• Пожаловаться

Янка Купала: Раскіданае гняздо

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Купала: Раскіданае гняздо» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: drama / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Раскіданае гняздо: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Раскіданае гняздо»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Янка Купала: другие книги автора


Кто написал Раскіданае гняздо? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Раскіданае гняздо — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Раскіданае гняздо», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зоська. I шмат, шмат усялякіх святых, меншых і болыыых! Падышлі мы к Спасу, а ён, добранькі, і кажа: «Годзе вам на зямлі пакутаваць, прыйшла ўжо пара са мной вам разам панаваць! Святы Петра,— тут пака-заў ён на гэнага, што нас вёў,— будзе над вамі апеку мець на векі вечныя...»

Паўза.

Данілка. Ну, а далей што было?

Зоська. Нічога! Тут я і прабудзілася.

Данілка. Шкода, што мы там не асталіся. Там бы, можа, мне і скрыпку памаглі скарэй зрабіць.

Зоська. Мамка, ці ты ўсё чула? Ну, як па-твойму: добры сон ці не?

Марыля. Чаму не чула. Добры сон, вельмі добры сон! Бог яшчэ на нас, як відаць, не забыўся, а я думала...

Зоська. Вось і тата ідзе!

Уваходзіць Лявон і садзіцца за сталом. Аленка і Юрка выходзяць.

З'ява VII

(Марыля, Зоська, Данілка, Лявон.)

Лявон. Ну, што? Як маці?

Зоська. Нічога! Мамка сягоння як бы весялей трохі.

Марыля(закашляўшыся) . А бач, і ты ўжо прыйшоў! Што ж там чуў?

Лявон. Што чуў, што чуў? Старую песню: не адпускаецца. Сягоння высяляць будуць: ужо фурманкі ў іх наладжаны.

Марыля. Так! сягоння! А я і з ложка не магу сысці. Як жа гэта будзе?

Лявон(з горыччу) . Нічога! Вынесуць, як княгіню якую. Не бядуй па гэтым.

Зоська. А як жа будзе з пасевамі? Няўжо нам і пажаць не дадуць?

Данілка. Вось дурная! Як жаць не будзеш, дык менш работы будзе, а то ўжо і так па самыя вушы мне гэта гаспадарка дадзела: цягам рабі ды рабі!

Марыля. Куды ж мы дзенемся?

Лявон. Нікуды! У чыстае поле!..

Марыля. Можа, да каго з суседзяў можна было б перабрацца да часу. Не прасіўся?

Лявон. Прасіўся і маліўся. У адных няма месца, другія баяцца: «адвячаць» яшчэ, кажуць, будзем; з судом і законам не жарты.

Зоська. Дык як будзе, татка?

Лявон. Так будзе, як будзе! Ты, Сымон і Данілка служыць пойдзеце, а я з маткай вашай і з меншымі жабраваць пайду. Вось што будзе!

Данілка. І я пайду жабраваць. Не хачу служыць.

Зоська. (глуха) . Служыць пойдзем!..

Марыля. У жабраніну ісці!.. Божа, Божа!

Лявон(як бы сам да сябе) . Служыць і жабраваць! Ха-ха-ха! Зяблікі служыць і жабраваць! Бацькі і дзяды жылі на гэтым куску зямелькі. Вечна думал! жыць. Чынш плацілі, талаку рабілі ў двор, як паншчыну якую; пасеку карчавалі, будаваліся... вечна думал! жыць, а цяпер! Цяпер сын і ўнукі служыць і жабраваць... гаспадарскія сын і ўнукі. Ха-ха-ха! (Ідзе к парогу, п'е ваду і зноў садзіцца.)

Марыля. Я казала, што нічога не выйдзе. Ці з багатым беднаму судзіцца? Пакуль з багатага пух, то з беднага дух. Цэлыя вёскі такіх, як мы, з хат у поле вывозілі ад пасеваў, ад усяго дабра.

Лявон. А чаму стараверы выиграл!, хоць пазней за бацькавага дзеда ў Барках пасяліліся? Чаму?

Марыля. Бо, відаць, для іх права другое.

Лявон. Не ўсё роўна людзі?

Марыля. (кашляючы) . Усе роўна, ды, мусіць, не ўсё роўна. Але каб не слухаў гэтага свайго адваката Клепатоўскага, то калі б і выгнал!, дык хоць гаспадарка засталася б, а так...

Лявон. А так прапала, не вернеш! Нашто дарма сабе і другім сэрца ад'ядаць.

Марыля. Жартачкі! Пяць гадоў судзіліся. Апошнюю карову і коніка сёлета прадаў. Апошнюю кароўку!

Зоська. I маю цялушачку, што мамка аддала мне гадаваць сабе на пасаг калісь.

Лявон. Што ўспамінаць, чаго не вернеш! Кожын па часе мае розум. Я толькі хацеў праўды шукаць. Ха-ха-ха! Здурэў і праўды шукаў. (Водзячы вачыма па хаце пасля некаторае паўзы, панура, тужліва.) Дзедава хата састарэлася, як і ён, нябожчык, трэба было новую ставіць... 3 бацькам цягалі бярвенне... падарваўся стары, памёр... тады сам адзін мусіў кончыць... Цяжка было аднаму, але неяк даў рады, толькі трохі нагу прыпсаваў, і хадзіць няма як роўна. (Глянуушы ў акно.) 3 дзедам садок садзілі... Знаўся нябожчык, як хадзіць каля дрэўцаў... сам умеў прышчапляць. Садок вырас. 3 бацькам ужо кожнага Спаса мел! што свянціць... 3 зямелькай зжыўся, як з роднай маткай... Кожны каменьчык на полі і кожны кусцік на сенажаці змалку ўжо знаў як сваіх пяць пальцаў на руцэ... На гэтых гонейках пасціў скаціну... араў, сеяў, касіў. А тут!.. Суд — вон выганяюць! Кінуць тую хату, скуль бацьку і матку на магілкі вывез, кінуць тое поле, дзе кожную скібіну потам крывавым скрапіў. Эх, эх! I я гэта маю дарма ўступіць, адрачыся? Чалавек з зямлёй зрастаецца, як гэта дрэва: ссячы дрэўца — засохне, адбяры ў чалавека зямлю — згіне.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Раскіданае гняздо»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Раскіданае гняздо» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
Янка Купала: Адвечная песня
Адвечная песня
Янка Купала
Отзывы о книге «Раскіданае гняздо»

Обсуждение, отзывы о книге «Раскіданае гняздо» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.