Редьярд Киплинг - Маўглi (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Редьярд Киплинг - Маўглi (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маўглi (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маўглi (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Маўглi (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маўглi (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Занадта многа было размоў пра забойства. Цяпер мы пойдзем адсюль. Я вазьму гэтую калючую штуку, Тхунтх, таму што я бiўся i перамог цябе.

- Глядзi, каб яна ўрэшце не забiла цябе. Гэта смерць! Памятай, гэта смерць! У гэтай штуцы хопiць сiлы, каб забiць усiх людзей у маiм горадзе. Нядоўга ты ўтрымаеш яе, Чалавек з Джунгляў, або той, хто забярэ яе ў цябе. Дзеля яе будуць забiваць, забiваць i забiваць! Мая сiла скончылася, затое калючка зробiць маю работу. Гэта смерць! Гэта смерць! Гэта смерць!

Маўглi выбраўся праз дзiрку ў падземны калiдор i, азiрнуўшыся, убачыў, як белая кобра раз'юшана кусае бяссiльнымi ўжо зубамi нерухомыя твары залатых iдалаў, што ляжаць на падлозе, i сыкае:

- Гэта смерць!

Маўглi i Каа былi рады, што зноў выбралiся на белы свет.

Як толькi яны апынулiся ў родных джунглях i анкус у руках хлопчыка зазiхацеў на ранiшнiм сонцы, Маўглi адчуў амаль такую ж радасць, як калi б знайшоў пучок новых кветак, для таго каб уваткнуць iх сабе ў валасы.

- Ён ярчэйшы за вочы Багiры, - з захапленнем сказаў Маўглi, паварочваючы рубiн. - Я пакажу ёй гэтую штуку. Але што хацела сказаць Гнiлая Калода сваiмi словамi пра смерць?

- Не ведаю. Мне да кончыка хваста крыўдна, што яна не паспытала твайго нажа. Заўсёды ў Халодных Бярлогах тоiцца якая-небудзь бяда - i на зямлi i пад зямлёй... А цяпер я хачу есцi. Ты пойдзеш разам са мною на паляванне сёння на досвiтку? - сказаў Каа.

- Не, трэба паказаць гэтую штуку Багiры. Добрага палявання!

Маўглi прытанцоўваў на бягу, размахваючы вялiкiм анкусам, i спыняўся час ад часу, каб палюбавацца на яго. Дабраўшыся нарэшце да тых мясцiн у джунглях, дзе адпачывала звычайна Багiра, ён знайшоў яе каля вадапою, пасля палявання на вялiкага звера. Маўглi пачаў расказваць ёй пра ўсе свае прыгоды, а Багiра слухала i час ад часу абнюхвала анкус. Калi Маўглi дайшоў да апошнiх слоў белай кобры, Багiра з ухвалой завуркатала.

- Значыцца, Белы Клабук гаварыў праўду? - жвава спытаў Маўглi.

- Я нарадзiлася ў княжацкiм звярынцы ва Ўдайпуры i, здаецца, ведаю сёе-тое пра чалавека. Шмат хто з людзей пайшоў бы тройчы за ноч на забойства за адзiн гэты чырвоны камень.

- Але ад каменя ручку толькi цяжэй трымаць. Мой блiскучы ножык куды лепшы, i - паслухай! - чырвоны камень не прыдатны для яды. Дык для чаго ж забiваць?

- Маўглi, iдзi спаць. Ты жыў сярод людзей i...

- Я памятаю. Людзi забiваюць, бо не ходзяць на паляванне, - ад няма чаго рабiць i дзеля пацехi. Прачнiся ж, Багiра! Для чаго зроблена гэтая калючая штука?

Багiра прыадплюшчыла сонныя вочы, i ў iх блiснула хiтрая iскрынка.

- Яе зрабiлi людзi для таго, каб калоць у галовы сынам Хатхi. Мне даводзiлася бачыць такiя на вулiцах Удайпура перад звярынцам. Гэтая рэч пакаштавала крывi многiх такiх, як Хатхi.

- Але для чаго ж калоць ёю ў галовы сланоў?

- Для таго, каб навучыць iх Закону Чалавека. У людзей няма нi кiпцюроў, нi зубоў, таму яны i робяць вось такiя штукi i нават горшыя.

- Каб я гэта ведаў, дык не ўзяў бы яго. Я не хачу яго больш. Глядзi!

Анкус паляцеў, паблiскваючы, i зарыўся ў зямлю за пяцьдзесят крокаў ад iх, сярод дрэў.

- Цяпер я ачысцiў мае рукi ад смерцi, - сказаў Маўглi, выцiраючы рукi аб свежую вiльготную зямлю. - Белая кобра гаварыла, што смерць будзе хадзiць за мною па пятах. Яна састарылася, пабялела i выжыла з розуму.

- Смерць цi жыццё, пачарнела цi пабялела, а я пайду спаць, Маленькi Брат. Я не магу быць на паляваннi ўсю ноч i выць увесь дзень, як iншыя.

Багiра ведала выгоднае логава за дзве мiлi ад вадапою i падалася туды адпачываць. Маўглi, доўга не думаючы, залез на дрэва, звязаў разам дзве-тры лiяны, i куды хутчэй, чым можна пра гэта расказаць, пагойдваўся ў гамаку на вышынi пяцiдзесяцi футаў ад зямлi. Хоць Маўглi не баяўся яркага дзённага святла, ён усё ж прытрымлiваўся звычаю сваiх сяброў i стараўся як мага менш бываць на сонцы. Калi яго разбудзiлi гучныя галасы жыхароў дрэў, зноў змяркалася, i ў сне яму снiлiся тыя прыгожыя каменьчыкi, што ён выкiнуў.

- Хоць пагляджу на iх яшчэ раз, - сказаў ён i спусцiўся па лiяне на зямлю.

Але Багiра апярэдзiла яго: Маўглi было чуваць, як яна абнюхвае зямлю ў паўзмроку.

- А дзе ж калючая штука? - усклiкнуў Маўглi.

- Яе ўзяў чалавек. Вось i след.

- Цяпер мы пабачым, цi праўду гаварыла белая кобра. Калi калючая пачвара i сапраўды смерць, гэты чалавек памрэ. Хадзем па следзе.

- Спачатку сходзiм на паляванне, - сказала Багiра, - на пусты страўнiк вочы кепска бачаць. Людзi рухаюцца вельмi павольна, а ў джунглях так сыра, што сама лёгкi след пратрымаецца доўга.

Яны пастаралiся закончыць паляванне як мага хутчэй, i ўсё ж мiнула амаль тры гадзiны, перш чым яны наелiся, напiлiся i пайшлi па следзе. Народ Джунгляў ведае, што спяшацца ў час яды не трэба, бо тое, што прапусцiш, не вернеш.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маўглi (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маўглi (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маўглi (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Маўглi (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x