Янка Купала - Раскіданае гняздо

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Купала - Раскіданае гняздо» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: drama, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

libcat.ru: книга без обложки

Раскіданае гняздо: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Раскіданае гняздо»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раскіданае гняздо — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Раскіданае гняздо», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сымон (садзячыся, панура) . А як жа!.. Пахавалі, толькі не на могілках... не пазволілі! За магілкавым плотам пахавалі. Тут, паміж жывымі, не было яму месца — не стала яму прыстанішча і паміж нябожчыкамі. Самагуб!.. А спытайцеся, хто яго давёў да гэтага самагубства?!

Марыля. Нічога, дзеткі, не парадзіш. Грэшнай смерцю памёр — мусіць пакутаваць.

Сымон. Пакутаваць! пакутаваць! Гэта вечная пакута толькі чалавека на звера перарабляе, дзічэць прыхо-дзіцца, як цемняку якому. Што яна, гэта пакута, са мной зрабіла?! Я сам сябе не пазнаю. Калі кідаў сягоння на бацькаў труп зямлю, то мне здавалася, што гэтым жвірам чырвоным засыпаю самога сябе, свае шчасце, свае леты маладыя; засыпаю Бога, людзей, цэлы свет; здавалася, усе чыста хаваю на векі вечныя ў сцюдзёнай магіле.

Марыля. Нічога, сынку! гэта пяройдзе, гэта толькі жаль вялікі праз цябе гаворыць. Ведай, што яшчэ не ўсё і не ўсіх ты пахаваў: засталіся ў цябе я, браткі і сястрычкі твае — імі і з імі ты мусіш жыць і павінен жыць. Цяжанька цяпер табе,— ды і каму з нас сягоння тут лёганька,— але што чыніць? Памучышся які месяц-другі, прыдаўлены сваім сіроцтвам і адзіноцтвам, месяц-другі будзеш снаваць, як тапельнік між жывымі, не знаходзячы сабе прыстанішча, а там, за які гадок, як зацвітуць на вясну першыя кветкі над бацькавай вечнай пасцеляй,— зацвітуць краскі і ў цябе на душы і на сэрцы, светлыя краскі ціхага спакою і журбы святой. Будзеш далей жыць і шукаць шчасця на свеце.

Сымон. Кветкі! шчасце! Паганыя ногі патопчуць кветкі на бацькавай магіле, як і яго самога ў зямлю затапталі; а шчасце,— каб як глыбока захаваў у сабе,— то табе яго збэсцяць, без ніякае літасці збэсцяць! Нячыстымі рукамі будуць капацца у душы, пакуль не вырвуць з яе гэтага шчасця і не кінуць яго пад ногі і не раздушаць.

Паўза.

Марыля. Усе ж такі, як бы там сабе ні было, а нам трэба думаць, як далей жыць. Паняволі мусім сабе даваць якую раду. Гэтага, сынок, мала, што ты загадаў перацяг-нуць сюды ламаццё з поля. Грызці яго не будзем.

Сымон. Што ж, мамка, ізноў ты да таго мяркуеш, каб ішоў туды да іх ласкі прасіць?

Марыля. А хоць бы i так, то што ж там вельмі такое?

Сымон. Я ўжо мамцы ад першага дня казаў і ця-пер тое кажу: не пайду туды i вы усе не пойдзеце. Аднаго кроку ў той бок не дам i адгэтуль не саступлю. Магі-ла татава стала веквечнай перагародкай паміж імі і намі, і не зніштожыць яе сіле чалавечай! Гора таму, хто першы пераступіць тэты насып магільны над сваім родным, працягне рукі к ім i пойдзе з імі! Нядоўгая будзе хадня побач з імі. Бо яны, калі сэрца не вырвуць i душы не збэсцяць зусім, то хоць вочы аслепяць і пусцяць блуднымі сцежкамі на вечнае бадзянне, на вечны здзек і паніжэнне. А свае на такога будуць тыкаць пальцам! i шаптаць асцярожна: «Адступнік, душапрадавец! Бацькаву магілу перажаргау, каб у іх зладзейскія рукі лізаць!»

Марыля. Але ты без іх не абыдзешся. Рана-позна мусім ісці к ім... па работу, па хлеб...

Сымон. Дык што ж, калі я з мусу i пайду, як слуга іх, як нявольнік, але не па сваей добрай волі — як !х падлыжнік і завушнік? Праца мая, нявольніка, дол толькі ім глыбейшы выкапае, а хлеб спечаны нявольніка рукам!, ядам абернецца ў зубах іх. Але цяпер... цяпер ніяк к !м не пайду, хіба вяроўкамі пацягнуць, калі ёсць на свеце такія вяроўкі моцныя. Там, над бацькавай магілай, зарок сабе дау жывым не сысц! з гэтага месца, з гэтага нашага разграбленага гнязда, дзе татавы ногі расу сцюдзёную тапталі, а вочы яго шукал! на небе зорк! свайго шчасця. I не сыду, i не уступлю, хай б'юць, рэжуць, катуюць!..

Данілка. Э! часам i без вяроукі ў пятлю лезуць, як ліха прыпрэ.

Марыля. Супакойся, Сымонка! Пакіньма цяпер аб гэтым гаварыць. Можа, есщ хочаш? Ёсць трох! печанай бульбы. (Дастае кійком з папялішча бульбу.)

Сымон(едучы). З'ем, чаму не з'ем? Ад самага рання нічога ў губе не меу. А работы шмат было: сам мусіў яму выкапаць — ніхто не хацеў памагчы, бо, ка-жуць, для вісельніка страшна дол капаць. Ну, няхай !м будзе страшна. Але я ведаю — не страх тут быў прычы-най, а тое, што мы не маем чым заплаціць і чым пачаставаць, не маем за што даць ім гарэлкі, накарміць салам... Не хацелі, і не трэба! Без іх сядзем за жалобным сталом. Ха-ха-ха! Няма чаго сказаць — багаты стол: бульба І вада, вада і бульба!.. Памінкі па родным бацьку, па гаспадару з гаспадароў! Памінкі на раскіда-най хаце, на здратаваных пасевах, па сумленным жыхару, па шчырым сяўцу! Што ж, да касьбы і жніва трэба ладзіцца, да вялікае касьбы і жніва. (Кідае бульбу са злосцю.) Яда ў горла не лезе — колам становіцца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Раскіданае гняздо»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Раскіданае гняздо» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Янка Купала - Адвечная песня
Янка Купала
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
Отзывы о книге «Раскіданае гняздо»

Обсуждение, отзывы о книге «Раскіданае гняздо» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x