Іван Навуменка - Вайна каля Цітавай копанкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Навуменка - Вайна каля Цітавай копанкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вайна каля Цітавай копанкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вайна каля Цітавай копанкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна каля Цітавай копанкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вайна каля Цітавай копанкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уся школа глядзела на Яшу, і яму было вельмі сорамна. Ён тады ледзь не заплакаў.

Яша пасля гэтага, можа б, і не хадзіў да дзеда Атрахіма, але дзед умеў прыгожа расказваць казкі і іграў на скрыпцы. Ён заўсёды частаваў Яшу чым-небудзь смачным. I яшчэ ў дзеда было шмат мікалаеўскіх і керанскіх грошай.

— За гэта можна было, унучак, купіць цэлую хату, — скардзіўся дзед, даючы Яшу прыгожую паперку, якая некалі значыла цэлых сто рублёў.

— Дык чаму ж вы, дзеду, не купілі?

— А хто ж яго, унучак, ведаў, што настане гэтакі час.

Яша дзівіўся. Дзедава хата была старая, складзеная з паточаных шашалем асінавых бярвенняў. Калі дзед на свае грошы мог купіць добрую хату, то чаму ж ён не купіў?..

Дзед не шкадаваў хлопцу розных пачастункаў, але Яшава маці яго не вельмі хваліла.

— Скнара стары, — гаварыла яна. — З-пад сябе падабраў бы. Я ў голад прадала ўвесь свой пасаг, а ён пуда бульбы не пазычыў. I каб не было. Няма ў яго Бога ў душы..

Пра Бога гаварылі і дзед, і маці, але па-рознаму. Выходзіла, што ў кожнага ёсць свой уласны Бог. Дзедаў Бог быў грозны, ён быў супроць калгаса, камсамольцаў, новых парадкаў. Бог, якога звала ў сведкі маці, павінен быў пакараць дзеда за яго скупасць, за тое, што ён не спачувае людзям. Ва ўсім гэтым было цяжка разабрацца. Дзед часта расказваў Яшу пра страшны суд, які настане вельмі хутка. На гэтым судзе Бог спытае кожнага, хто як жыў, як шанаваў Бога.

Яша аднойчы пацікавіўся:

— А ты, дзед, баішся страшнага суду?

— Усе мы грэшныя, унучак...

— А чаму ты не даў бульбы, як у нас не было? Бог жа пра гэта ведае.

Дзед зазлаваў і спыніў гаворку. Пра свае грахі ён гаварыў менш ахвотна, чым пра чужыя.

Сёння Яша не хацеў спрачацца з дзедам з-за Бога. Яго цікавіў конь. На дзедавым буланчыку хлопец не раз імчаў наўскач так, што аж дух займала. Але гэта было яшчэ тады, калі Яша не хадзіў у школу. Цяпер Яша жадаў прамчацца на кані, як Чапаеў, каб аж пыл курэў з-пад конскіх капытоў.

Пасля таго як дзед забаранаваў загончык пад грэчку, Яша павёў пасвіць буланага. Конь быў рахманы і лёгка даваўся ў рукі. Хлопец ірваў траву, і конь ахвотна выбіраў яе цёплымі губамі з Яшавых рук. Буланы пасвіўся да абеду. А ў абед Яша на ўсім скаку праляцеў па вуліцы Першамайцы, дзе жылі Ліза і настаўніца Марыя Рыгораўна. Але яны не бачылі Яшы. На вуліцы ў гэты час не было нікога, хто б мог пазайздросціць хлопцу. Дзень прайшоў наогул не так, як хацелася Яшу.

Пад вечар ён пайшоў да Тарабанаў. Шырокі, як майдан, выган, які пачынаўся адАлёшавага двара, шумеў, нібы цыганскі кірмаш. Усе хлопцы былі ўзборы. Ладзілася нешта цікавае. Яшу вуліца сустрэла насцярожана.

— Выдатнік, — з'едліва прамовіў Алёша і зняважліва цыркнуў слінай праз зубы. — Цэлы год да настаўніцы падлізваўся.

— Я не падлізваўся, — апраўдваўся Яша. — У мяне проста добрыя адзнакі.

— Не загаворвай зубы, ведаем мы такіх. За што ж табе прэмію далі?

Усе цягнуліся за рудым Алёшам, і гаварыць тут што-небудзь у сваю абарону было проста бескарысна.

Гаворка спынілася. Відаць, хлопцы надумалі нейкую справу і не адважваліся пачынаць яе пры Яшу.

— Добра, мы цябе праверым, — сказаў нарэшце Алёша. — Збегай дадому і прынясі хлеба. Будзеш забаўляць Салвэсевага Рудзьку. А мы палезем у сад па смалу.

Яша ахвотна згадзіўся. З Рудзькам ён дружыў, і не было нічога цяжкага забаўляць яго хоць цэлую гадзіну, пакуль хлопцы ў Салвэсевым садзе будуць абдзіраць вішнёвую смалу.

— Глядзі ж пільнуй сабаку! — строга наказаў Тарабан. — Калі хоць раз гаўкне, то будзеш ведаць...

Яша паклікаў з Салвэсевага двара Рудзьку і пачаў яго забаўляць на выгане. Рудзька быў добры сабака, і Яшу ён разумеў. За дружбу ён плаціў шчырай сабачай дружбай. Рудзька клаўся на спіну, потым падскокваў, стараючыся дастаць сваім чырвоным языком Яшаў нос. Ён абавязкова хацеў аддзякаваць за небагаты пачастунак. Яшу было трошкі ніякавата перад Рудзькам за тое, што ён яго ашуквае. Сабака ж не ведаў, што хлопцы ў гэты час абдзіраюць вішнёвую смалу ў садзе Рудзькавага гаспадара.

Нарэшце хлопцы вярнуліся. Яны са смакам жавалі смалу. Яша чакаў, што з ім падзеляцца. Але руды Алёша прайшоў міма Яшы, нават не глянуўшы на яго. Алесь Бахілка адшчыкнуў ад свайго кавалка нейкую крошку і даў Яшу. Яму, відаць, зрабілася сорамна, і, азірнуўшыся, ці не бачыць Алёша, Бахілка адарваў яшчэ крыху ад свайго камяка. Толькі Змітрок Калашкан не пашкадаваў вішнёвай смалы для Яшы. Ён падзяліў свой кавалак ледзь не папалам. У Калашкана не было ні бацькі, ні маці, жыў ён у бабулі і ніколі не скупіўся. Зімой у школе Змітраку далі паліто, кашулю і штаны. Паліто было яшчэ цэлае, а штаны і кашуля зусім парваныя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вайна каля Цітавай копанкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вайна каля Цітавай копанкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вайна каля Цітавай копанкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Вайна каля Цітавай копанкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x