Агата Кристи - З'яўленне містэра Кіна

Здесь есть возможность читать онлайн «Агата Кристи - З'яўленне містэра Кіна» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З'яўленне містэра Кіна: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З'яўленне містэра Кіна»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

З'яўленне містэра Кіна — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З'яўленне містэра Кіна», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Але ў той вечар, — працягнуў Іўшэм, — Дэрэк, дальбог, развесяліўся ледзь не да непрыстойнасці. Ён быў проста п’яны ад шчасця. Але пры гэтым ён — не ведаю, як гэта лепей патлумачыць, — трымаўся з нейкім дзіўным выклікам.

— Нібы чалавек, што кідае выклік лёсу, — змучана сказаў Алекс Портал.

Пра каго ён казаў — пра Дэрэка Кейпла ці пра сябе самога? Гледзячы на яго, містэр Сатэртуэйт схіляўся да апошняга. Бо Алекс Портал менавіта так і выглядаў — чалавекам, што кідае выклік лёсу.

Раптам гэтыя думкі абудзілі затуманенае алкаголем уяўленне містэра Сатэртуэйта, і ён згадаў свае ранейшыя таемныя трывогі.

Ён зірнуў уверх. Жанчына ўсё яшчэ была там. Яна глядзела і слухала — гэтак жа нерухома і зледзянела, як мёртвая.

— Чыстая праўда, — пагадзіўся Конвэй. — Кейпл быў неяк дзіўна захоплены. Я б апісаў яго як чалавека, які паставіў усё, што меў, — і выйграў, нягледзячы на неймаверныя перашкоды.

— Можа, набіраўся мужнасці, каб давесці задуманае да канца? — выказаў меркаванне Портал.

І быццам пад уладай зноў узніклых успамінаў, ён падняўся і наліў сабе яшчэ.

— Не і яшчэ раз не, — адрэзаў Іўшэм. — Я амаль гатовы прысягнуць, што ў яго думках не было нічога такога. Конвэй мае рацыю. Ён быў паспяховым гульцом, які выйграў рызыкоўную стаўку і ледзь можа паверыць у сваю ўдачу. Так мне падалося.

Але Конвэй толькі расчаравана махнуў рукой:

— Ага, а праз дзесяць хвілінаў…

Запанавала цішыня. Іўшэм гучна пляснуў рукой па стале.

— За гэтыя дзесяць хвілінаў штосьці мусіла адбыцца! — ускрыкнуў ён. — Проста мусіла! Але што? Давайце добра падумаем. Мы размаўляем. Раптам на сярэдзіне слова Кейпл устае і выходзіць з пакоя…

— Навошта? — спытаў містэр Кін.

Пытанне, здавалася, збянтэжыла Іўшэма.

— Прашу прабачэння?..

— Я толькі спытаў, навошта, — паўтарыў містэр Кін.

Іўшэм нахмурыўся, напружваючы памяць.

— У той момант гэта не падалося важным. Ох, ну канечне, пошта! Помніце, як зазвінеў званок і як мы ўсхваляваліся? Тады яшчэ тры дні ішоў снег, і мы сядзелі без сувязі са светам. Самая страшная завіруха за многія гады. Дарогі заваленыя, ні газет, ні лістоў! Кейпл выйшаў зірнуць, ці няма ўрэшце якіх навінаў, і вярнуўся з цэлым пачкам карэспандэнцыі — газеты, лісты. Ён разгарнуў газету паглядзець, чаго новага, а потым падняўся са сваімі лістамі. Праз тры хвіліны мы пачулі стрэл. Невытлумачальна, проста невытлумачальна!

— Няма ў гэтым нічога невытлумачальнага, — запярэчыў Портал. — Ён проста атрымаў нейкі нечаканы ліст. Гэта ж відавочна.

— Ох, ну не думаеце ж вы, што такая відавочная думка не прыйшла нам у галаву? Гэта было адно з першых пытанняў каранёра. Але Кейпл так і не прачытаў ніводнага ліста. Увесь пачак ляжаў на туалетным століку нераспакаваны.

Портал зрабіўся яшчэ больш прыгнечаным.

— Вы ўпэўненыя, што ён не прачытаў хаця б аднаго? Ён жа мог яго адразу знішчыць.

— Не, я цалкам упэўнены. Канечне, такое тлумачэнне было б вельмі натуральным. Але не, усе лісты былі запячатаныя. Нічога не палілі, нічога не разрывалі… У пакоі не было агню.

Портал пахітаў галавой:

— Дзіва нейкае.

— Ва ўсім гэтым ёсць нешта вусцішнае, — ціха сказаў Іўшэм. — Конвэй і я, пачуўшы стрэл, кінуліся ўверх і знайшлі яго… Мушу прызнацца, гэта быў сапраўдны шок.

— Як я разумею, вам заставалася толькі пазваніць у паліцыю? — спытаў містэр Кін.

— У Ройстане тады тэлефона не было. Я паставіў яго, калі купіў дом. Не, на шчасце, мясцовы канстэбль акурат быў тады на кухні. За дзень да таго знік адзін з сабакаў — помніш беднага старога Пірата, Конвэй? Фурман выпадкова знайшоў яго ў снежным сумёце і адвёў у паліцэйскі ўчастак. Там у ім пазналі сабаку Кейпла, якога той вельмі цаніў, і канстэбль прывёў яго сюды. Паліцэйскі завітаў літаральна за хвіліну да стрэлу, і гэта пазбавіла нас некаторых турботаў.

— Божа, якая была завіруха, — задуменна сказаў Конвэй. — Гэта ж адбылося прыкладна ў гэты час? Здаецца, пачатак студзеня.

— Мабыць, люты. Дайце падумаць… мы тады збіраліся за мяжу.

— Ды я ўпэўнены, што быў студзень. Мой гунтэр Нэд — помніце Нэда? — у канцы студзеня закульгаў, а гэта было пасля той гісторыі.

— Тады гэта мусіў быць самы канец студзеня. Дзіўна, з якой цяжкасцю праз некалькі гадоў згадваюцца даты.

— Гэта, відаць, і ёсць самае цяжкае, — падтрымаў размову містэр Кін. — Калі толькі не знойдзецца арыентыру, якой-небудзь нашумелай падзеі ў грамадскім жыцці — напрыклад, забойства каралеўскай асобы ці гучнай судовай справы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З'яўленне містэра Кіна»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З'яўленне містэра Кіна» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З'яўленне містэра Кіна»

Обсуждение, отзывы о книге «З'яўленне містэра Кіна» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x