Редьярд Киплинг - Маўглi (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Редьярд Киплинг - Маўглi (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маўглi (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маўглi (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Маўглi (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маўглi (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Балу абхапiў галаву лапамi i са стогнам закiваўся ўзад i ўперад.

- Не так даўно ён сказаў мне правiльна ўсе словы, - сярдзiта прамовiла Багiра. - Балу, ты нiчога не памятаеш i не паважаеш сябе. Што падумалi б джунглi, калi б я, чорная пантэра, качалася i выла, скруцiўшыся ў клубок, як дзiкабраз Сахi?

- Якi мне клопат да таго, што падумаюць джунглi! Хлопчык, можа, памёр ужо!

- Калi толькi яны не кiнуць яго з дрэва дзеля пацехi i не заб'юць ад няма чаго рабiць, я не баюся за дзiцяня. Яно разумнае i ўсяму навучанае, а галоўнае, мае такiя вочы, якiх баяцца ўсе джунглi. Але ўсё ж (i гэта вельмi кепска) яно ў палоне ў Бандар-Логаў, а яны не баяцца нiкога ў джунглях, бо жывуць высока на дрэвах. - Багiра ў задуменнi аблiзала пярэднюю лапу.

- Ну i дурань жа я! О тоўсты буры дурань, паядальнiк карэння! - прастагнаў Балу раптам, выпрастаўся i сцепануўся. - Праўду кажа дзiкi слон Хатхi: "У кожнага свой страх", а яны, Бандар-Логi, баяцца Каа, горнага ўдава. Ён умее лазiць па дрэвах не горш за малпаў. Уночы ён крадзе ў iх дзiцянят. Ад аднаго гуку яго iменi дрыжаць iх агiдныя хвасты. Хадзем да яго!

- Чым можа Каа дапамагчы нам? Ён не нашага племенi, бо бязногi, i вочы ў яго вельмi злосныя, - сказала Багiра.

- Ён вельмi стары i вельмi хiтры. Апрача. таго, ён заўсёды галодны, - з надзеяй сказаў Балу. - Паабяцаем яму многа коз.

- Ён спiць цэлы месяц, пасля таго як наесца. Можа, спiць i цяпер, а калi не спiць, дык, можа, i не захоча ўзяць ад нас коз у падарунак.

Багiра кепска ведала Каа i таму ставiлася да яго недаверлiва.

- Тады мы з табой разам маглi б угаварыць яго, старая паляўнiчая.

Тут Балу пачухаўся аб Багiру выцвiлым бурым плячом, i яны ўдваiх рушылi на пошукi горнага ўдава Каа.

Удаў ляжаў, расцягнуўшыся на ўсю даўжыню на выступе скалы, нагрэтым сонцам, i любаваўся сваёй прыгожай новай скурай: апошнiя дзесяць дзён ён правёў на адзiноце - мяняў скуру, i цяпер быў ва ўсёй сваёй прыгажосцi. Яго вялiкая тупаносая галава совалася па зямлi, трыццацiфутавае цела звiвалася ў дзiвосныя вузлы i фiгуры, язык аблiзваў губы, смакуючы абед, што чакаў яго наперадзе.

- Ён яшчэ нiчога не еў, - з палёгкай уздыхнуў Балу, як толькi ўбачыў прыгожы стракаты ўзор на яго спiне, карычневы з жоўтым. - Асцярожна, Багiра! Ён кепска бачыць, пасля таго як зменiць скуру, i кiдаецца адразу.

Каа не меў ядавiтых зубоў - ён нават пагарджаў ядавiтымi змеямi за iх баязлiвасць, - уся яго сiла была ў хватцы, i калi ён абвiваў каго-небудзь сваiмi колцамi, дык гэта ўжо быў канец.

- Добрага палявання! - крыкнуў Балу i прысеў на заднiя лапы.

Як усе змеi яго пароды, Каа быў глухаваты i не адразу пачуў, што яму крыкнулi. Ён згарнуўся ў кальцо i прыгнуў галаву, на ўсякi выпадак падрыхтаваўся накiнуцца.

- Добрага палявання ўсiм нам! - адказаў ён. - Ого, Балу! Што ты тут робiш? Добрага палявання, Багiра. Аднаму з нас не пашкодзiла б паабедаць. Цi няма паблiзу спуджанай дзiчыны? Ланi або хоць казляняцi? У мяне ўнутры пуста, ях у перасохлай студнi.

- Мы зараз на паляваннi, - абыякава зазначыў Балу, бо ведаў, што Каа не варта прыспешваць: ён занадта грузны.

- А можна мне пайсцi з вамi? - спытаў Каа. - Для вас, Багiра i Балу, зрабiць на адзiн удар больш цi менш нiчога не значыць, а я... мне даводзiцца цэлымi днямi падпiльноўваць на лясных сцежках або паўночы лазiць па дрэвах, чакаць, цi не трапiцца маладая малпа. Пс-с-шоў! Лес цяпер ужо не той, што ў часы маёй маладосцi. Адно гнiллё ды сухiя сукi!

- Можа, гэта таму, што ты стаў вельмi цяжкi? - сказаў Балу.

- Так, я i праўда даволi-такi вялiкi... даволi вялiкi, - не без гонару адказаў Каа. - Але ўсё ж, маладыя дрэвы нiкуды не варты. Мiнулы раз на паляваннi я ледзь-ледзь не звалiўся! - нашумеў, саслiзнуўшы з дрэва, бо кепска зачапiўся хвастом. Гэты шум пабудзiў Бандар-Логаў, i яны абзывалi мяне сама брыдкiмi словамi.

- Бязногi жоўты земляны чарвяк! - нiбыта прыпамiнаючы, шапнула Багiра сабе ў вусы.

- Ссссс! Хiба яны так мяне называюць? - спытаў Каа.

- Штосьцi накшталт гэтага яны крычалi нам мiнулы раз. Але ж мы нiколi не звяртаем на iх увагi. Чаго толькi яны не гавораць! Нiбыта ў цябе выпалi ўсе зубы i нiбыта ты нiколi не нападаеш на дзiчыну, большую за казляня, бо нiбыта (такiя бессаромныя хлусы гэтыя малпы!) баiшся казлiных рагоў, - лiслiва закончыла Багiра.

Змяя, асаблiва хiтры стары ўдаў, такi, як Каа, нiколi не пакажа, што злуецца, але Балу i Багiра прыкмецiлi, як надзiмаюцца i перакочваюцца вялiзныя мускулы пад скiвiцай Каа.

- Бандар-Логi змянiлi месца палявання, - сказаў ён спакойна. - Я грэўся сёння на сонцы i чуў, як яны гарланiлi ў верхавiнах дрэў.

- Мы... мы гонiмся зараз за Бандар-Логамi, - сказаў Балу i папярхнуўся, бо ўпершыню, як ён сябе помнiў, жыхару джунгляў даводзiлася прызнавацца, што ён мае нейкi iнтэрас да малпаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маўглi (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маўглi (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маўглi (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Маўглi (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x