Гавриил Троепольский - Белы Бім Чорнае вуха

Здесь есть возможность читать онлайн «Гавриил Троепольский - Белы Бім Чорнае вуха» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детская проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белы Бім Чорнае вуха: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белы Бім Чорнае вуха»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Белы Бім Чорнае вуха — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белы Бім Чорнае вуха», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Жанчыны гаварылі ціха і вымаўлялі «Іван Іванавіч» і «асколак», потым Сцяпанаўна адамкнула дзверы. Бім запрашаў Дашу: не спускаў з яе вачэй. Яна перш-наперш узяла міску, панюхала кашу і сказала:

— Скісла. — Выкінула кашу ў вядро на смецце, вымыла міску і паставіла зноў на падлогу. — Я зараз прыйду. Чакай, Чорнае вуха.

— Яго Бімам клічуць, — паправіла Сцяпанаўна.

— Чакай, Бім. — І Даша пайшла.

Сцяпанаўна села на крэсла, Бім сеў насупраць яе, аднак пазіраў увесь час на дзверы.

— А ты змысны сабака, — загаварыла Сцяпанаўна. — Застаўся адзін, а разбіраешся, хто да цябе з душою. Я вось, Бімка, таксама… на старасці год з унучкаю жыву. Бацькі-то нарадзілі ды і падаліся ў Сібір, а я выгадавала. І яна, унучка, добрая, мяне любіць, усім сэрцам да мяне.

Сцяпанаўна адводзіла душу сама з сабою, гаворачы да Біма. Так часам людзі, калі няма да каго абазвацца, гавораць да сабакі, да любімага каня ці карміцелькі-каровы. Сабакі ж, у якіх выдатны розум, вельмі добра адрозніваюць няшчаснага чалавека і спачуваюць яму. А тут у абаіх: Сцяпанаўна жаліцца Біму, а Бім гаруе, мучыцца ад таго, што людзі ў белых халатах забралі яго сябра; бо ўсе непрыемнасці, што здарыліся за дзень, толькі крыху забавілі Біма ад болю, які цяпер зноў узяўся з новаю сілаю. Ён разабраў з гаворкі Сцяпанаўны два знаёмыя словы «добра» і «да мяне», сказаныя з сумнай цеплынёю. Вядома ж, Бім падышоў да самае яе і паклаў галаву на калені, а Сцяпанаўна прытуліла да вачэй хусцінку.

Даша вярнулася з пакуначкам. Бім ціха падышоў, лёг жыватом на падлогу, паклаў адну лапу на яе туфельку, а галаву на другую лапу. Так ён сказаў «Дзякуй табе».

Даша дастала з паперы дзве катлеты, дзве бульбіны і паклала іх у міску.

— Бяры.

Бім не ўзяўся есці, хаця трэція суткі ў яго не было ў роце і пылінкі. Даша далікатна пацерабіла за загрывак і ласкава гаварыла:

— Вазьмі, Бім, вазьмі.

Голас у Дашы мяккі, душэўны, ціхі і, здавалася, спакойны; рукі цёплыя і пяшчотныя, ласкавыя. Але Бім адвярнуўся ад катлет. Даша адкрыла Біму рот і ўвапхнула туды катлету. Бім трымаў, трымаў яе ў роце, здзіўлена глядзеў на Дашу, а катлета тым часам пракаўтнулася сама. Тое здарылася і з другою. З бульбінамі — таксама.

— Яго сілком карміць трэба, — сказала Даша Сцяпанаўне. — Ён занудзіў без гаспадара, таму і не есць.

— Ды што ты! — здзівілася Сцяпанаўна. — Сабака сам сабе знойдзе. Колькі іх ходзіць, а ядуць жа.

— Што ж рабіць? — спытала Даша ў Біма. — Ты ж так прападзеш.

— Не прападзе, — упэўнена сказала Сцяпанаўна. — Такі разумны сабака не прападзе. Буду раз у дзень варыць яму кашу. Што ж рабіць? Жывое ж.

Даша нечаму задумалася, потым зняла аброжак.

— Пакуль я не прынясу аброжак, не выпускайце Біма. Заўтра гадзін да дзесяці я прыйду… А дзе ж цяпер Іван Іванавіч? — спытала яна ў Сцяпанаўны.

Бім страпянуўся: пра яго!

— Павезлі на самалёце ў Маскву. Аперацыя на сэрца, цяжкая. Асколак жа побач.

Бім — увесь адзін слых: «асколак», зноў «асколак». У гэтым слове чуваць гора. Але, калі яны гавораць пра Івана Іванавіча, значыць, ён павінен недзе быць. Трэба шукаць. Шукаць!

Даша пайшла. Сцяпанаўна — таксама. Бім зноў застаўся адзін бавіць ноч. Цяпер ён не-не і задрэмле, але толькі на некалькі хвілін. І кожны раз ён сніў Івана Іванавіча — дома ці на паляванні. І тады ён прахопліваўся, азіраўся, хадзіў па пакоі, нюхаў закуткі, прыслухоўваўся да цішыні і зноў клаўся ля дзвярэй. Вельмі моцна балеў рубец ад дубца, але гэта было нішто, калі раўняць з большым горам і невядомасцю.

Чакаць. Чакаць. Сціснуць зубы і чакаць.

Раздзел 7. Пошукі працягваюцца

Гэтае раніцы Бім ледзь не плакаў. Сонца ўжо вышэй за акно, а ніхто не ідзе. Ён прыслухоўваўся да крокаў жыхароў у пад'ездзе, якія праходзілі паўз яго дзверы з верхніх паверхаў або падымаліся ўгору. Усе крокі знаёмыя, а яго няма і няма. Нарэшце выразна пачуў туфелькі Дашы. Яна! Бім уголас даў пачуць пра сябе. Яго крык, калі сказаць па-чалавечаму, абазначаў: «Я цябе чую, Даша!»

— Зараз, зараз, — абазвалася яна і пазваніла да Сцяпанаўны.

Яны абедзве ўвайшлі да Біма. З кожнаю ён павітаўся, потым кінуўся да дзвярэй, спыніўся там, павярнуў галаву да жанчын і патрабаваў, прасіў, павільваючы хвастом: «Адчыняйце! Шукаць трэба».

Даша адзела на яго аброжак, на якім цяпер была на ўсю шырыню трывала прымацавана латунная пласцінка-жэтон з выгравіраваным надпісам: «Яго завуць Бім. Ён чакае гаспадара. Добра ведае, дзе дом. Жыве адзін у кватэры. Не крыўдзіце яго, людзі». Даша прачытала надпіс Сцяпанаўне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белы Бім Чорнае вуха»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белы Бім Чорнае вуха» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Гавриил Троепольский - Белый Бим Черное ухо (сборник)
Гавриил Троепольский
libcat.ru: книга без обложки
Гавриил Троепольский
Гавриил Троепольский - Рассказы
Гавриил Троепольский
Гавриил Кунгуров - Артамошка Лузин
Гавриил Кунгуров
libcat.ru: книга без обложки
Гавриил Бирюлин
Отзывы о книге «Белы Бім Чорнае вуха»

Обсуждение, отзывы о книге «Белы Бім Чорнае вуха» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x