Янка Купала - Раскіданае гняздо

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Купала - Раскіданае гняздо» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: drama, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

libcat.ru: книга без обложки

Раскіданае гняздо: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Раскіданае гняздо»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раскіданае гняздо — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Раскіданае гняздо», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Данілка. Ды мамка яму нічога не пярэчыць, але ён сам сабе пярэчыць i нам не дае ніякага ходу, каб як з гэтае пусткі на свет божы выбрацца.

З'ява ІІІ

Тыя ж i Зоська.

Зоська ўваходзіць, штось сумнае напяваючы; у зрэбнай спадніцы і кашулі — без каптана, грудзі расхрыстаны, валасы распушчаны i спадаюць па плячах, на галаве з пасохшага лісця вяночак.

Старац (адступаючы ў старану з мімавольнага перапугу) . Хто гэта такі?

Марыля. Ці ж не пазналі? — Зоська наша!

Старац. Божа! Божа! Што з яе асталося?

Данілка. Толькі цень ды вянок з лісця!

Зоська (разглядаючыся) . Хто тут? Чаго вы назбі-раліся? Разлучыць мяне хочаце з ім? Га? Ха-ха-ха! Не на такую напалі. (Да Старца.) А ты, сівы, чаго сюды прыйшоў? Можа, весці добрыя прыносіш ад майго тэты або ад майго міленькага? Не бойся — кажы! Я ўсё ведаю!.. Даўней нічога не ведала, а цяпер, ах, як ведаю!.. Тата мой у палацы засеў і пануе там: шмат слуг яму служыць і скарбаў усялякіх шмат мае. Пасаг мне вялікі дасць, ох, які вялікі! — сто, тысячу, мільён. А толькі нашто ты, татачка, майго міленькага выгнаў з палаца, што аж за морам апынуўся? Пакінуў мяне мой ненаглядны, праз благіх людзей адрокся свае русалачкі з васільковымі вачамі. Ха-ха-ха! Але я сама к яму пайду. Праз быстрыя рэчкі, праз шчырыя бары, праз сухія пяскі паплыву к яму, як месяц па небе плыве! (Садзіцца і капаецца ў вогнішчы.)

Старац. Страшныя рэчы творацца ў вас, пані гаспадыня!

Марыля. Ад маладзіковае суботы ўжо яна такая! Трэці тыдзень праходзіць.

Зоська (устав i ходзщь па сцэне) . А вы вон адгэ-туль усе, вон! А-а! Ведаю! — На вяселле мае сабраліся! Не хачу я вас, груганоў чорных,— у мяне іншыя госці будуць. (Да Старца.) Праўда, стары,— іншыя. Маўчыш! Ну, як сабе хочаш! А я скажу, хто ў мяне будзе: зоркі з неба залатыя збягуцца, месячык срыбны прыплыве, воблачкі светлыя сыдуцца, і будуць яны усе гуляць на маім вяселлі так весела, так скочна! А вецер іграць мае вяселле будзе, зычна іграць будзе, як ён у лесе часам умее, як ён у азяродах часам іграе! (Да Данілкі.) Пакажы мне зараз, маладзенькі музыка, як вецер іграе!

Данілка іграе жаласліва-нудную мелодыю, Зоська круціцца па сцэне і прыпявае:

Вецер іграе, зорачкі скачуць,

Месяц між імі лад водзе;

Радасна хмаркі белыя плачуць,

Мілы мой кажа усім — годзе!

Водбліск ад пажару асвечвае сцэну. Зоська, напяваючы ўсё, час нейкі круціцца па сцэне ў пажарным святле. Данілка іграе.

Усе (апрача Зоські) . Ах, пажар недзе! Марыля. Як бы з стараны двара агонь б'е!

Старац (хрысцячыся) . Скаранне божае валіцца на гэтую зямлю няшчасную! Тут вар'ятка скача, а там з дымам штось ідзе.

Дзеці. Нам страшна, мамка!

Данілка. Уцякайма скарэй адгэтуль, а то яшчэ і наш дом загарыцца!

Зоська (перастаушы круціцца) . А! Як відненька! А я думала, што ўжо ночка наступіла і мне трэба к майму саколіку збірацца. (Разглядаючы.) Чаго ж я, дурная, длякаюся? Гэта ж ён тут! Тут мой каралевіч ненаглядны! (Паказваючы на дзерава, на каторым абраз вісіць.) Во дзе ён! Во! Адзін, як сіротка, стаіць і чакае, пакуль я, яго зорка нябесная, к яму не падыду. Ужо іду, ужо іду, мае сонейка мілае! (Падыходзіць і абымае дзерава, прытуляючы твар свой к яму.) Выбачай, саколік, што так позна прыйшла я к табе сягоння! Вялікую дарогу мусіла перабыць. Гадзіны на мяне сыкалі, ваўкі вылі, начніцы і совы пужалі, але прыцягнулася к табе. Ночка ўжо мінулася, і божы дзянёк, бачыш, кругом ззяе. Прытулі ж мяне к сабе, добры мой каралевіч! Сагрэй мае грудзі дзявочыя: яны вельмі азяблі — халодна ўжо, бачыш, становіцца на свеце! Не гані мяне ад сябе, як той мяне адагнау і сам за мора уцек. Ты інакшы! Ты хоць і той, але не той. У цябе, чую, сэрца б'ецца, а ў таго ў грудзях нейкі камень хрусцеў; у цябе вочкі, як зоркі, свецяцца, а ў таго, як галодныя вужакі, паглядалі; твае ручкі абымаюць, як матка дзіцянётка ў калысцы абымае, а той, як жалезнымі абцугамі, сціскаў мяне; той гаварыў, то як крумкач над непахаванымі касцямі крумкаў, а твой голас ліецца, як на жалейцы песня вясною... Прытулі ж мяне, саколе мой любы, і не выракайся болей каралеўны сваёй! (Апускаецца каля дзерава і, задумаўшыся, сядзіць пры ім.)

Старац. Пайду я ўжо ад вас, добрыя людзі. Вялікім горам і зніштажэннем кожны тут куток ваш напоўнен. Шчаслівейшую долечку пашлі вам, Божа! Бывайце здаровы! Слава Хрысту!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Раскіданае гняздо»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Раскіданае гняздо» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Янка Купала - Адвечная песня
Янка Купала
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
Отзывы о книге «Раскіданае гняздо»

Обсуждение, отзывы о книге «Раскіданае гняздо» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x