць, пакуль яму зноў можна будзе…

Паліна ня ведала, як тут ёй быць. Нібыта яна прысвойвае права, не спытаўшы ў той жанчыкы, трымаць на грудзях яе фатаграфію. Нейк няёмка перад ёю, што далёка жыве. Пацерла зіхоткае золата між далоняў, заадно і шнурок, і спусьціла халоднае сардэчка пад кашулю. Памяць яе міжволі сьцялася: чамусьці прыгадаўся Эвірын круглы абразок…

— Аўтаматная чарга! — Франц насьцярожана ўзьняў галаву. Далекавата, але чаму разрыўныя кулі паўтарылі яе зусім побач, у кустах за зямлянкай?

— Гэта ж салавей! — засьмяялася Паліна. — Як будзе па-нямецку?

— Nachtigall. Нікому толькі не расказвай, што Франц ужо… Пакруціў пальцам ля скроні.

— Не, праўда, падобна, — супакоіла Паліна, — во, ну зусім, як кулямёт. А цяпер палошча горла. I да вайны сьпявалі салаўі, але нікому ў галаву не прыходзіла такое.

— Многае не прыходзіла, — згадзіўся Франц. — А ў вашай школе…

I пайшлі разьбіраць сьценку няведаньня адно аднаго — і таго, і другога, і трэцяга няведаньне. Як у вас? А ў вас як? Выявілася, што многае вельмі падобна: дзяўчаты болып разумеюць хлопцаў, чым тыя іх — што ў нямецкім Дрэздэне, што ў беларускіх Петухах. I так жа аднолькава жывуць у вечным супрацьстаяньні жаночай часткі школы і мужчынскай, але здраднікаў свайму племені болын сярод дзяўчат. Вось была ў дзясятай клясе Клаўка, дзеўка ніякая зь сябе, у яе і хлопца свайго не было на выпускным вечары, дык старшаклясьнікі потым расказвалі: яна столькі пар разьбіла, разьвяла за адзін той вечар! Нават у каго справа ішла да вясельля ўжо. I чым узяла, ты падумай! Тыя, нявесты, трымалі сваіх хлопцаў на адлегласьці: пацалунак яшчэ можна, а болын — ні-ні! — гэта каб давесьці іх да вясельля. Вам жа толькі саступі і — адз’ю! Гэтая нахабніца ўсім дала ўрок: танцавала з хлопцамі з усімі запар і ўсе яе наперабой запрашалі — прыціскалася, бессаромная, глядзела так, што кожны паверыў: сёньня ён усё і атрымае, калі зь ёю пойдзе. Ну як апаіла зельлем! I пакінула дурнямі. У нявест пасьля гэтага вечара разлад з жаніхамі, у некаторых назаўсёды — адпомсьціла за ўсе дзесяць гадоў няўвагі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нямко»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нямко» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Нямко»

Обсуждение, отзывы о книге «Нямко» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x