• Пожаловаться

Проспер Мериме: Локіс. Рукапіс прафэсара Вітэмбаха

Здесь есть возможность читать онлайн «Проспер Мериме: Локіс. Рукапіс прафэсара Вітэмбаха» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Локіс. Рукапіс прафэсара Вітэмбаха: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Локіс. Рукапіс прафэсара Вітэмбаха»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Проспер Мериме: другие книги автора


Кто написал Локіс. Рукапіс прафэсара Вітэмбаха? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Локіс. Рукапіс прафэсара Вітэмбаха — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Локіс. Рукапіс прафэсара Вітэмбаха», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
ІІ

Ноч была цёплая, і я адчыніў акно ў парк. Я скончыў ліст, але спаць яшчэ не хацелася, і я ўзяўся праглядаць літоўскія нерэгулярныя дзеясловы і шукаць у санскрыце прычыны іх нерэгулярнасці. Так я сядзеў, захоплены гэтай працай, калі раптам дрэва, што стаяла насупраць акна, моцна страсянулася. Я пачуў трэск сухіх галін, і мне здалося, што на дрэва спрабаваў узлезці нейкі даволі важкі звер. Пад уражаннем доктаравых расказаў пра мядзведзяў я падняўся з нейкім неспакоем у душы і ўбачыў за акном у лістоце дрэва чалавечы твар, асветлены яркім святлом маёй лямпы. Прывід паказаўся ўсяго на некалькі імгненняў, але дзіўны бляск яго вачэй, з якімі сустрэўся мой позірк, надзвычай мяне ўразіў. Я мімаволі адскочыў назад, пасля зноў падбег да акна і суровым голасам спытаўся ў нахабніка, чаго ён хоча. Тым часам ён паспешліва спусціўся і, ухапіўшыся за тоўстую галіну, павіс на ёй, пасля скочыў на зямлю і раптоўна знік. Я пазваніў, увайшоў слуга. Я расказаў яму пра здарэнне.

- Пан прафесар, напэўна, памыліўся.

- Я ўпэўнены ў тым, што кажу, - запярэчыў я. - Баюся, што па парку ходзіць злодзей.

- Немагчыма, пане.

- Дык тады гэта нехта свой?

Слуга вытрашчыў вочы і нічога не адказаў. Нарэшце ён спытаўся, ці мне што патрэбна. Я папрасіў яго зачыніць акно і паклаўся спаць.

Спаў я даволі добра і не сніў ні мядзведзяў, ні зладзеяў.

Раніцай, калі я ўжо канчаў прыбірацца, у дзверы пастукалі. Я адчыніў і ўбачыў перад сабою высокага і прыгожага маладога мужчыну ў бухарскім халаце і з доўгай турэцкай люлькай у руцэ.

- Я прыйшоў папрасіць у вас прабачэння, пане прафесар, што так непрыветна сустрэў такога госця, як вы. Я граф Шэмет.

Я не затрымаўся з адказам, пакорна падзякаваў за яго надзвычайную гасціннасць і спытаўся, ці прайшла ў яго мігрэнь.

- Ужо амаль прайшла, - адказаў граф. - Да новага прыступу, - сумна дадаў ён. - Ці добра вы тут пачуваецеся? Не забывайцеся, што вы тут сярод дзікуноў. Жамойць не церпіць пераборлівых.

Я запэўніў яго, што адчуваю сябе цудоўна. Размаўляючы з ім, я мімаволі разглядаў яго з цікаўнасцю, якая нават мне самому здалася трошкі нахабнай. Нешта дзіўнае было ў яго позірку, і міжвольна мне прыгадаўся чалавек, што напярэдадні ўзлез на дрэва...

«Але ж дзіўна, - сказаў я сам сабе, - каб граф Шэмет начамі лазіў па дрэвах!»

Ён меў высокі, пукаты, хоць і трошкі вузкі, лоб. Рысы твару ўражвалі правільнасцю. Толькі вочы былі занадта блізкія адно да аднаго, і мне здалося, што адлегласць паміж слёзнымі залозамі была меншая, чым даўжыня вока, што пярэчыла канонам грэчаскай скульптуры. Ён глядзеў, нібы працінаючы наскрозь. Нашы позіркі раз-пораз сустракаліся, і мы абодва збянтэжана адводзілі вочы. Раптам граф засмяяўся і сказаў:

- А вы мяне пазналі!

- Пазнаў?

- Ну так, вы заспелі мяне ўчора, як я блазнаваў і лазіў па дрэвах.

- О, пане графе!..

- Цэлы дзень я сядзеў, зачыніўшыся ў кабінеце, і пакутаваў ад нясцерпнага болю. Увечары, калі трошкі адпусціла, я выйшаў прагуляцца ў сад. Я ўбачыў у вас святло і не мог стрымацца, каб не зірнуць... Вядома ж, я мусіў адрэкамендавацца, але выпадак быў не надта дарэчны... Мне стала сорамна, і я ўцёк... Прабачце, што патурбаваў вас за працай.

Усё гэта было сказана з удаванай легкадумнасцю, але ён пачырванеў, і было відаць, што яму зрабілася няёмка. Я паспрабаваў пераканаць яго, што не сярдую на яго, і, каб скончыць з гэтай тэмай, я спытаўся, ці праўда, што ён мае «Жамойцкі катэхізіс» айца Лявіцкага.

- Магчыма. Але, праўду кажучы, я не надта добра ведаю бацькаў кнігазбор. Ён любіў старыя кнігі і розныя рарытэты. А я чытаю толькі сучасныя выданні, але мы пашукаем, пане прафесар. Дык, значыць, вы хочаце, каб у нас чыталі Евангелле па-жамойцку?

- А ці не думаеце вы, пане графе, што пераклад Святога пісання на мову гэтага краю быў бы вельмі пажаданы?

- Без сумнення. Аднак дазвольце мне заўважыць, што сярод людзей, якія ніякай іншай мовы, апроч жамойцкай, не ведаюць, ніводзін не ўмее чытаць.

- Магчыма. Але хай яснавяльможны пан дазволіць мне заўважыць, што найбольшай перашкодай для пашырэння пісьменнасці ёсць адсутнасць кніг. Калі жамойты займеюць сваё друкаванае слова, яны захочуць чытаць, яны навучацца чытаць. Так ужо было з іншымі дзікунамі... хоць я і не хачу стасаваць гэтае слова да жыхароў гэтага краю... Зрэшты, - дадаў я, - ці не прыкра, калі мова знікне, не пакінуўшы следу? Вось ужо болей за трыццаць гадоў, як памерла пруская мова. Нядаўна памёр апошні чалавек, які ведаў карнуэльскую мову...

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Локіс. Рукапіс прафэсара Вітэмбаха»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Локіс. Рукапіс прафэсара Вітэмбаха» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Проспер Мериме
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Проспер Мериме
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Проспер Мериме
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Проспер Мериме
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Проспер Мериме
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Проспер Мериме
Отзывы о книге «Локіс. Рукапіс прафэсара Вітэмбаха»

Обсуждение, отзывы о книге «Локіс. Рукапіс прафэсара Вітэмбаха» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.