• Пожаловаться

Эрнест Ялугин: Сіндбад вяртаецца

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрнест Ялугин: Сіндбад вяртаецца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 1988, ISBN: 5-7880-0089-0, издательство: Юнацтва, категория: Прочие приключения / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Эрнест Ялугин Сіндбад вяртаецца

Сіндбад вяртаецца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сіндбад вяртаецца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

…Адным авіярэйсам ляцяць у далёкі Алжыр двое беларусаў — у службовую камандзіроўку інжынер Добыш і ў турысцкую паездку малады журналіст Радзім Савілін. Праз яго ўспрыняцце і раскрываецца адысея маладога спецыяліста Юрыя Добыша, які ўпершыню трапіў у Алжыр у той час, калі толькі-толькі адгрымела вайна алжырскага народа супраць французскіх каланізатараў. ЗМЕСТ: ЗАМЕСТ УСТУПУ… Частка першая Частка другая ЗАМЕСТ ЭПІЛОГА… Рэцэнзент: Мастак:

Эрнест Ялугин: другие книги автора


Кто написал Сіндбад вяртаецца? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Сіндбад вяртаецца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сіндбад вяртаецца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не бяжы за мной! — з пагрозай загадаў Хуары.

— І не падумаю, — адгукнуўся праціўнік і, цяжка дыхаючы, сеў на камень.

Хуары таксама сеў. Пасля такога бегу не хацелася распачынаць зноў бойку. А потым слова за словам — пачалі размаўляць, гразіць адзін аднаму. Акліль хацеў даказаць, што ён не адзін і чапаць яго небяспечна. Пагражаў і Хуары. Ён назваў сваім блізкім сябрам Янычара з Ніжняй вуліцы. Акліль успомніў Арэзкі, з якім пазнаёміўся ў дзіцячым доме і разам прабраўся на параход у Марсэль.

Потым, прыгледзеўшыся да Акліля бліжэй, Хуары вырашыў, што той мог бы спатрэбіцца для справы, за якую ён збіраўся неўзабаве ўзяцца.

— Гэй, ты есці хочаш? — спытаў міралюбна. Акліль праглынуў сліну і насцярожыўся.

— Ну, а што ты мне дасі за банан і кавалак хлеба? Акліль няспешна палез у кішэню. Спярша хацеў прапанаваць ліхтарык, але, падумаўшы, працягнуў пачак цыгарэт — усё роўна ён не курыць. А некаторыя хлапчукі, якім здаецца, што з цыгарэтай у роце яны больш паходзяць на сапраўдных дужых мужчын, купляюць іх нават на апошнія грошы. Хуары, відаць, з такіх. Акліль дрыжачай рукой узяў хлеб. А Хуары тут жа важна выцягнуў цыгарэту з пачка і зашоргаў па карабку запалкай.

— А не брэшаш, што цябе ведае рыжы Арэзкі? — спытаў ён з падазронасцю.

— Сабака брэша, — незалежна сказаў Акліль і памацаў губу. Яна балела. Здорава б'ецца гэты Хуары. Бач ты яго, прысвоіў сабе ўсю тэрыторыю пусткі. Але ж і ў яго нос падобны на шызую сліву, а заўтра будзе яшчэ прыгажэйшы.

А Хуары думаў: дарэмна адразу не адплаціў за расквашаны нос. Але ж і не пачынаць усё спачатку! Дый памочнік патрэбен, а гэты хлопец, відаць, нічога, калі з ім сябраваў адчайны Арэзкі. Яго ў порце клікалі Піратам — спрытнюга, у Марсэль прабраўся, у Францыю. Хуары толькі марыць пра гэта.

— Вы ўдвух змыліся з дзіцячага дома? — працягваў ён свой допыт.

— Не, упяцёх, але астатнія потым здрэйфілі.— Акліль уздыхнуў.— Арэзкі пашанцавала: так зашыўся на параходзе, што не знайшлі. А мяне матрос цап-царап…

— Сын асла. — Хуары выпусціў з рота струменьчык дыму, як гэта рабілі дарослыя хлопцы. Ад цыгарэты яму стала моташна, але ён упарта папыхкваў, каб трымаць марку перад Аклілем, паказаць, хто тут больш дарослы. — Схапіў, цап-царап… Я ў такіх выпадках бы — р-раз!

— Дык жа за валасы схапіў, як фашыст які,— у Акліля запякло ў вачах ад слёз. — Так усё добра атрымоўвалася, а тут гэты сабака матрос.

Акліль еў банан з хлебам, стараючыся адкусваць памалу — каб лепш прагнаць голад. Гэтаму яго навучыла старэйшая сястра, Марыям, яшчэ ў лагеры для бежанцаў. А ў дзіцячым доме хлеба хапала. Там ён, гледзячы на старэйшых хлопцаў, паспрабаваў і курыць. Раз яму «пашанцавала», разжыўся на амерыканскую цыгарэту і пыхкаў, пакуль не пачало выварочваць вантробы, а святло лямпачкі здалося зялёным. Дырэктар спалохаўся, выклікаў урача. У бальніцы давалі амлет і рысавы пудынг з разынкамі. Тры дні райскага жыцця! Баяўся вяртацца ў дзіцячы дом, каб не засмяялі. Ды неяк абышлося, у тыя месяцы прывозілі многа дзяцей, бацькі якіх загінулі ў часе вайны з каланізатарамі, і яго вяртанне засталося незаўважаным.

«Як да-Муса гатаваў фасолю!» — падумаў Акліль, і ў яго забурчала ў жываце. Усе ў знак асаблівай павагі называлі гэтага самага Мусу «дада», або, яшчэ карацей, — «да». А часам і з асаблівай пашанай — сейід, гэта тое ж самае, што «пан» па-французску — «мсье» ці нават вышэй. Да-Муса чамусьці шкадаваў яго, Акліля. Хоць звычайна строга сачыў, каб кожнаму дасталася аднолькавая порцыя, каб ніхто ні ў кога не адабраў кавалак, асабліва ў заморка Марыса. Ну і падліву ён умеў гатаваць! Яе старанна вымазвалі з талеркі кавалкам хлеба. Язык пякло ад перцу, у роце было проста вогнішча. Каб затушыць яго, адной кружкі вады не хапала. Асабліва добра было, калі да-Муса патрымае перад тым бідон з вадой у вялізным армейскім халадзільніку. Халадзільнік дырэктар са старэйшымі выхаванцамі дзіцячага дома аднойчы прывезлі з былога лагера французскіх парашутыстаў. Дырэктар чамусьці забараняў адразу пасля абеду піць многа вады, але да-Муса не пярэчыў: у простых алжырскіх сем'ях заўсёды так рабілі. І ў пахлёбку гаспадыні знарок клалі паболей перцу, ды не якога-небудзь, а кайенскага, самага пякучага, каб лепш пілася вада. Дырэктар злаваўся і казаў, што цяпер новы час, раней, пры каланізатарах, ваду пілі, каб заглушыць голад.

Дырэктар заўсёды хадзіў у вайсковым адзенні і нагадваў Аклілю бацьку. Маці сваю Акліль памятаў менш, а бацьку дык добра. Памятаў пах яго ваеннай курткі. Яна пахла гарэлым порахам і сухарамі. Сястра, Марыям, тую куртку некалькі разоў латала кавалкамі плямістага брызенту, а потым бацька зноў ішоў некуды з байцамі, ці, як іх яшчэ называлі, муджахідамі, праз горы. Звычайна яго не было падоўгу, па некалькі дзён. Таму прайшло нямала часу, перш чым Акліль зразумеў, чаму стала плакаць Марыям, пазіраючы на далёкія фіялетавыя пагоркі. Адтуль да лагера бежанцаў, які стаіўся ў горным лесе ля самай туніскай граніцы, даносіліся частыя выбухі і стук цяжкіх кулямётаў.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сіндбад вяртаецца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сіндбад вяртаецца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Юрий Татаринов: Чарадзейныя яблыкі
Чарадзейныя яблыкі
Юрий Татаринов
Павел Мисько: Грот афаліны
Грот афаліны
Павел Мисько
Уладзімір Караткевіч: Вячэрнія ветразі
Вячэрнія ветразі
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевіч
Отзывы о книге «Сіндбад вяртаецца»

Обсуждение, отзывы о книге «Сіндбад вяртаецца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.