Артур Конан Дойль - Гісторыя лэдзі Сэнакс

Здесь есть возможность читать онлайн «Артур Конан Дойль - Гісторыя лэдзі Сэнакс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гісторыя лэдзі Сэнакс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гісторыя лэдзі Сэнакс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гісторыя лэдзі Сэнакс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гісторыя лэдзі Сэнакс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Спальня была на другім паверсе. Дуглас Стоўн ішоў туды за старой сядзелкай, следам рухаўся гандляр. Тут прынамсі была нейкая мэбля і нават больш за тое. Падлога была засмечаная, а куты заваленыя турэцкімі куфрамі, інкруставанымі сталамі, кальчугамі, дзіўнымі люлькамі і недарэчнай зброяй. На сцяне вісела адзінокая маленькая лямпа. Дуглас Стоўн зняў яе і, прабіраючыся сярод усялякай старызны, падышоў да ложка ў куце, на якім ляжала жанчына ў турэцкай вопратцы, у чадры і паранджы. Ніжняя частка твару была адкрытая, і хірург убачыў няроўны парэз зігзагам уздоўж ніжняй губы.

– Прабачце, але яна застанецца ў паранджы, – сказаў турак. – Вы ж ведаеце, як мы на Усходзе ставімся да жанчын.

Але хірург нават не думаў пра паранджу. Яна больш не была для яго жанчынай. Яна была пацыентка. Ён спыніўся і ўважліва агледзеў рану.

– Няма ніякіх прыкмет раздражнення, – сказаў ён. – Мы маглі б адкласці аперацыю да праяўлення мясцовых сімптомаў.

Муж заламаў рукі, не стрымліваючы хвалявання.

– О сэр, сэр! – крычаў ён. – Не трэба адкладаць! Вы не ведаеце! Гэта смерць. Я ведаю, і я Вас упэўніваю, што аперацыя абсалютна неабходная. Яе можа выратаваць толькі нож.

– А я схіляюся да таго, каб пачакаць, – сказаў Дуглас Стоўн.

– Досыць, – злосна крыкнуў турак. – Кожная хвіліна дарагая, я не магу проста так стаяць тут і глядзець, як мая жонка памірае. Тады мне толькі застаецца падзякаваць Вам за візіт і паклікаць іншага хірурга, пакуль яшчэ не запозна.

Дуглас Стоўн вагаўся. Яму не хацелася вяртаць сотню фунтаў. Але, безумоўна, калі б ён адмовіўся лячыць яе, яму давялося б аддаць грошы назад. А калі турак мае рацыю і жанчына памрэ, яго становішча перад следчым будзе вельмі няёмкім.

– Вы самі сутыкаліся з дзеяннем гэтага яду?

– Сутыкаўся.

– І Вы запэўніваеце мяне, што аперацыя абавязковая.

– Я клянуся ўсім святым, што ў мяне ёсць.

– Гэта яе жудасна знявечыць.

– Я разумею, што яе роцік цяпер не будзе такім павабным для пацалункаў.

Дуглас Стоўн сувора зірнуў на мужчыну. Гэта былі жорсткія словы. Але ў турка была нейкая свая манера размаўляць і думаць, і не было часу на спрэчкі. Дуглас Стоўн дастаў з валізкі хірургічны нож, адкрыў яго і ўказальным пальцам праверыў вастрыню яго ляза. Затым паднёс лямпу бліжэй да ложка. Пара цёмных вачэй неадрыўна ўглядалася ў яго праз шчыліну ў паранджы. Быў бачны адзін толькі раёк, зрэнак відаць амаль не было.

– Вы далі ёй занадта вялікую дозу опіюму.

– Так, яна атрымала добрую дозу.

Ён зноў паглядзеў у яе чорныя вочы, якія дзіўна ўзіраліся ў яго. Яны былі сумныя і цьмяныя, але пакуль ён углядаўся ў іх, там з’явілася нейкая іскрынка, і вусны дробна затрымцелі.

– Яна не ў поўнай несвядомасці, – сказаў ён.

– Дык, можа, варта хутчэй рэзаць, пакуль яна яшчэ не адчувае болю?

Тая ж самая думка прыйшла ў галаву хірурга. Ён заціснуў параненую губу хірургічнымі абцугамі, і двума хуткімі рухамі выразаў шырокі трохкутны кавалак. Жанчына скаланулася на ложку з жудасным крыкам-булькатам. Пакрывала зляцела з яе твару. І ён ведаў гэты твар. Нягледзячы на гэтую выпнутую ніжнюю губу і крывавую сліну, ён ведаў гэты твар. Яна крычала, спрабуючы прыкрыць свой паранены рот. Дуглас Стоўн апусціўся ў ногі ложка з нажом і абцугамі ў руках. Пакой круціўся ў яго перад вачыма, і ў яго было такое адчуванне, нібыта за вухам разышлося нейкае шво. Калі б нехта назіраў за гэтай сцэнай, ён бы заўважыў, што ягоны твар быў яшчэ больш жудасны за ейны. Як у сне або ў нейкай п’есе, ён усведамляў, што валасы і барада турка ляжаць на стале, а прыхінуўшыся да сцяны і бязгучна смеючыся, стаіць лорд Сэнакс. Цяпер крыкі сціхлі, і галава знявечанай жанчыны зноў упала на падушку, але Дуглас Стоўн усё яшчэ сядзеў нерухома, а лорд Сэнакс усё яшчэ ціха сам сабе хіхікаў.

– Мэрыян сапраўды была неабходна гэтая аперацыя, – сказаў ён, – праўда, не фізічна, а маральна, разумееце, маральна.

Дуглас Стоўн нахіліўся і пачаў церушыць махры пакрывала. Нож са звонам упаў на падлогу, а хірург усё яшчэ трымаў у руках абцугі з заціснутым у іх кавалкам плоці.

– Я даўно збіраўся зрабіць нешта на навуку іншым, – ветліва сказаў лорд Сэнакс. – Вашая цыдулка пра спатканне ў сераду не дайшла на адрас, яна тут, у маім кашальку. Мне давялося прыкласці некаторыя высілкі, каб ажыццявіць маю ідэю. Дарэчы, рана была не больш небяспечная за след ад майго пярсцёнка.

Ён пранізліва зірнуў на свайго маўклівага суразмоўцу і ўзвёў курок невялікага рэвальвера, які трымаў у кішэні паліто. Але Дуглас Стоўн усё яшчэ церушыў пакрывала...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гісторыя лэдзі Сэнакс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гісторыя лэдзі Сэнакс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гісторыя лэдзі Сэнакс»

Обсуждение, отзывы о книге «Гісторыя лэдзі Сэнакс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x